21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Крымiнальны, Крымiнальна-працэсуальны кодэксы Рэспублiкi Беларусь i кодэксы Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 23 чэрвеня 2006 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 30 чэрвеня 2006 года

Артыкул 1. Унесцi ў Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад
9 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2002 г., № 75, 2/861; 2003 г., № 8, 2/922; № 83, 2/974) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1. Пункт 7 часткi 5 артыкула 4 пасля слова «мытных» дапоўнiць словам «, падатковых».

2. З пункта 12 часткi 2 артыкула 27, пункта 25 часткi 1 артыкула 33 адпаведна словы «аўтадарожнага» i «аўтадарожных» выключыць.

3. Пункт 11 часткi 1 артыкула 48 дапоўнiць словамi «(да яе адмены)».

4. Частку 1 артыкула 57 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Пазбаўленне волi ўстанаўлiваецца на тэрмiн ад шасцi месяцаў да дванаццацi гадоў, за асаблiва цяжкiя злачынствы — на тэрмiн больш як дванаццаць гадоў, але не вышэй за пятнаццаць гадоў, а за асаблiва цяжкiя злачынствы, звязаныя са зламысным замахам на жыццё чалавека, — на тэрмiн не вышэйшы за дваццаць пяць гадоў.».

5. Частку 1 артыкула 59 дапоўнiць словамi «(да адмены смяротнага пакарання)».

6. У абзацы другiм часткi 2 артыкула 125, абзацы другiм часткi 3 артыкула 157, абзацы другiм часткi 2 артыкула 166, абзацы другiм часткi 2 артыкула 167 слова «дванаццацi» замянiць словам «трынаццацi».

7. У абзацы першым артыкула 132 словы «ваенных дзеянняў супраць замежнай дзяржавы або для процiдзеяння законнаму ажыццяўленню права народаў на самавызначэнне, прызнанага мiжнародным правам,» замянiць словамi «узброеных канфлiктаў або ваенных дзеяннях».

8. У заўвагах да главы 24:

частку 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«4. Не падлягае крымiнальнай адказнасцi асоба, якая ўчынiла крадзеж маёмасцi юрыдычнай асобы шляхам крадзяжу, махлярства, злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi, прысваення або растраты ў суме, якая не перавышае дзесяцiкратнага памеру базавай велiчынi, устаноўленага на дзень ўчынення дзеяння, або крадзеж маёмасцi фiзiчнай асобы шляхам крадзяжу, махлярства, злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi, прысваення або растраты ў суме, якая не перавышае двухкратнага памеру базавай велiчынi, устаноўленага на дзень учынення дзеяння, за выключэннем крадзяжу маёмасцi фiзiчнай асобы, учыненага групай асоб, або шляхам крадзяжу, учыненага з адзення або ручной паклажы, якiя знаходзiлiся пры ёй, або з пранiкненнем у жыллё.»;

з часткi 6 слова «аўтадарожнага» выключыць.

9. Артыкул 213 выключыць.

10. У артыкуле 214:

з назвы i заўвагi да артыкула слова «аўтадарожнага» выключыць;

з абзаца першага часткi 1 слова «аўтадарожным механiчным» выключыць.

11. Абзац першы артыкула 224 пасля слова «аперацый» дапоўнiць словамi «iндывiдуальным прадпрымальнiкам або».

12. У артыкуле 225:

з назвы i заўвагi да артыкула слова «замежнай» выключыць;

у абзацы першым:

пасля слова «гранiцы» дапоўнiць словамi «iндывiдуальным прадпрымальнiкам або»;

слова «замежнай» выключыць.

13. У абзацы першым часткi 2 артыкула 228:

словы «агнястрэльнай зброi i» замянiць словамi «агнястрэльнай зброi, яе складаючых частак або кампанентаў,»;

пасля слоў «вiдаў зброi масавага паражэння» дапоўнiць абзац словамi «або яго асноўных частак».

14. У частцы 1 артыкула 234:

у абзацы першым словы «1. Стварэнне юрыдычнай асобы без намеру ажыццяўляць» i «якое пацягнула» замянiць адпаведна словамi «1. Дзяржаўная рэгiстрацыя ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка або стварэнне юрыдычнай асобы без намеру ажыццяўляць прадпрымальнiцкую або» i «якiя пацягнулi»;

у абзацы другiм слова «караецца» замянiць словам «караюцца».

15. Частку 1 заўваг да артыкула 235 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Выканаўца злачынства, пасродкам якога набыты матэрыяльныя каштоўнасцi, не падлягае крымiнальнай адказнасцi за ўчынкi, указаныя ў гэтым артыкуле, у выпадку набыцця iм такiх матэрыяльных каштоўнасцяў у вынiку ўчынення:

1) злачынстваў, прадугледжаных артыкуламi 225, 231, 243 гэтага Кодэкса;

2) iншых злачынстваў, калi ён не выкарыстоўваў такiя матэрыяльныя каштоўнасцi для ажыццяўлення прадпрымальнiцкай або iншай гаспадарчай дзейнасцi.».

16. У абзацы першым артыкула 248 словы «назвы месца паходжання тавару» замянiць словамi «геаграфiчнага ўказання».

17. У артыкуле 294:

у абзацы першым часткi 1 словы «асноўных частак» замянiць словамi «састаўных частак або кампанентаў»;

у абзацы першым часткi 3 словы «, агнястрэльная зброя: яе асноўныя часткi» замянiць словамi «або яе асноўныя часткi, агнястрэльная зброя, яе састаўныя часткi або кампаненты».

18. У артыкуле 295:

частку 1 выключыць;

абзац першы часткi 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Незаконныя выраб, набыццё, перадача ў карыстанне, збыт, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне агнястрэльнай зброi (акрамя паляўнiчай агнястрэльнай гладкаствольнай зброi), боепрыпасаў (акрамя боепрыпасаў да паляўнiчай агнястрэльнай гладкаствольнай зброi), узрыўчатых рэчываў, узрыўчатых устройстваў, або незаконныя выраб, набыццё, перадача ў карыстанне, збыт, перавозка, перасылка або нашэнне састаўных частак або кампанентаў агнястрэльнай зброi (акрамя састаўных частак i кампанентаў паляўнiчай агнястрэльнай гладкаствольнай зброi), або незаконныя выраб або збыт асноўных частак узрыўных устройстваў —»;

у заўвазе да артыкула словы «295, 296 i 297» замянiць лiчбамi «295—297».

19. Дапоўнiць Кодэкс артыкуламi 295(1) i 295(2) наступнага зместу:

«Артыкул 295(1). Незаконныя дзеяннi ў адносiнах да паляўнiчай агнястрэльнай гладкаствольнай зброi

1. Незаконныя набыццё, перадача ў валоданне, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне паляўнiчай агнястрэльнай гладкаствольнай зброi або боепрыпасаў да яе або незаконныя набыццё, перадача ў валоданне, перавозка, перасылка або нашэнне складаных частак або кампанентаў паляўнiчай агнястрэльнай гладкаствольнай зброi, учыненыя на працягу года пасля накладання адмiнiстрацыйнага спагнання за такiя ж дзеяннi, —

караюцца штрафам, або папраўчымi работамi на тэрмiн да двух гадоў, або арыштам на тэрмiн да шасцi месяцаў.

2. Незаконныя выраб або збыт паляўнiчай агнястрэльнай гладкаствольнай зброi, яго складаных частак, кампанентаў або боепрыпасаў да яе —

караюцца штрафам, або папраўчымi работамi на тэрмiн да двух гадоў, або арыштам на тэрмiн да шасцi месяцаў, або пазбаўленнем волi на тэрмiн да двух гадоў.

3. Дзеяннi, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, учыненыя паўторна або групай асоб па папярэдняй змове, —

караюцца папраўчымi работамi на тэрмiн да двух гадоў, або арыштам на тэрмiн да шасцi месяцаў, або пазбаўленнем волi на тэрмiн да пяцi гадоў.

Артыкул 295(2). Падроблiванне або наўмыснае знiшчэнне маркiроўкi агнястрэльнай зброi

Падроблiванне або наўмыснае знiшчэнне маркiроўкi агнястрэльнай зброi —

караюцца штрафам, або папраўчымi работамi на тэрмiн да аднаго года, або арыштам на тэрмiн да трох месяцаў, або пазбаўленнем волi на тэрмiн да двух гадоў.».

