Гульня да фiналу давядзе
Вiкторыя ЗАХАРАВА
Напрыканцы гэтага тыдня стануць вядомыя вынiкi рэгiянальных адборачных тураў на чэмпiянат свету па камп’ютарнаму спорту World Cyber Games 2006. Квалiфiкацыя сёлета праходзiць па трох камандных i iндывiдуальных дысцыплiнах: «CounterStrike», «WarCraft III: TFT» i «StarCraft: BroodWar».
Мацнейшыя геймеры ў Брэсцкай i Гродзенскай абласцях былi вызначаны раней за ўсiх. У мiнулыя выхадныя сталi вядомыя таксама лiдары адбораў у Гомелi, Вiцебску i Магiлёве. Пераможцы ў кожнай з названых дысцыплiн атрымалi квоты на мiнскiх адборачных гульнях i аплачаны праезд у сталiцу. Уладальнiкi 2-га i 3-га месцаў дапушчаны да мiнскага адбору, але дабiрацца на спаборнiцтвы будуць самастойна. Дарэчы, да ўдзелу будуць дапушчаны толькi iгракi, якiя пройдуць папярэднюю Iнтэрнэт-рэгiстрацыю на сайце www.samsung.by i прад’явяць пашпарт, а калi геймеру няма 16 гадоў, — пiсьмовы дазвол ад бацькоў. 22—23 лiпеня пераможцы ўсiх рэгiянальных турнiраў збяруцца разам у сталiцы. Па вынiках мiнскiх адборачных гульняў будуць адабраны па 4 лепшыя iгракi i каманды ў кожнай дысцыплiне. Пазней гэтыя геймеры сустрэнуцца ў нацыянальным фiнале i пазмагаюцца за першае месца — i, адпаведна, права прадстаўляць нашу краiну на WCG 2006 (Grand Final чэмпiянату адбудзецца ў iтальянскiм горадзе Монца). На сёння, нагадаем, Сусветныя камп’ютарныя гульнi — гэта буйнейшы ў свеце фестываль па камп’ютарных вiдах спорту, прэстыжны i з вялiкiм прызавым фондам. WCG праходзiць па iнiцыятыве Паўднёвай Карэi з 2000 года i мае падтрымку буйнейшых IT-кампанiй. Летась у фiнале Сусветных камп’ютарных гульняў выступалi каля 700 кiберспарстменаў з 67 краiн свету. Беларусь сёлета возьме ўдзел у WCG 2006 у другi раз i, хочацца спадзявацца, палепшыць свой леташнi рэйтынг.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы гэтага тыдня стануць вядомыя вынiкi рэгiянальных адборачных тураў на чэмпiянат свету па камп’ютарнаму спорту World Cyber Games 2006
|
|