Шчодрая сноўская зямля
      
					Леанiд ЛАХМАНЕНКА. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА і з архiва агракамбiната
 
				
				
				Агракамбінату «Сноў» — 55 гадоў Якое жыццё — такiя i песнi Ёсць у Беларусi пасёлачак, Настрой на справы За шэсць месяцаў гэтага года валавая прадукцыя склала  Думаю, прыклад СВК «Сноў» абвяргае пануючае сярод асобнай часткi лiберальных эканамiстаў i радыкальных палiтолагаў памылковае меркаванне, што на працягу многiх дзесяцiгоддзяў калектыўная сельская гаспадарка Беларусi ўяўляла i працягвае ўяўляць сабой «чорную дзiрку» ў айчыннай эканомiцы, з’ўяўляецца сваеасаблiвым калодзежам без дна, дзе бясследна знiкаюць сотнi мiльярдаў бюджэтных сродкаў. Маўляў, колькi не ўкладвай у нашу стратную сельскую гаспадарку, усё роўна iстотных зрухаў не будзе. Не буду казаць пра ўсю галiну, але што датычыцца «Снова», то ён нiколi не атрымлiваў значнай бязвыплатнай фiнансавай дапамогi ад дзяржавы. Так, пры СССР у час вопытна-эксперыментальгага будаўнiцтва ў вёсцы Сноў былi ўзведзены шматпавярховыя жылыя дамы. Але гэта практыка не прыйшлася даспадобы вяскоўцам. Пэўныя дзяржаўныя сродкi былi ўкладзены ў нашу гаспадарку пры рэалiзацыi вядомай праграмы мелiярацыi зямель. А вось тэхнiку, жывёлу, насенне ды i многае iншае, без чаго не можа нармальна iснаваць сучасная вёска i гаспадарка, мы набывалi за свае сродкi, так як i ўзводзiлi вытворчыя памяшканнi, развiвалi сацыяльную сферу. I так было на працягу дзесяцiгоддзяў. Думаю, гэта шматгадовая звычка разлiчваць перш за ўсё на ўласныя сiлы моцна дапамагла нам у 90-я гады, калi калгасы апынулiся сам-насам з вострымi i цяжкавырашальнымi праблемамi. Безумоўна, мы ўдзячны прэзiдэнту А. Лукашэнку, ураду краiны за падтрымку намаганняў нашага калектыву па нарошчванню выпуску аб’ёмаў сельгаспрадукцыi. Але мушу заўважыць, што гэта не былi падарункi за дзяржаўны кошт. Укладзеныя ў эканомiку нашай гаспадаркi грошы актыўна працуюць, прыносяць немалы плён. Упэўнены, сёння дзяржаўныя сродкi ў вёсцы павiнны ўкладвацца выключна ў развiццё. Iнакш мы нiколi не выберамся з багны марнатраўства, безгаспадарчасцi i безадказнасцi як кiраўнiкоў, так i радавых работнiкаў яшчэ, на жаль, iстотнай колькасцi прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу. У «Снове» эканамiчная мэтазгоднасць з’яўляецца, без перабольшвання, асноўным законам гаспадарання. Мы iмкнёмся да мiнiмуму звесцi ўсе нават на першы погляд здавалася б дробныя вытворчыя i невытворчыя выдаткi, якiя потым накручваюцца на сабекошце прадукцыi i робяць яе неканкурэнтаздольнай. У гэтым сэнсе важна загадзя вызначыць прыярытэтныя накiрункi дзейнасцi, якiя заснаваны на дакладным эканамiчным разлiку i якiя ў блiжэйшай будучынi павiнны прынесцi значны прыбытак. Iнакш навошта займацца вытворчасцю? Каб марнаваць людскiя, фiнансавыя i матэрыяльныя рэсурсы? Калi кiнуць рэтраспектыўны погляд у мiнулае, то мы ўбачым, што стыль гаспадарання ў «Снове» заўсёды