20. У артыкуле 317:

з назвы i абзаца першага часткi 1 слова «аўтадарожных» выключыць;

заўвагу да артыкула выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Заўвага. Пад транспартным сродкам, указаным у артыкулах 214, 317—318 гэтага Кодэкса, маюцца на ўвазе механiчны транспартны сродак, прызначаны для руху па дарозе i для перавозкi пасажыраў, грузаў або ўстаноўленага на iм абсталявання, а таксама самаходная машына.».

21. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 317(1) наступнага зместу:

«Артыкул 317(1). Кiраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзiцца ў стане ап’янення, перадача кiравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання праверкi (агляду)

1. Кiраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзiцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў, або перадача кiравання транспартным сродкам такой асобе, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап’янення або стану, выклiканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў, учыненыя на працягу года пасля накладання адмiнiстрацыйнага спагнання за такiя ж парушэннi, —

караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або папраўчымi работамi на тэрмiн да двух гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арыштам на тэрмiн да шасцi месяцаў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

2. Кiраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзiцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў, або перадача кiравання транспартным сродкам асобе, якая знаходзiцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап’янення або стану, выклiканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў, учыненыя асобай, якая не мае права кiравання транспартным сродкам, на працягу года пасля накладання адмiнiстрацыйнага спагнання за такiя ж парушэннi, —

караюцца штрафам, або папраўчымi работамi на тэрмiн да двух гадоў, або арыштам на тэрмiн да шасцi месяцаў.».

22. У артыкуле 318:

з назвы слова «аўтадарожнага» выключыць;

у абзацы першым часткi 1:

слова «аўтадарожнага» выключыць;

словы «або пазбаўленай права на кiраванне» замянiць словамi «права кiравання»;

слова «ап’янення» замянiць словамi «алкагольнага ап’янення або ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў».

23. Частку 3 артыкула 328 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«3. Дзеяннi, якiя прадугледжаны часткай 2 гэтага артыкула i ўчынены групай асоб, або службовай асобай з выкарыстаннем сваiх службовых паўнамоцтваў, або асобай, якая раней учынiла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламi 327—329 i 331 гэтага Кодэкса, або ў адносiнах да наркатычных сродкаў або псiхатропных рэчываў у буйным памеры, а таксама збыт наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў або прэкурсораў з мэтай вырабу такiх сродкаў або рэчываў на тэрыторыi ўстановы адукацыi, папраўчай установы, арыштнага дома, у месцах утрымання пад вартай або ў месцы правядзення спартыўных, культурна-масавых або iншых масавых мерапрыемстваў —

караюцца пазбаўленнем волi на тэрмiн ад васьмi да трынаццацi гадоў з канфiскацыяй маёмасцi або без канфiскацыi.».

24. Абзац першы часткi 2 артыкула 371(1) выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Тое ж дзеянне, учыненае спосабам, якi ўяўляе небяспеку для жыцця або здароўя замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, або звязанае з жорсткiм або зневажаючым iх годнасць абыходжаннем, або ўчыненае паўторна, або групай асоб па папярэдняй змове, або службовай асобай з выкарыстаннем сваiх службовых паўнамоцтваў, —».

25. У артыкуле 377:

назву выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 377. Крадзеж, знiшчэнне, пашкоджанне або ўтойванне дакументаў, штампаў, пячатак, крадзеж бланкаў»;

абзац першы часткi 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«2. Тыя ж дзеяннi, якiя ўчынены ў адносiнах да дакументаў дзяржаўнай часткi Нацыянальнага архiўнага фонду Рэспублiкi Беларусь, або iншых дакументаў Нацыянальнага архiўнага фонду Рэспублiкi Беларусь, перададзеных на дзяржаўнае захоўванне, або афiцыйных дакументаў асаблiвай важнасцi або якiя пацягнулi цяжкiя наступствы, а таксама крадзеж штампаў, пячатак або бланкаў асаблiвай важнасцi, а таксама паўфабрыкатаў або матэрыялаў, якiя выкарыстоўваюцца для вырабу такiх бланкаў i змяшчаюць элементы аховы ад падроблiвання, —».

Артыкул 2. Унесцi ў Крымiнальна-працэсуальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 16 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2000 г.,
№ 77—78, 2/71; № 47, 2/152; 2003 г., № 8, 2/922; № 83, 2/974; 2005 г., № 74, 2/1112; 2006 г., № 9, 2/1192) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. Частку 2 артыкула 174 выключыць.

2. У артыкуле 182:

у частцы 2 словы «артыкуламi 295» замянiць словамi «артыкулам 295, часткамi 2 i 3 артыкула 2951, артыкуламi 2952»;

у частцы 12:

словы «артыкуламi 213 i 215» замянiць словамi «артыкулам 215»;

пасля лiчбаў «282,» дапоўнiць частку словамi «часткай 1 артыкула 2951,»;

словы «артыкулам 312» замянiць словамi «артыкуламi 312 i 3171».

3. У частцы 1 артыкула 452:

лiчбы «213,» выключыць;

пасля лiчбаў «282,» i «296,» дапоўнiць частку адпаведна словамi «часткай 1 артыкула 2951,» i «артыкулам 3171,».

Артыкул 3. Артыкул 51 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, прынятага Вярхоўным Саветам Рэспублiкi Беларусь 6 снежня 1984 года (СЗ БССР, 1984 г., № 35, ст. 505; Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2001 г., № 67, 2/790), выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 51. Дробны крадзеж

Дробны крадзеж маёмасцi шляхам крадзяжу, махлярства, злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi, прысваення або растраты —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяцi да трыццацi базавых велiчынь або адмiнiстрацыйны арышт.

Тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу года пасля накладання адмiнiстрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, —

цягне накладанне штрафу ў памеры ад трыццацi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь або адмiнiстрацыйны арышт.

Заўвага. Пад дробным крадзяжом маюцца на ўвазе крадзеж маёмасцi юрыдычнай асобы ў суме, якая не перавышае дзесяцiкратнага памеру базавай велiчынi, устаноўленага на дзень учынення дзеяння, а таксама крадзеж маёмасцi фiзiчнай асобы ў суме, якая не перавышае двухкратнага памеру базавай велiчынi, устаноўленага на дзень учынення дзеяння, за выключэннем крадзяжу маёмасцi фiзiчнай асобы, учыненага групай асоб, або шляхам крадзяжу, учыненага з адзення цi ручной паклажы, якiя знаходзiлiся пры ёй, або з пранiкненнем у жыллё.».

Артыкул 4. Унесцi ў Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 2003 г., № 63, 2/946; № 87, 2/980; 2005 г., № 74, 2/1112; № 120, 2/1128; 2006 г., № 78, 2/1207, 2/1212) наступныя дапаўненнi i змяненнi:

1. У частцы 3 артыкула 6.8:

пасля слоў «у стане» дапоўнiць частку словам «алкагольнага»;

словы «ухiлення ад праходжання ва ўстаноўленым парадку агляду на стан ап’янення або стан, выклiканы» замянiць словамi «адмовы ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап’янення або стану, выклiканага».

2. Артыкул 10.5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 10.5. Дробны крадзеж

1. Дробны крадзеж маёмасцi шляхам крадзяжу, махлярства, злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi, прысваення цi растраты, а таксама замах на такi крадзеж —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяцi да трыццацi базавых велiчынь або адмiнiстрацыйны арышт.

2. Тыя ж дзеяннi, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адмiнiстрацыйнага спагнання за такiя ж парушэннi, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад трыццацi да пяцiдзесяцi базавых велiчынь або адмiнiстрацыйны арышт.

Заўвага. Пад дробным крадзяжом разумеюцца крадзеж маёмасцi юрыдычнай асобы ў суме, якая не перавышае дзесяцiкратнага памеру базавай велiчынi, устаноўленага на дзень учынення дзеяння, а таксама крадзеж маёмасцi фiзiчнай асобы ў суме, якая не перавышае двухкратнага памеру базавай велiчынi, устаноўленага на дзень учынення дзеяння, за выключэннем крадзяжу маёмасцi фiзiчнай асобы, якi ўчынены групай асоб, або шляхам крадзяжу, якi ўчынены з адзення цi ручной паклажы, якiя знаходзiлiся пры ёй, або з пранiкненнем у жыллё.».

3. У абзацы першым артыкула 11.5 словы «службовай асобай» замянiць словамi «iндывiдуальным прадпрымальнiкам цi службовай асобай юрыдычнай асобы».

4. У артыкуле 11.6:

з назвы слова «замежнай» выключыць;

у абзацы першым словы «службовай асобай замежнай» замянiць словамi «iндывiдуальным прадпрымальнiкам цi службовай асобай юрыдычнай асобы».

5. У абзацы першым артыкула 11.26 словы «назвы месца паходжання тавару» замянiць словамi «геаграфiчнага ўказання».

6. Заўвагу да артыкула 18.9 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Заўвага. Пад транспартным сродкам, указаным у артыкулах 18.9, 18.12—18.22, 18.24 i 18.25 гэтага Кодэкса, разумеюцца механiчны транспартны сродак, прызначаны для руху па дарозе i для перавозкi пасажыраў, грузаў або ўстаноўленага на iм абсталявання, а таксама самаходная машына.».

7. Артыкул 18.16 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 18.16. Кiраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзiцца ў стане ап’янення, перадача кiравання транспартным сродкам такой асобе цi адмова ад праходжання праверкi (агляду)

1. Кiраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзiцца ў стане алкагольнага ап’янення цi ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных, таксiчных цi iншых адурманьваючых рэчываў, або перадача кiравання транспартным сродкам такой асобе, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап’янення цi стану, выклiканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных, таксiчных цi iншых адурманьваючых рэчываў, — цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пятнаццацi да трыццацi пяцi базавых велiчынь з пазбаўленнем права кiравання транспартным сродкам тэрмiнам на тры гады цi адмiнiстрацыйны арышт з пазбаўленнем права кiравання транспартным сродкам тэрмiнам на тры гады.

2. Кiраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзiцца ў стане алкагольнага ап’янення цi ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных, таксiчных цi iншых адурманьваючых рэчываў, або перадача кiравання транспартным сродкам асобе, якая знаходзiцца ў стане алкагольнага ап’янення цi ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных, таксiчных цi iншых адурманьваючых рэчываў, а таксама адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкi (агляду) на прадмет вызначэння стану алкагольнага ап’янення цi стану, выклiканага ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных, таксiчных цi iншых адурманьваючых рэчываў, учыненыя асобай, якая не мае права кiравання транспартным сродкам, —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццацi пяцi да сарака пяцi базавых велiчынь або адмiнiстрацыйны арышт.».

8. Дапоўнiць Кодэкс артыкулам 23.71 наступнага зместу:

«Артыкул 23.71. Незаконныя дзеяннi ў адносiнах да паляўнiчай агнястрэльнай гладкаствольнай зброi

Незаконнае набыццё, перадача ў валоданне, захоўванне, перавозка, перасылка або нашэнне паляўнiчай агнястрэльнай гладкаствольнай зброi цi боепрыпасаў да яе цi незаконныя набытак, перадача ў валоданне, перавозка, перасылка цi нашэнне складаных частак цi кампанентаў паляўнiчай агнястрэльнай гладкаствольнай зброi —

цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяцi да трыццацi базавых велiчынь з канфiскацыяй прадмета адмiнiстрацыйнага правапарушэння цi без канфiскацыi або пазбаўленне спецыяльнага права з канфiскацыяй прадмета адмiнiстрацыйнага правапарушэння цi без канфiскацыi.».

Артыкул 5. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем пунктаў 11, 12, 16, 18, 19, 21 артыкула 1, абзацаў другога, пятага i шостага пункта 2, абзаца трэцяга пункта 3 артыкула 2, а таксама артыкула 4 гэтага Закона, якiя ўступаюць у сiлу з дня ўвядзення ў дзеянне Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у Крымiнальны, Крымiнальна-працэсуальны кодэксы Рэспублiкi Беларусь i кодэксы Рэспублiкi Беларусь аб адмiнiстрацый
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика