Спiс работ, дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе на саiсканне Дзяржаўных прэмiй Рэспублiкi Беларусь 2006
Ад Камiтэта па Дзяржаўных прэмiях Рэспублiкi Беларусь
У адпаведнасцi з пунктам 9 Палажэння аб Дзяржаўных прэмiях Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 300 «Аб Дзяржаўных прэмiях Рэспублiкi Беларусь», для шырокага азнаямлення грамадскасцi з работамi, якiя дапушчаны да ўдзелу ў конкурсе на саiсканне Дзяржаўных прэмiй Рэспублiкi Беларусь 2006 года, Камiтэт па Дзяржаўных прэмiях Рэспублiкi Беларусь прадстаўляе iнфармацыю аб гэтых работах. У галiне навукi i тэхнiкi: Лiхачоў Сяргей Аляксандравiч, Смычок Васiль Барысавiч, Мiхайлаў Алег Анатольевiч. Работа «Новыя медыцынскiя тэхналогii дыягностыкi захворванняў нервовай сiстэмы, лячэння i рэабiлiтацыi неўралагiчных хворых». Вылучана дзяржаўнай установай «Рэспублiканскi навукова-практычны цэнтр неўралогii i нейрахiрургii». Прадстаўлена Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь; Андрыянаў Мiкалай Вiктаравiч, Анелькiн Мiкалай Iванавiч, Матачкiн Вiктар Аркадзьевiч. Работа «Сiстэма скразной навукаёмкай тэхналогii, якая забяспечвае масавую вытворчасць высокарэнтабельнай высокавугляродзiстай катанкi на стане 150 РУП «Беларускi металургiчны завод». Вылучана рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемствам «Беларускi металургiчны завод». Прадстаўлена Мiнiстэрствам прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь; Пухавы Аляксандр Аляксеевiч, Пархомчык Пётр Аляксандравiч, Усс Iван Нiкадзiмавiч. Работа «Асноўныя палажэннi i практычная рэалiзацыя стварэння тыпаразмернага рада трактароў БЕЛАРУС». Вылучана вытворчым аб’яднаннем «Мiнскi трактарны завод». Прадстаўлена Мiнiстэрствам прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь; Шаўчук Вячаслаў Уладзiмiравiч, Смычнiк Анатолiй Данiлавiч, Кiрыенка Валерый Мiхайлавiч. Работа «Распрацоўка i ўкараненне рэсурсазберагальных тэхналогiй дабычы i перапрацоўкi сiльвiнiтавых руд на РУП «ВА «Беларуськалiй», якiя павышаюць канкурэнтаздольнасць калiйных угнаенняў на сусветных рынках». Вылучана дзяржаўнай навуковай установай «Iнстытут агульнай i неарганiчнай хiмii Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi». Прадстаўлена Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi; Марыеў Павел Лук’янавiч, Гарачы Рыгор Якаўлевiч, Ягораў Аляксандр Мiкалаевiч. Работа «Распрацоўка i асваенне вытворчасцi сямейства кар’ерных самазвалаў асоба вялiкай грузападымальнасцi з электрамеханiчнай трансмiсiяй». Вылучана рэспублiканскiм унiтарным вытворчым прадпрыемствам «Беларускi аўтамабiльны завод». Прадстаўлена Мiнiстэрствам прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь. У галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры: Башлакоў Мiхаiл Захаравiч. Зборнiкi паэзii «Пяро зязюлi паднiму» i «Нетры». Вылучаны працоўным калектывам бiблiятэкi Iваноў Валерый Кiрылавiч, Паплаўская Ядзвiга Канстанцiнаўна, Лягчылаў Аляксандр Кузьмiч (пасмяротна). Песенны цыкл «Мы не помнiм ужо вайны». Вылучаны Грамадскiм аб’яднаннем «Беларускi саюз афiцэраў». Прадстаўлены Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь; Алай Анатоль Iванавiч. Цыкл дакументальных фiльмаў «Салдаты Iталii». «Андрэй Грамыка», «У двух кроках ад гiльяцiны». Вылучаны рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемствам «Нацыянальная кiнастудыя «Беларусьфiльм». Прадстаўлены Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь; Буралкiн Генадзь Васiльевiч, Федчанка Сталiн Iванавiч. «Мемарыяльны ансамбль, прысвечаны воiнам-пагранiчнiкам» у г.Гродна. Вылучаны Дзяржаўным камiтэтам пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь. Прадстаўлены Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь; Альшэўскi Вiктар Уладзiмiравiч, Зiнкевiч Уладзiмiр Леанiдавiч, Савiч Уладзiмiр Пятровiч. Комплекснае мастацкае вырашэнне архiтэктурнага ансамбля «Гомельскi абласны краязнаўчы музей» (Палац Румянцавых-Паскевiчаў). Вылучаны Установай адукацыi «Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў». Прадстаўлены Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь. Камiтэт па Дзяржаўных прэмiях Рэспублiкi Беларусьi звяртаецца да кiраўнiкоў органаў дзяржаўнага кiравання, прадпрыемстваў, арганiзацый, вучэбных устаноў, СМI, iншых арганiзацый з просьбай прыняць удзел ва ўсебаковым разглядзе названых работ i iх аўтарскiх калектываў, адкрыта выяўляючы меркаваннi i ацэнкi шырокай грамадскасцi. Водгукi, матэрыялы абмеркаванняў, прапановы i заўвагi просьба накiроўваць да 15 верасня 2006 года ў Падкамiтэт па Дзяржаўных прэмiях Рэспублiкi Беларусь у галiне навукi i тэхнiкi на адрас: пр. Незалежнасцi, 66, пакой 317, 220072 г. Мiнск, тэл./факс 8 (017) 284-28-16; Падкамiтэт па Дзяржаўных прэмiях Рэспублiкi Беларусь у галiне лiтаратуры, мастацтва i архiтэктуры на адрас: вул. Сурганава, 1, корп. 2, пакой 412, г. Мiнск, тэл. /факс 8 (017) 284-23-81.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Водгукi, матэрыялы абмеркаванняў, прапановы i заўвагi просьба накiроўваць да 15 верасня 2006 года ў Падкамiтэт па Дзяржаўных прэмiях Рэспублiкi Белару
|
|