Сiла духа, любоў да радзiмы
Фiнал рэспублiканскай спартыўна-патрыятычнай гульнi «Зарнiца» прайшоў у Мiнску.
Прадуманыя, змястоўныя i пазнавальныя формы стасункаў з падрастаючым пакаленнем, расказы аб подзвiгах i сучасным жыццi Узброеных Сiл, удзел у сумесных паходах садзейнiчаюць выхаванню ў юнакоў i дзяўчат патрыятызму i любовi да Радзiмы. Такую думку выказаў памочнiк мiнiстра абароны па iдэалагiчнай рабоце ва Узброеных Сiлах — начальнiк галоўнага ўпраўлення iдэалагiчнай работы Мiнабароны Беларусi палкоўнiк Аляксандр Гура. «Адраджэнне ў 1998 годзе ў нашай краiне гэтай вядомай гульнi, на якой вырасла не адно слаўнае пакаленне беларусаў, стала адным з самых важных крокаў у развiццi патрыятызму ў душах нашых дзяцей. Сiла духа, любоў да радзiмы, гонар i годнасць дапамаглi нашым дзядам i прадзедам працістаяць фашызму ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, а значыць, мы абавязаны зрабiць усё, каб сучасныя пакаленнi былi дастойны памяцi лепшых воiнаў нашай Айчыны», — сказаў Аляксандр Гура. Паводле яго слоў, арганiзацыя патрыятычных акцый на базе воiнскiх часцей — новы накiрунак работы з моладдзю.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiнал рэспублiканскай спартыўна-патрыятычнай гульнi «Зарнiца» прайшоў у Мiнску |
|