адрознiваўся ў першую чаргу наватарскiм падыходам яго кiраўнiцтва i ўсяго калектыву да вядзення спраў. Прычым як i ў савецкiя так званыя «застойныя» часы, так i ў цяперашнiх рынкавых умовах. Тут яркiм прыкладам служыць выкарыстанне плошчаў свiнагадоўчага комплексу. Ён быў разлiчаны на ўтрыманне 12 тысяч свiней. Але ў вынiку рэканструкцыi комплексу, пераабсталявання i прадуманай расстаноўкi кадраў цяпер там утрымлiваецца 24 тысячы свiней. I такiх прыкладаў шмат. У вынiку, ў параўнаннi з 1990 годам, мы ўтрая павялiчылi вытворчасць мяса. I па iншых паказчыках у нас таксама назiраецца падваенне выпуску прадукцыi. Аднак яе ўнушальны вал яшчэ не ёсць аўтаматычнае паступленне адпаведнах сум грошай на рахунак. Каб яны з’явiлiся, трэба без прамаруджвання рэалiзаваць прадукцыю, хоць для нашай гаспадаркi гэта пакуль не праблема. Наша якасная прадукцыя хутка знаходзiць шлях да спажыўца. Сноўскiмi прадуктамi харчавання лiчаць за гонар гандляваць мiнскiя гiпер- i супермаркеты. Мы толькi на Камароўскiм рынку маем дзесяткi гандлёвых кропак. Нядаўна адкрылi фiрменны магазiн у Салiгорску. Быццам бы пакуль справы з рэалiзацыяй iдуць няблага. Але гэта не прычына для самасупакойвання. Я не магу не бачыць, як узмацняецца канкурэнцыя сярод беларускiх вытворцаў мясных i малочных прадуктаў. Хто ведае, можа i нам некалi стане цесна на нашым рынку. Таму мы, напрыклад, усё часцей паглядваем на Усход. Трэба актыўней засвойваць расiйскi рынак. Беларускую сельгапрадукцыю там добра ведаюць, i мы абавязаны выкарыстоўваць гэту акалiчнасць. Але не варта думаць, што толькi мы адны гарым жаданнем смачна накармiць расiян. На рынку прадуктаў харчавання Расii, якая лiтаральна перапоўнена нафтадоларамi, зараз iдзе жорсткая барацьба замежных вытворцаў. А яны, мiж iншым, нярэдка прапаноўваюць свае вырабы па нiжэйшых, чым беларусы, цэнах. Выйсце тут адно: знiжаць затраты на адзiнку прадукцыi. Iншага нам не дадзена. Ды i, шчыра кажучы, у нас яшчэ даволi затратная вытворчасць, што паступова ператвараецца ў тормаз эканамiчнага развiцця аграпрамысловага комплексу. Юбiлей — гэта нагода для падвядзення вынiкаў. Але юбiлей — гэта i пэўны пункт адлiку на будучыню. Шмат цiкавых задумак i планаў на перспектыву, цi як сёння модна казаць праектаў, прапрацоўваецца зараз спецыялiстамi «Снова». Новыя падыходы — гэта ў пэўным сэнсе таксама вынiк iх агульных ацэнак, назiранняў i прапаноў. Карыстаючыся выпадкам хачу праз вашу газету шчыра павiншаваць увесь калектыў нашага агракамбiната, працаўнiкоў гаспадаркi розных пакаленняў, якiя ўжо знаходзяцца на заслужаным адпачынку, i тых, хто працягвае працаваць у меру сваiх сiл. Таксама мае вiншаваннi ўсiм нашым партнёрам, якiя ўнеслi свой уклад у поспехi гаспадаркi. Хутарская спадчына Як з маленькага ручая пачынаецца магутная i шматводная рака, так i гiсторыя СВК «Агракамбiнат «Сноў» пачалася ў сярэдзiне лiпеня 1951 года са злучэння ў адзiную эканамiчную структуру хутарской пераважна ручной i малаэфектыўнай вытворчасцi. Было прынята рашэнне аб узбуйненнi шэрагу дробных сельскiх калектыўных гаспадарак Нясвiжскага раёна ў калгас iмя Калiнiна. Пад яго шыльдай свае матэрыяльныя i людскiя рэсурсы аб’ядналi шэсць гаспадарак: «Барацьбiт», «Асiлак», «Прамень камунiзму», «Чырвоны агароднiк» i «Сцяг Саветаў» i, зразумела, уласна сам калгас iмя Калiнiна. Магчыма, 55 гадоў таму гэта быў узважаны i сур’ёзны крок па выцягванню мясцовага насельнiцтва з беднаты, неадукаванасцi, адарванасцi ад сучасных метадаў гаспадарання. Чаго хапала ў новастворанага па тым часе «аграрнага гiганта», дык гэта зямлi i людзей. Амаль семсот хутарскiх паселiшчаў увайшлi ў новы калгас. Агульная плошча землекарыстання тады складала  У 1994 годдзе, калi ордэна Дружбы народаў калгас iмя Калiнiна перайменавалi ў СВК «Агракамбiнат «Сноў», гэта была ўжо адна з лепшых гаспадарак не толькi вобласцi, але i краiны. Сёння трэба мець багатае ўяўленне, каб паверыць у тое, што некалi знакамiты агракамбiнат пачынаў свой шлях сярод бездарожжа i глухаманi. А цяпер, як спяваецца ў вышэйзгаданай песнi, тут не толькi лiрычны «ўтульны пасёлачак», але i сучасны прыгожы населены пункт з гарадскiмi выгодамi, напрыклад, сучаснай гандлёвай сеткай, у тым лiку фiрменнымi магазiнамi, водаправодам, Домам культуры, школай мастацтваў, гасцiнiцай, лазнева-пральным камбiнатам, басейнам, спартыўнымi збудаваннямi, дзiцячай спартыўнай школай i г.д. Здаецца, невыпадкова ў юбiлейны год была створана футбольная каманда «Сноў», якая гуляе ў другой лiзе. Моладзь так захапiлася футболам, што ўжо не хапае для трэнiровак аднаго поля. Трэба будаваць яшчэ адно. Мовай лiчбаў У перад’юбiлейным 2005 годзе калектыў гаспадаркi дасягнуў такiх уражальных вынiкаў, што аб агракамбiнаце «Сноў» загаварылi як аб феномене ў сваёй галiне. I сапраўды лiчбы зачароўвалi. Так, ураджайнасць збожжавых культур дасягнула 94,9 цэнтнера з гектара, а валавы збор збожжа склаў 21 159 тон, што ў 2,3 раза вышэй узроўню 1990 года. Акрамя гэтага было сабрана 3361 тона кукурузы. Не менш унушальныя вынiкi былi дасягнуты ў жывёлагадоўлi. Летась дзяржаве прадана 10 861 тона мяса, што на 917 тон больш, чым у 2004 годзе. Прагрэсiўныя тэхналогii плюс чалавечы фактар Чалавечы фактар у многiм вызначыў i выдатныя паказчыкi, якiя дасягнуты калектывам агракамбiната за першае паўгоддзе. Паводле слоў галоўнага заатэхнiка М.А. Чарнеўскага, сёлета працягваецца рост надояў i прываг. У вынiку атрымана 7734 тоны малака, 5716 тон мяса — больш, чым за адпаведны перыяд мiнулага года. Прыбаўка малака склала 1703 тоны. Мяса — 450 тон. Уся малочная i мясная прадукцыя перапрацоўваецца тут жа ў гаспадарцы. У вытворчасцi мяса, у прыватнасцi, свiнагадоўлi, шмат робiцца па ўдасканаленню пароды. У «Снове» прымянiлi скрыжаванне трох парод свiней: буйной белай, нарвежскага ландраса i гемпшыра, цi дзюрока. Такiм чынам удалося атрымлiваць больш якасную мясную свiнiну, якая адпавядае патрабаванням прыгатавання далiкатэснай прадукцыi. Напрыклад, у новай палепшанай пароды выхад паляндвiцы ў 1,5—2 разы большы, чым у звычайных свiней. Iмi ганарыцца калектыў Гэта механiзатары-ветэраны, якiя стварылi магутны падмурак эканомiкi гаспадаркi: Iлья Iванавiч Даменiкан, Мiкалай Юльянавiч Була, Iосiф Антонавiч Акалатовiч, Станiслаў Уладзiмiравiч Казакевiч. Працягваюць працаваць механiзатары сярэдняга пакалення Iосiф Вацлававiч Наркевiч, Валянцiн Фёдаравiч Заяц, Леанiд Антонавiч Жданюк, Мiкалай Сцяпанавiч Крупенiч. Не адстаюць ад iх прадстаўнiкi малодшага пакалення Аляксандр Аляксандравiч Грынаж, Аляксандр Фёдаравiч Заяц i iнш. Даяркi Леанiда Буян i Надзея Беляковiч у лiку лепшых жывёлаводаў. Амаль усё свядомае жыццё У.С. Бабра звязана з гэтай гаспадаркай. Ён, як кажуць, тутэйшы. Нарадзiўся ў вёсцы Пагарэльцы. Яго працоўны стаж хутка дасягне 40 гадоў. На пасадзе галоўнага агранома Уладзiмiр Серафiмавiч працуе з 1984 года. Пры iм дасягнуты найвышэйшыя вынiкi ў раслiнаводстве. Нездарма гаворыцца: ад дабра дабро не шукаюць. Большасць маладых спецыялiстаў, юнакоў i дзяўчат, якiя атрымлiваюць адукацыю па накiраванню камбiната, выпускнiкоў школы застаецца ў гаспадарцы. Працоўныя дынастыi тут з’ява звыклая. Паказальны лёс сям’i Шарапаў. Яе галава Васiль Рыгоравiч Шарапа працаваў токарам з дня заснавання гаспадаркi, быў спецыялiстам на ўсе рукi. Яго сыны Сяргей i Вячаслаў таксама пайшлi ў сельскую гаспадарку. Сяргей атрымаў вышэйшую адукацыю, працаваў галоўным iнжынерам пэўны час, цяпер таксама на пасадзе iнжынера. Вячаслаў сёння адзiн з лепшых токараў гаспадаркi i выдатны камбайнер. Яго сын таксама застаўся ў агракамбiнаце, працуе i адначасова завочна вучыцца на iнжынера. У час уборкi ўраджаю разам з бацькам ён не першы год дэманструе выдатныя вынiкi на камбайне. У сям’i Зайцаў тры браты сталi механiзатарамi. У сваю чаргу iх дзецi таксама засталiся працаваць у гаспадарцы. А ў сям’i Бараноўскiх два сыны па прыкладу бацькi выбралi прафесiю вадзiцеля i выдатна яе асвоiлi. Аляксандр звычайна ў сезон нарыхтоўкi кармоў садзiцца за штурвал кормаўборачнага комплексу «Ягуар». Ён выдатна валодае тэхнiкай, неаднойчы займаў прызавыя месцы ў раённых, абласных i рэспублiканскiх спаборнiцтвах, быў нават прэмiраваны легкавым аўтамабiлем за выдатныя дасягненнi. Пералiк працоўных дынастый можна доўга працягваць. Невыпадкова 40 працэнтаў работнiкаў агракамбiната — моладзь да 30 гадоў. Тут будзе сад... На пытанне «Чаго сёння не хапае гаспадарцы?» М.В. Радаман адказвае адразу i даволi нечакана: зямлi! Для вытворчых абаротаў агракамбiната, аказваецца, вельмi патрэбны яшчэ дзве-тры тысячы гектараў. Рост дойнага статку, павелiчэнне вытворчасцi мяса, пашырэнне птушкагадоўлi патрабуюць дадатковых кармоў. А з маючых зямельных плошчаў ўжо «выцiснулi» амаль усё. Тым не менш, нягледзячы на дэфiцыт зямлi, у Снове мяркуюць неўзабаве закласцi сад на сто гектараў. На жаль, на большую плошчу пакуль сёння не дазваляюць размахнуцца аб’ектыўныя прычыны. Але i на ста гектарах можна збiраць добрыя ўраджаi садавiны, напрыклад, 25—30 тон яблыкаў з гектара. Мiкалай Вячаслававiч ужо прыкiнуў усе «за» i «супраць» i выпрацаваў свой прыблiзны бiзнэс-план. У цэлым сад павiнен даваць тры тысячы тон яблыкаў. Няхай першага гатунку будзе дзве тысячы тон. Калi iх прадаць, то ёсць шанцы зарабiць прыкладна чатыры мiльярды рублёў. А з астатняй тысячы тон можна атрымаць семсот тон соку па сярэдняй цане тысяча рублёў за лiтр. На думку  Архiдэя» для жанчын Юбiлейным i вельмi пажаданым, доўгачаканым падарункам ад кiраўнiцтва агракамбiната для жанчын Снова i навакольных вёсак стала адкрыццё пасля капiтальнага рамонту Дома быту, якому з гэтай нагоды далi рамантычную назву «Архiдэя». Яго дырэктар Iрына Аляксееўна Зелянко расказвае, што перад адкрыццём Дома быту ўзнiкла спрэчка — адкрываць такую паслугу, як манiкюр, цi не. Працiўнiкi казалi, што вясковым жанчынам не да манiкюру, бо iх рукi ўвесь час заняты фiзiчнай працай. Але прыхiльнiкi далейшай эмансiпацыi ўсё ж перамаглi. Цяпер паслугi манiкюрнага кабiнета карыстаюцца ўстойлiвым попытам, асаблiва напярэдаднi святаў, сямейных урачыстасцяў, вяселляў. Напярэдаднi юбiлею агракамбiната прагназаваўся наплыў наведвальнiц. Сёння мясцовыя жанчыны здзiўляюцца, як яны цэлых шэсць гадоў (столькi часу Дом быту знаходзiўся на капрамонце) абыходзiлiся без яго!? Проста няверыцца. Тут знаходзiцца адзiная ў раёне машына для чысткi пер’я падушак. Гэтай паслугай з ахвотай карыстаюцца мясцовыя жыхары. Як i паслугамi iтальянскай хiмчысткi, пральнi, цырульнi, майстэрань па рамонту абутку, тэлевiзараў, гадзiннiкаў i iнш. Сноў — узор вёскi будучага — Разумею, што напярэдаднi юбiлею па традыцыi прынята казаць цёлыя i прыемныя словы ў бок юбiляра. Але пра гэту гаспадарку, яго кiраўнiцтва, спецыялiстаў я тое ж самае сказала б i год, i два, i тры таму назад, бо тут клопат аб людзях нiколi не разглядаюць як кампанiю, прымеркаваную да нейкага свята, падзеi. За пяць гадоў маёй працы на пасадзе старшынi сельсавета я неаднойчы пераконвалася ў надзейнасцi агракамбiната як нашага партнёра па вырашэнню дробных, але вельмi важных для вяскоўцаў праблем. Напрыклад, па добраўпарадкаванню тэрыторый населеных пунктаў, асвят-ленне вуліц, рамонту дахаў, агароджы ветэранам працы. Мы ўдзячныя старшынi «Снова» М.В. Радаману, яго намеснiкам, галоўным спецыялiстам за ўсямерную матэрыяльную падтрымку нашых намаганняў, дапамогу людзьмi i тэхнiкай, а галоўнае за разуменне таго, што кiраўнiцтву сучаснай гаспадаркi неабходна цесна працаваць з мясцовай уладай. Будзе надзейны дзелавы кантакт — будуць на вытворчасцi справы лепш iсцi. Бо ў жыццi ўсё ўзаемазвязана. Можа таму Сноў сёння, на мой погляд, уяўляе сабой узор вёскi будучага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код: 
							
							На вашем ресурсе это будет выглядеть так 
							Агракамбінату «Сноў» — 55 гадоў  | 
 
		
		
		 
     |