21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Эскалацыя канфлiкту на Блiзкiм Усходзе

Ваенна-паветраныя сiлы Iзраiля ўчора зноў нанеслi ўдары па аб’ектах арганiзацыi «Хiзбала» у Лiване. У прыватнасцi, былi атакаваны бункеры ў паўднёвай частцы Бейрута, дзе, паводле звестак разведкi, можа хавацца кiраўнiцтва «Хiзбалы», у тым лiку шэйх Хасан Насрала.

Як паведамляюць iзраiльскiя ваенныя, на сховiшчы тэрарыстаў за некалькi гадзiн было скiнута 23 тоны бомб. Усяго ў гэтай аперацыi былі задзейнiчаны 20 самалётаў. Знiшчальнiкi нанеслi ракетны ўдар па зоне, у якую не могуць увайсцi палiцыя i лiванская армiя, бо яна знаходзiцца пад кантролем шыiцкiх фармiраванняў. Згодна з данымi разведкi, бункеры знiшчаны дашчэнту, iнфармацыя пра лёс кiраўнiкоў «Хiзбалы» пакуль не паступала.

У сваю чаргу, тэлебачанне групоўкi «Аль Манар» абвергла паведамленнi аб тым, што ў ходзе гэтага авiяўдару пацярпелi шыiцкiя баевiкi, i паведамiла, што ўдары наносiлiся па мячэцi, якая там будавалася. «Працiўнiк спрабуе схаваць свае няўдачы хлуслiвай iнфармацыяй», — паведамiў тэлеканал. Паводле яго звестак, у вынiку iнтэнсiўных бамбардзiровак iзраiльцян нiхто не пацярпеў.

Юшчанка памiрыўся з Януковiчам?

Лiдар Партыi Рэгiёнаў Вiктар Януковiч пасля ўчарашняй сустрэчы з прэзiдэнтам краiны Вiктарам Юшчанкам заявiў, што кiраўнiк дзяржавы мае з iм «агульныя погляды на многiя пытаннi».

Разам з тым Януковiч не даў прамога адказу на пытанне, цi згодзiцца Юшчанка ўнесцi яго кандыдатуру на пасаду прэм’ера. Аднак адказваючы на пытанне, цi магчыма ўнясенне iншай кандыдатуры, Януковiч адказаў катэгарычна: «Гэта пытанне не стаiць на парадку дня». Што датычыцца тэрмiнаў унясення кандыдатуры прэм’ер-мiнiстра ў парламент, то, як лiчыць лiдар «рэгiяналаў», гэта адбудзецца ў блiжэйшы час. Таксама, паводле меркавання Януковiча, «у парадку дня больш не iснуе пытання роспуску парламента».

Спякота забiвае людзей у Еўропе

Незвычайна спякотнае надвор’е, якое ўсталявалася ў Заходняй Еўропе, прывяло да гiбелi 18 чалавек у Францыi, Iспанii, Нiдэрландах i Германii. Больш за ўсё ахвяр спякоты — у Францыi, дзе памерлi ўжо 9 чалавек. Метэаролагi прадказваюць, што тэмпература паветра ў блiжэйшыя днi павысiцца ў Парыжы да 37, а ў Бардо — да 40 градусаў.

Прэзiдэнт Францыi Жак Шырак заклiкаў улады прыняць неабходныя меры, каб пазбегнуць новых ахвяр спякотнага надвор’я. Учора адбылося спецыяльнае пасяджэнне ўрада на чале з прэм’ер-мiнiстрам Дамiнiкам дэ Вiльпэнам.

Тэмпература паветра дасягнула рэкордных адзнак у Германii i Бельгii, дзе слупок паветра ўзняўся да +37, але там абышлося без ахвяр. Анамальна спякотнае надвор’е стварае i праблемы, звязаныя з бяспекай на транспарце ў Вялiкабрытанii. На многiх дарогах плавiцца асфальт, у цэнтральнай Англii назiраецца скрыўленне чыгуначных рэек, у сувязi з чым адменены шэраг цягнiкоў. У лонданскiх аўтобусах i метро тэмпература дасягае +52 градусаў, i ездзiць гэтым вiдам транспарту вельмi цяжка.

Тым часам на другiм канцы Еўропы, у Расii, адразу ў чатырох федэральных акругах на блiжэйшыя днi аб’яўлена штармавое папярэджанне: там чакаюцца моцныя лiўнi, навальнiцы, ураганы i нават смерчы.

Цi ўдасца зрушыць арбiту Зямлi?

Учора ўвечары 600 мiльёнаў чалавек павiнны былi адначасова падскочыць, каб... паспрабаваць зрушыць арбiту Зямлi.

Спасылаючыся на навуковыя даследаваннi прафесара Нiсварда, арганiзатары акцыi сцвярджалi, што калi жыхары планеты падскочаць адначасова, то арбiта Зямлi крыху зрушыцца, што вырашыць шмат праблем, якiя стаяць перад чалавецтвам: спынiцца глабальнае пацяпленне, павялiчыцца працягласць светлавога дня, а клiмат на планеце стане больш аднастайным. Удзел у акцыi па змяненню зямной арбiты павiнны былi ўзяць актывiсты, якiя сталi рыхтавацца да яе яшчэ год таму ў Iнтэрнэце. За гадзiну да запланаванага «сусветнага скачка» на сайце WorldJumpDay.org зарэгiстравалася больш як 600 млн 261 тысяча чалавек.

Праўда, вучоныя вельмi скептычна адносяцца да такой iнiцыятывы: калектыўнае намаганне 600 млн чалавек па магутнасцi не перавысiць i 2 працэнтаў энергii, якая выдзяляецца пры выбуху сярэдняй вадароднай бомбы, пiша, у прыватнасцi, газета «Известия науки». Вучоныя-фiзiкi ўпэўнены, што акцыя, калi яна адбудзецца, закончыцца нiчым.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юшчанка памiрыўся з Януковiчам?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика