21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прымае Белдзяржунiверсiтэт

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Да 29 лiпеня (на ваенным факультэце — да 26 лiпеня) у Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце прымаюцца дакументы на дзённую i завочную бюджэтныя формы навучання. Уступная кампанiя запланавана на перыяд з 31 лiпеня па 4 жнiўня.

Асноўным уступным iспытам на дзённым i завочным аддзяленнi з’яўляецца цэнтралiзаванае тэсцiраванне. Абiтурыентам неабходна прадаставiць сертыфiкаты трох цэнтралiзаваных тэсцiраванняў на большасць факультэтаў i спецыяльнасцяў, у прыватнасцi, на факультэты — эканамiчны, юрыдычны (спецыяльнасцi: палiталогiя, эканамiчнае права, правазнаўства, акрамя выпускнiкоў юрыдычнага каледжа), фiласофii i сацыяльных навук, мiжнародных адносiнаў, ваенны (спецыяльнасцi: псiхалогiя, правазнаўства, мiжнародныя адносiны), гуманiтарны (спецыяльнасцi: мiжнародныя адносiны, сацыялогiя, сучасныя замежныя мовы, псiхалогiя, iнфарматыка, сацыяльная работа, менеджмент), Дзяржаўны iнстытут кiравання i сацыяльных тэхналогiй (спецыяльнасцi: сацыяльная работа, менеджмент, правазнаўства), Iнстытут бiзнэсу i менеджменту тэхналогiй.

На асобныя факультэты i шэраг спецыяльнасцяў, акрамя двух сертыфiкатаў тэсцiравання, абiтурыентам неабходна здаць адзiн экзамен — профiльны (вусны/пiсьмовы, вусны з пiсьмовым заданнем) або творчы (малюнак, свабодная кампазiцыя, творчае сачыненне, творчае тэсцiраванне). Гэта патрабуецца на факультэтах: механiка-матэматычным, прыкладной матэматыкi i iнфарматыкi, радыёфiзiкi i электронiкi, хiмiчным, геаграфiчным, бiялагiчным, гiстарычным, фiлалагiчным, журналiстыкi, юрыдычным (спецыяльнасць правазнаўства для выпускнiкоў юрыдычнага каледжа), ваенным (спецыяльнасцi: хiмiя, журналiстыка, геаграфiя), гуманiтарным (спецыяльнасць: дызайн), а таксама ў Дзяржаўным iнстытуце кiравання i сацыяльных тэхналогiй (спецыяльнасцi: дызайн, мастацтвазнаўства), Iнстытуце тэалогii iмя Святых Мяфодзiя i Кiрылы.

Сёлета ў Белдзяржунiверсiтэце з’явiлiся дзве новыя спецыяльнасцi — «вэб-праграмiраванне i Iнтэрнэт-тэхналогii» на механiка-матэматычным i «гiдраметэаралогiя» на геаграфiчным факультэтах. На першую спецыяльнасць, на дзённае бюджэтнае аддзяленне плануецца прыняць 15 чалавек, на дзённае платнае — 10, на «гiдраметэаралогiю», на дзённае бюджэтнае i платнае навучанне — 10 чалавек.

На 1-ы курс дзённай формы навучання плануецца прыняць на бюджэтнай аснове 1936 чалавек, на платнай — 2030. План прыёму на завочнае аддзяленне — 450 (бюджэтная форма) i 1105 (платная форма). Дарэчы, сёлета на завочную бюджэтную форму навучання прымаюцца асобы толькi з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй або з вопытам работы па выбранай спецыяльнасцi. Выпускнiкi школ маюць права паступаць на завочнае аддзяленне на платнай аснове. Пазаконкурсны прыём не будзе ажыццяўляцца на спецыяльнасцi, конкурс на якiя ў 2005 годзе склаў 5 i больш чалавек на месца.

Абiтурыенты, якiя не прайшлi па конкурсу на дзённае бюджэтнае аддзяленне, могуць падаць дакументы на завочнае бюджэтнае да 7 жнiўня, а на дзённае i завочнае платныя аддзяленнi — да 9 жнiўня. Залiчэнне на дзённае бюджэтнае навучанне завершыцца 6 жнiўня, на завочнае бюджэтнае — 8 жнiўня, на дзённае i завочнае платнае навучанне — 11 жнiўня.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 29 лiпеня (на ваенным факультэце — да 26 лiпеня) у Беларускiм дзяржаўным унiверсiтэце прымаюцца дакументы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика