Дзяўчаты кураць таму, што... дазваляюць хлопцы?
Iна БЯЛЯЕВА, студэнтка факультэта журналiстыкi БДУ
Дрэнныя звычкi Курэнне стала сучаснай штодзённасцю. Людзi кураць на дварэ, у пад’ездах, у рэстаранах i кафэ, дома i ў гасцях. Цяпер нiкога не здзiўляе дзяўчына з цыгарэтай у руках i маленькi хлопчык, якi просiць старэйшага купiць у ларку пачак, а можа, i два. Мiж iншым, курца-жанчыну можна сустрэць усё часцей i часцей.Так, многiя дзяўчаты пачынаюць курыць, гледзячы, як кураць iх хлопцы. Напэўна, яны робяць гэта па пранцыпу: пасiўнае курэнне настолькi ж шкоднае, як i актыўнае. Напрыклад, Насця не можа кiнуць курыць, таму што ў яе шмат сяброў-курцоў. Ёй вельмi хочацца адчуць смак тытуню, калi вакол яе стаяць i кураць. Магчыма, гэта апраўданне, але на самай справе так i ёсць. Калi праводзiць шмат часу з чалавекам, якi кожныя 10—15 хвiлiн выходзiць на балкон пакурыць, то хочацца паспрабаваць, што гэта такое. Многiя дзяўчаты кураць, таму што iм хочацца зрабiць нешта забароненае, тое, чаго нiколi не дазвалялi бацькi. А ў рамантычны час кахання для iх самым важным становiцца меркаванне хлопца, а не сваякоў. Тым больш што хлопец усё дазваляе. Люда можа б i кiнула курыць (за сваю шкодную звычку яна выносiць столькi пакут: словы неадабрэння мацi, забарону на курэнне старэйшага брата, часам нават з фiзiчным пакараннем), калi б не Дзiма. Ён i сам курыць, i ёй «дапамагае» пасмалiць употай ад усiх, ды i ад яго Люда нiколi не пачуе слоў неадабрэння. Паводле звестак Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя за 2005 год, на першым месцы ў свеце па колькасцi курцоў — Манголiя. Беларусь займае «пачэснае» 23-е месца. А колькасць курцоў у рэспублiцы складае 54,9 працэнта ад усяго насельнiцтва — больш за палову жыхароў краiны. ...Рашэнне пачаць курыць дзяўчына прымае сама, але па прычынах, вядомых толькi ёй адной. А калi кiдае гэтую звычку, то шукае дапамогi ад iншых людзей. Але не ў свайго каханага: чым ён дапаможа, калi i сам курыць? Мiж iншым, аказаць медыцынскую дапамогу можа не кожны нарколаг з дзяржаўнай палiклiнiкi. Часцей яны спецыялiзуюцца на лячэннi алкагалiзму. Адна ж гадзiна кансультацыi нарколага прыватнай медыцынскай установы вагаецца ў межах 30 тысяч рублёў. Увогуле, колькасць мужчын i жанчын, якiя звярнулiся па дапамогу да спецыялiста, амаль што аднолькавая. Але, паводле слоў адмiнiстратара медыцынскага цэнтра, жанчын крыху больш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя за 2005 год, на першым месцы ў свеце па колькасцi курцоў — Манголiя. Беларусь займае «пачэснае» 23 |
|