«Мабiльнiкi» ў бялiзне
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Цэлую партыю мабiльных тэлефонаў знайшлi беларускiя мытнiкi ў цягнiку «Кiеў — Мiнск».
Як паведамiлi «Звяздзе» ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камiтэта, тэлефоны, а таксама розныя аксесуары да iх, былi схаваныя ў мяхах з пасцельнай бялiзнай. Пазней высветлiлася, што кантрабандны тавар такiм чынам прыхавала i спрабавала правезцi праз беларуска-ўкраiнскую мяжу праваднiца вагона. Па рашэнню суда 75 мабiльнiкаў агульным коштам амаль 61 мiльён рублёў канфiскаваныя ў даход дзяржавы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэлую партыю мабiльных тэлефонаў знайшлi беларускiя мытнiкi ў цягнiку «Кiеў — Мiнск» |
|