21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Японiя рыхтуе прэвентыўны ўдар па Карэi?

Японiя можа нанесцi апераджальны ўдар па КНДР у выпадку пагрозы бяспецы краiны.

Абмеркаваннi такой магчымасцi вядуцца ў японскiм урадзе. Iснуе меркаванне, што прэвентыўны ўдар па стартавых пляцоўках паўночнакарэйскiх ракет не будзе парушэннем Канстытуцыi, калi iншых спосабаў папярэдзiць напад не знойдзецца.

Нагадаем, што ў адказ на нядаўнiя ракетныя выпрабаваннi КНДР, Японiя прывяла свае ўзброеныя сiлы ў стан павышанай гатоўнасцi. Для абмеркавання дзеянняў КНДР было склiкана экстраннае пасяджэнне Савета бяспекi ААН, на якiм Японiя выступiла за ўвядзенне санкцый супраць Паўночнай Карэi. ЗША, Вялiкабрытанiя i Францыя падтрымалi жорсткi варыянт рэзалюцыi, аднак Расiя i Кiтай выступiлi супраць.

У Крыму згарэў самалёт расiйскага ВМФ

Учора ў Крыме здзейснiў вымушаную пасадку самалёт Ту-134 ВМФ Расii, на борце якога знаходзiлiся 20 чалавек, у тым лiку галоўнакамандуючы ВМФ РФ адмiрал Уладзiмiр Масорын. Палаючы лайнер выкацiўся за межы пасадачнай паласы, поўнасцю згарэў i развалiўся.

У вынiку аварыi пацярпелi тры чалавекi, якiя дастаўлены ў бальнiцу. Здарэнне адбылося пры ўзлёце з аэрапорта «Гвардзейскае» ў вынiку спынення левага рухавiка. Пасля гэтага рухавiк загарэўся, i экiпаж прыняў рашэнне аб аварыйнай пасадцы на гэтым жа аэрадроме. Пажар лакалiзаваць не ўдалося, увесь самалёт, багаж i дакументы згарэлi.

Складзены спiс «самых жудасных» курортаў

Брытанская страхавая кампанiя Norwich Union Travel Insurance прааналiзавала статыстыку кампенсацый ахвярам рабаванняў, атручванняў i аварый за мяжой i вызначыла найбольш небяспечныя для турыстаў курорты.

Найбольш часта брытанскiя турысты звяртаюцца па страхавую кампенсацыю, калi вяртаюцца з Тайланда.

Ахвярамi рабаванняў, у тым лiку з выкарыстаннем зброi, у асноўным становяцца жадаючыя адпачыць у Паўднёвай Афрыцы. У iх жа часцей за ўсё знiкае багаж.

А вось большасць незаўважаных крадзяжоў адбываецца ў Чэхii. У гэтай краiне ў турыста больш за ўсё шанцаў стаць ахвярай кішэннiкаў.

Самым бяспечным месцам для адпачынку сталi Iрландыя, Бельгiя, Галандыя, Германiя i Францыя.

У ЗША за хвiлiну да вылету арыштаваны п’яны пiлот Boeing-737

У нядзелю ў амерыканскiм Солт-Лэйк-Сiцi агенты ФБР арыштавалi другога пiлота самалёта Boeing-737 па падазрэнню ў тым, што той сеў за штурвал у стане ап’янення.

Палiцыя правяла тэст на алкаголь, але яго вынiкi пакуль не абнародаваны. Пiлота пасадзiлi ў турму.

Кiраванне грамадскiм транспартам пад уздзеяннем алкаголя цi наркотыкаў з’яўляецца федэральным злачынствам. Калi вiна пiлота будзе даказана, яму пагражае турэмнае зняволенне на тэрмiн да 15 гадоў i грашовы штраф.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Японiя можа нанесцi апераджальны ўдар па КНДР у выпадку пагрозы бяспецы краiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика