21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб»

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 23 чэрвеня 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 чэрвеня 2006 года

Артыкул 1. Унесцi ў Закон Рэспублiкi Беларусь ад 21 снежня 1991 года «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 снежня 2005 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1992 г., № 5, ст. 79; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2006 г., № 6, 2/1175) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1. У пункце 1 артыкула 12:

дапоўнiць пункт падпунктам 1.33 наступнага зместу:

«1.33. даходы (акрамя даходаў, атрыманых плацельшчыкамi ад выплатнага адчужэння маёмасцi ў сувязi з ажыццяўленнем iмi прадпрымальнiцкай дзейнасцi), атрыманыя плацельшчыкамi ад выплатнага адчужэння:

на працягу пяцi гадоў (у тым лiку шляхам продажу, мены, рэнты) аднаго жылога дома, адной кватэры, адной дачы, аднаго садовага домiка з гаспадарчымi пабудовамi, аднаго гаража, аднаго зямельнага ўчастка, якiя належаць iм на праве ўласнасцi, калi iншае не прадугледжана часткай трэцяй гэтага падпункта;

на працягу каляндарнага года аднаго аўтамабiля або iншага транспартнага сродку;

iншай маёмасцi, якая належыць фiзiчным асобам на праве ўласнасцi.

Да iншай маёмасцi для мэтаў абзаца чацвёртага часткi першай гэтага падпункта не адносяцца каштоўныя паперы i фiнансавыя iнструменты тэрмiновага рынку, а таксама аб’екты нерухомай маёмасцi, якiя не пералiчаны ў абзацы другiм часткi першай гэтага падпункта, аб’екты iнтэлектуальнай уласнасцi i нематэрыяльныя даброты.

Даходы, атрыманыя плацельшчыкам ад выплатнага адчужэння аднаго жылога дома, адной кватэры, адной дачы, аднаго садовага домiка з гаспадарчымi пабудовамi, аднаго гаража, аднаго зямельнага ўчастка, атрыманых гэтым плацельшчыкам у выглядзе спадчыны, не падлягаюць падаткаабкладанню (вызваляюцца ад падаткаабкладання) незалежна ад выканання ўстаноўленай абзацам другiм часткi першай гэтага падпункта ўмовы;»;

у падпункце 1.35 слова «трэцяй» замянiць словам «чацвёртай».

2. У падпункце 1.1 пункта 1 артыкула 15:

з часткi першай словы «у мясцовым выканаўчым i распарадчым органе» выключыць;

пасля часткi першай дапоўнiць падпункт часткай наступнага зместу:

«Права на маёмасны падатковы вылiк, прадугледжаны гэтым падпунктам, маюць плацельшчыкi, якiя знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у мясцовым выканаўчым i распарадчым органе, iншых дзяржаўных органах i iншых дзяржаўных арганiзацыях, арганiзацыях недзяржаўнай формы ўласнасцi, у выпадку, калi яны былi прызнаны маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў на падставах, якiя ўстаноўлены заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.»;

часткi другую—шостую лiчыць адпаведна часткамi трэцяй—сёмай;

абзац другi часткi чацвёртай выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«даведкi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа або iншага дзяржаўнага органа i iншых дзяржаўных арганiзацый, арганiзацый недзяржаўнай формы ўласнасцi па месцы работы (службы), якая пацвярджае, што плацельшчык або члены яго сям’i знаходзяцца на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў або знаходзiлiся на такiм улiку на момант заключэння крэдытнага дагавора. Форма даведкi, якая выдаецца плацельшчыку па месцы яго работы (службы), зацвярджаецца Мiнiстэрствам па падатках i зборах Рэспублiкi Беларусь;».

3. Частку першую пункта 6 артыкула 18 пасля слоў «ад здачы» дапоўнiць словамi «фiзiчным асобам, якiя не з’яўляюцца iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi,».

4. Частку другую пункта 8 артыкула 20 пасля слоў «у мясцовых выканаўчых i распарадчых органах» дапоўнiць словамi «, iншых дзяржаўных органах i iншых дзяржаўных арганiзацыях, арганiзацыях недзяржаўнай формы ўласнасцi, у выпадку, калi яны былi прызнаны маючымi патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў па падставах, якiя ўстаноўлены заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Пункты 2 i 4 артыкула 1 гэтага Закона прымяняюцца да праваадносiнаў, якiя ўзнiклi пасля 1 студзеня 2006 года.

Артыкул 3. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у трохмесячны тэрмiн пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Закона:

забяспечыць перагляд рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, падпарадкаванымi ўраду Рэспублiкi Беларусь, iх нарматыўных прававых актаў;

прыняць iншыя меры, неабходныя для рэалiзацыi палажэнняў гэтага Закона.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

12 лiпеня 2006 года, г. Мiнск.

№ 142-З

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб падаходным падатку з фiзiчных асоб»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика