За апошнiя гады ў гаспадаркi краiны пастаўлена 4 тысячы новых збожжаўборачных камбайнаў
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
У першым паўгоддзi сёлета назiралася павелiчэнне аб’ёмаў вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi. Аб гэтым журналiстам паведамiла начальнiк Галоўнага ўпраўлення эканомiкi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Ганна Андрыевiч.
Паводле яе слоў, за паўгода ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года аб“ём вытворчасцi валавой прадукцыi сельскай гаспадаркi ў рэспублiцы павялiчыўся амаль на 7 працэнтаў. Гаворачы пра ажыццяўленне мерапрыемстваў, прадугледжаных Праграмай адраджэння i развiцця вёскi на 2005—2010 гады, Ганна Андрыевiч адзначыла, што ў Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання «выклiкаюць занепакоенасць» тэмпы пераводу кватэр на выкарыстанне прыроднага газу, уладкаванне i асфальтаванне мехдвароў на тэрыторыях жывёлагадоўчых комплексаў, птушкафабрык, малочнатаварных фермаў. «Акрамя таго, мы крыху азадачаныя нiзкiмi тэмпамi работ па развiццю аб’ектаў фiзiчнай культуры, спорту i турызму, аб’ектаў бытавога абслугоўвання насельнiцтва...» Ганна Андрыевiч заявiла таксама, што сёння пры развiццi iнфраструктуры на вёсцы трэба «выбiраць аб’екты, якiя як лакаматыў пацягнуць за сабой усю эканомiку таго цi iншага паселiшча». «Бо мы можам заасфальтаваць вулiцу, пафарбаваць агароджу. Укладзём салiдныя сродкi. Але калi там не будзе вытворчасцi, якая будзе садзейнiчаць развiццю гэтай тэрыторыi, нашы намаганнi па рамонту i фарбаванне не дадуць вынiку». Пры гэтым Ганна Андрыевiч дадала, што акрамя вытворчасцi можна развiваць i iншыя аб’екты. Напрыклад, турыстычныя. «Гэта могуць быць рэканструяваныя развалiны замка, што будуць прыцягваць турыстаў. Вакол будзе будавацца iнфраструктура харчавання, гасцiнiчны комплекс...» Гаворачы пра сёлетняе жнiво, намеснiк начальнiка Галоўнага ўпраўлення раслiнаводства Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Уладзiмiр Куратнiк адзначыў, што з-за спякотнага надвор’я, якое трымалася працяглы час, узнiкла небяспека для пасеваў на поўднi Беларусi. Аднак з-за дажджоў у апошнiя днi «сiтуацыя выроўнiваецца». «I мы плануем сёлета атрымаць 6,9 млн тон збожжа — столькi, колькi прадугледжана заданнем...» Як паведамiў намеснiк начальнiка Галоўнага ўпраўлення механiзацыi i тэхпрагрэсу Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Уладзiмiр Кулька, цяпер у гаспадарках краiны налiчваецца 13,5 тыс. збожжаўборачных камбайнаў (з iх прыкладна 6 тыс. — камбайны «Дон», значная частка якiх патрабуе неадкладнай замены Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым журналiстам паведамiла начальнiк Галоўнага ўпраўлення эканомiкi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання Ганна Андрыевiч
|
|