21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Капелюшы, коцiкi, кiтайскiя палачкi, паштоўкi, або Што калекцыянуюць беларускiя «зоркi»?

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

У самым прымiтыўным значэннi дзеяслоў «калекцыянаваць» можна трактаваць як «пакiдаць», «не выкiдваць». Усе мы захоўваем фотаздымкi, лiсты блiзкiх людзей — гэта таксама своеасаблiвая калекцыя. Кожны чалавек нешта збiрае
/збiраў/будзе збiраць. Дзецi назапашваюць гузiкi, а дарослыя — палотны Пiкаса. Нечыя калекцыi, — можа, пустая трата грошай i захламленне кватэры, аднак па прыродзе сваёй калекцыянаванне — рэч надзвычай карысная. Не ўсе ведаюць, што многiя сусветна вядомыя музеi пачалiся менавiта з асабiстых калекцый (як, напрыклад, знакамiтая Траццякоўка, якая абавязана сваiм iснаваннем маскоўскаму купцу Паўлу Мiхайлавiчу Траццякову — знакамiтаму калекцыянеру карцiн i скульптур, якi ў 1892 годзе перадаў сваю галерэю ў дар гарадской думе; або пятроўская кунсткамера — у перакладзе з нямецкай мовы — кабiнет рэдкасцяў).

У асабiстых калекцыях многiх з нас — аўтографы «зорак» беларускай эстрады, проста вядомых людзей, цiкава, а што ж калекцыянуюць яны самi?..

Андрэй Дзяркоў: «Музыка — ледзь не галоўнае ў маiм жыццi»

Лiдар гурта «Тайланд» збiрае музычныя кампакт-дыскi. Для таго, каб той цi iншы абразчык трапiў у яго калекцыю, ён павiнен... спадабацца ўладальнiку. На сёння такiх дыскаў ужо каля 400.

— Нават жонка злуе, — усмiхаецца, — маўляў, хутка ўсё запаланяць.

Манiя гэта пачалася ў Андрэя, як толькi ён набыў свой першы CD-плэер, было гэта ў 98-м годзе.

— Стараюся слухаць музыку розных накiрункаў: ад будысцкай, медытатыўнай, фолкавай, азiяцкай да вельмi экстрэмальных стыляў. Пэўна, любiмчык у мяне — рок-н-рол, люблю таксама гранж, панк, death-метал. Айчынных выканаўцаў няшмат у маёй калекцыi. Без яе я сябе не ўяўляю, бо музыка — ледзь не галоўнае ў маiм жыццi. Яшчэ маю неблагую бiблiятэку ўсходняй фiласофii. Раней папаўняў калекцыi падчас гастроляў (яшчэ з камандай КВЗ), бо сапраўдныя лiцэнзiйныя дыскi былi для нас у навiну, цяпер жа гэта не праблема: якаснай музычнай прадукцыi — купляй не хачу. А тады нiколi не вяртаўся пустым з паездак. Гадоў 5 таму лiцэнзiйны боксет «DOORS» каштаваў долараў 90, памятаю, з якiм задавальненнем набыў фiрменны дыск Мэрылiна Мэнсана проста на яго канцэрце ў Маскве. Быў час, калi скупляў цiкавыя дыскi амаль без разбору: цi то лiшнiх грошай было шмат, цi то... Зараз купляю больш рэдка i метка! Спрасцiла сiтуацыю i тое, што з’явiлiся розныя фарматы: чаго не знайшоў на «лiцэнзiёнцы», адшукаеш у mp3. Гэта, безумоўна, адбiваецца на якасцi гучання, але для мяне важная сама музыка, знаёмства з ёю.

