Вiрус шаленства: яшчэ адна ахвяра
Вольга ШАЎКО
Сур’ёзную трывогу апошнiм часам у медыкаў выклiкае такая небяспечная прыродная ачаговая iнфекцыя, як шаленства. Сёлета два чалавекі ўжо загiнулі ад гэтай хваробы. Першая трагедыя адбылася ў Сенненскiм раёне Вiцебскай вобласцi. Пацярпелага пакусаў янотападобны сабака. Чалавек своечасова не звярнуўся па медыцынскую дапамогу. I толькi праз паўтара месяца пасля праяўлення клiнiчнай карцiны ён быў экстранна шпiталiзаваны, але дапамагчы яму ўжо было нельга. У лiпенi ў Дзяржынскiм раёне зарэгiстраваны яшчэ адзiн выпадак з падазрэннем на шаленства ў жанчыны, якую ўкусiла кошка. Хворая была шпiталiзавана ў iнфекцыйную бальнiцу ў Мiнску. На жаль, дыягназ пацвердзiўся, i пацярпелая днямi загiнула.
На шаленства хварэюць або з’яўляюцца яго вiрусаносьбiтамi лiтаральна ўсе жыхары лясоў i палёў. Патэнцыяльнымi крынiцамi iнфекцыi могуць быць вавёркi, лiсы, пацукi, мышы, вожыкi. Невыпадкова, паводле слоў намеснiка мiнiстра аховы здароўя Беларусi Мiхаiла Рымжы, сумесна з ветэрынарнай службай рэспублiкi, мiнiстэрствамi аховы прыроды, лясной гаспадаркi i iншымi ведамствамi распрацавана комплексная праграма прафiлактыкi шаленства. У прыватнасцi, яна прадугледжвае распрацоўку ўласнай вакцыны для прышчэпвання дзiкiх жывёл. Такiя магчымасцi ў рэспублiцы ёсць. Акрамя таго, уладальнiкi хатнiх жывёл таксама павiнны зрабiць прышчэпку ад шаленства сваiм любiмцам. Каварнасць вiрусу яшчэ i ў тым, што iнкубацыйны перыяд хваробы працягваецца да трох месяцаў. Вы можаце вярнуцца пасля адпачынку дадому быццам бы ў добрым здароўi, а позняй восенню або зiмой высветлiцца, што бяда прыехала разам з вамi. Так, за 6 месяцаў гэтага года захворванне лабараторна пацверджана ў 85 хатнiх сабак (за аналагiчны мiнулагоднi перыяд — у 23), а таксама за паўгоддзе ў 45 хатнiх кошак выяўлена шаленства (у мiнулым годзе — у 12). Дарэчы, у рэспублiцы па медыцынскую дапамогу з пачатку года звярнулася 7,5 тысячы чалавек, якiя пацярпелi ад укусаў хатнiх сабак.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета два чалавекі ўжо загiнулі ад гэтай хваробы. Першая трагедыя адбылася ў Сенненскiм раёне Вiцебскай вобласцi. Пацярпелага пакусаў янотападобны са
|
|