Палiна Смолава: «Люблю коцiкаў»

— Ой, шмат чаго калекцыяную. Па-першае, магнiцiкi на халадзiльнiк. Даўно пачала, бо шмат гастралюю i адусюль, дзе была, стараюся прывезцi; больш трывала калекцыя пачала складвацца гадоў 5 таму. У мяне iх ужо больш за 30, ёсць экзэмпляры з Албанii, Грэцыi, Канарскiх астравоў. Сябры i знаёмыя самi стварылi для мяне яшчэ адну калекцыю: ведаюць, што ў мяне дома жывуць каты, якiх я вельмi люблю, таму ўсе нiбы згаварылiся дарыць мне коцiкаў (у выглядзе цацак, падставачак, сувенiрчыкаў). Нядаўна падлiчыла i зразумела, што гэта яшчэ адна калекцыя. Яе я вельмi люблю, бо кожны коцiк — падарунак блiзкiх для мяне людзей. А любiмчыкi ў калекцыi — зразумела ж, мае жывыя каты. Апошнiм часам стала збiраць незвычайныя запалкi: маленькiя, вялiкiя, каляровыя, сувенiрныя.

Ларыса Грыбалёва: «Усё пачалося з бабулiнага капелюша»

Раней «зорка» калекцыянавала капелюшы, якiя сёння саслужылi ёй добрую службу: звыш 50 экзэмпляраў «працуюць» на гаспадыню ў яе ўласным святочным бюро. Пачатак усяму паклаў бабулiн рыжы фетравы капялюш, у якiм Ларыса выступала на конкурсе «Маладзечна-94». Рыжыя стужкi i капялюш склалi яркi, запамiнальны вобраз.

— На кастынг «Усё нармальна, мама» Ягор Хрусталёў папрасiў мяне прыйсцi ў капелюшы, — расказвае спявачка.

Гэткi талiсман i паклаў пачатак калекцыi, якую папоўнiлi галаўныя ўборы з розных краiн: мексiканская каўбойка, iзраiльская кiпа, арабская хустка. Зараз уладальнiца не шкадуе, што калекцыя больш не папаўняецца: «Усяму свой час», — кажа Ларыса. Тым больш што калекцыя знайшла практычнае прымяненне. Крытэрыямi адбору капелюшоў былi не яркасць i экстравагантнасць (наяўнасць пер’яў i сетачак), а прыналежнасць да той цi iншай культуры. Такая калекцыя сведчыць пра цiкаўнасць, дасведчанасць, дапытлiвасць уладальнiцы.

Спявак Аляксей Хлястоў збiрае падарункi ад прыхiльнiц: лiсты, паштоўкi, мяккiя цацкi (яны лiтаральна навадняюць кватэру спевака). Самы незвычайны падарунак Аляксею зрабiлi ўдзельнiцы яго фан-клуба, якiя не толькi наладзiлi работу ўласнага сайта Хлястова, але i падарылi яму самую сапраўдную зорку. Сертыфiкат, у якiм зафiксаваны каардынаты нябеснага цела, што носiць яго iмя, спявак клапатлiва захоўвае.

Гюнеш Абасава — дачка Усходу:

— Я аматар усялякiх дзiўных i блiскучых усходнiх штучак. Амаль паўгода калекцыяную ўсходнiя арабскiя барабаны, iх пакуль што 10. Акрамя таго, у мяне незлiчонае мноства кiтайскiх палачак усiх колераў, вырабленых з самых розных матэрыялаў, асаблiва люблю бамбукавыя. Iх мне прывозяць сябры, а часам даводзiцца самой «забiраць на памяць» з кiтайскiх i японскiх рэстаранаў.

Аднак самая любiмая калекцыя спявачкi — яе сцэнiчныя касцюмы, зробленыя ва ўсходнiм стылi. Забава, скажу вам, не з танных. Адзiн з касцюмаў Гюнеш, пашыты, мiж iншым, у Беларусi, каштуе 1000 долараў.

— Люблю iх прымяраць па вечарах пад песню «Дачка Усходу» i выдумляць нейкiя арабскiя рухi, — усмiхаючыся, кажа дзяўчына.

А вось спявачка Iна Афанасьева сцэнiчныя касцюмы не калекцыянуе:

— Iх проста няма куды складваць! Таму яны плаўна пераходзяць у Дамы культуры, дзецям, пляменнiкам. Увогуле з падарожжаў прывожу заўсёды нейкiя талерачкi, сувенiрчыкi — гэта памяць, бо кожная рэч нясе ў сабе гiсторыю падзей. У мяне шмат памятных рэчаў, аднак я не называю гэта калекцыяй.

Аляксандр Патлiс (гурт «Новы Iерусалiм»): «Калекцыя дапамагае стаць непазнавальным»

— Бейсболкi люблю. Кожны год купляю па 2—3. Сёлета цiкава атрымалася: купiў бейсболку з надпiсам «Iталiя» i лiтаральна праз некалькi тыдняў у чэмпiянаце па футболу перамаглi iтальянцы. Вось такое своеасаблiвае прароцтва. Аднак самая вялiкая i самая любiмая калекцыя — гэта сябры, блiзкiя мне людзi, якiх я люблю. Вось яны — сапраўдны скарб, якi даў Бог, а я стараюся цанiць. Калекцыянаваць можна ўсё, што заўгодна, аднак карцiны могуць гарэць, бейсболкi зношвацца, а сапраўднае сяброўства з гадамi толькi набiрае моц. Любое захапленне адлюстроўвае характар чалавека. Звычайна мне не вельмi прыемна, калi мяне пазнаюць, пачынаюць фатаграфаваць на мабiльнiкi. А вось калекцыя бейсболак дапамагае «канспiрыравацца», без iх i акуляраў на дварэ не абысцiся.

— А дом калекцыя не захламляе? — пытаюся я.

— Дамы трэба пашыраць пад калекцыi! — смяецца Аляксандр. — Многiя людзi калекцыянуюць мадэлi самалётаў i аўто, ведаю, яны стараюцца рабiць гэта так, каб экспанаты ўпiсвалiся ў iнтэр’ер.

Анатоль Ярмоленка — калекцыянер са стажам:

— Зараз сэнсу ў калекцыянаваннi не бачу: усё можна купiць, да таго ж i працы столькi, што часу зусiм няма.... Раней калекцыянаваў тое, што было незвычайнай рэдкасцю, чаго было «не дастаць». Зараз мае калекцыi цiкавяць мяне як памяць, калi пераязджаў з кватэры на кватэру ўсё ўзяў з сабой: часам пераглядаю значкi, маркi, манеты, што збiраў раней, радуюць вока пiўныя бакалы i падстаўкi пад iх. Некалi, гадоў 15 таму, захапляўся дзiўнымi напоямi з экзатычных краiн: з Лаоса i В’етнама прывозiў усялякiя напоi са змеямi, яшчаркамi; многа было каньякоў, лiкёраў. Быў час, калi людзi проста збiралi пустыя бутэлькi з-пад iмпартных напояў, я ж стараўся збiраць напоўненыя (смяецца). Зараз калекцыяную добрыя чалавечыя адносiны. Я б з задавальненнем калекцыянаваў аўтамабiлi, ды сродкi не дазваляюць, — шчыра ўсмiхаецца Анатоль Iванавiч. — Кнiг у мяне вельмi шмат, прычым сабараны яны з усяго былога Саюза. Памятаю, у 80-х мне прывезлi Бiблiю ў 3-х тамах за 300 рублёў — вялiкая па тых часах сума, — але я нiколькi не шкадую: цудоўнае выданне. Калiсьцi збiраў i выданнi часопiсаў («Нiва» з 1900-га па 1912-ы), энцыклапедыi Бракгаўза i Эфрана.

Сапраўды, шмат чаго можна калекцыянаваць, галоўнае, каб гэта задавальняла вашы патрэбы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У асабiстых калекцыях многiх з нас — аўтографы «зорак» беларускай эстрады, проста вядомых людзей, цiкава, а што ж калекцыянуюць яны самi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика