А хто пашкадуе студэнтаў-завочнiкаў?А я думаю так... Шаноўная Ала!Прачытала ваш артыкул «Iльготны праезд для абiтурыентаў немагчымы?» пад рубрыкай «Ёсць пытанне» («ЧЗ» за 8 ліпеня). I цяпер у мяне да вас ёсць пытанне: з якой мэтай вы яго пiсалi? Магчыма, вы шкадуеце абiтурыентаў. А чаму нiхто не шкадуе нас, студэнтаў-завочнiкаў. Лiчыцца, што я зарабляю дастаткова, каб не толькi не прасiць грошай/стыпендыю ў дзяржавы, а яшчэ i самой плацiць за тое, каб двойчы ў год выбiрацца ў Мiнск на сесiю. Кожная паездка i пражыванне выпадаюць мне тысяч у 150. I нiякiх льготаў на праезд, на жыллё, на ўсялякiя розныя дробязi, мне, як i цэлай армii завочнiкаў, «не паложана». I вячэрнiкi, i навучэнцы падрыхтоўчых аддзяленняў таксама плацяць поўны кошт праезду. Чаму ж абiтурыенты павiнны падпадаць пад iншую юрысдыкцыю? Вы, магчыма, скажаце, што ў абiтурыентаў няма ўласных грошай, за iх плацяць бацькi. Дык гэта вы, мабыць, не бачылi, як працягвае такое дзяўчо цi хлапец кандуктару 50-тысячную паперку i мямлiць «мне адзiн iльго-о-о-отны». I мабiльнiкi ў гэтых хлопчыкаў-дзяўчатак, таксама падораныя любячымi бацькамi, паверце, такiя «навёрнутыя», што нам з вамi (прынамсi мне) не снiлiся. З iншага боку, што можна набыць за тыя 230 рублёў, што абiтурыент даплачвае на праезд? Нiчога! Нават не пачак марожанага i не паўбутэлькi пiва. Няхай падлеткi лепш на тым пiве зэканомяць, а за праезд заплоцяць. Колькi iм там трэба з’ездзiць: двойчы на тэсцiраванне, адзiн раз падаваць дакументы ў ВНУ ды яшчэ пару разоў, каб даведацца пра конкурс? I вы лiчыце, што 2—3 тысячы — разарэнне для сям’i? Але ж чытаю далей у вас: «Узнiкае пытанне, а чаму ў такiм выпадку для бюджэту гэта так стратна? (маецца на ўвазе, правозiць абiтурыентаў iльготна)». Давайце разам падлiчым: сёлета ВНУ прымуць, калi верыць тэленавiнам, каля 70 тысяч абiтурыентаў. Памножце 70 тысяч на 230 «недаплочаных» рублёў. 16,1 мiльёна не хочаце? Вось вам i адзiн новы аўтобус «намаляваўся». А гэта ж мы палiчылi толькi тых, хто паступiў — пайшлi працаваць, рыхтавацца на курсах цi проста лынды бiць яшчэ больш людзей. Так што i тыя 16 мiльёнаў смела памнажайце на два. Значная эканомiя для дзяржавы атрымлiваецца. Са здзiўленнем адзначыла, што ў вашым артыкуле толькi адзiн каментарый спецыялiста — i яшчэ адзiн ад «супрацоўнiка, якi пажадаў застацца неназваным» (ён выказаў нешта крымiнальнае, цi што?). I чамусьцi нiводнага iмя-прозвiшча абураных абiтурыентаў цi iх бацькоў. «Мая ўласная прапанова — замацаваць у правiлах карыстання метрапалiтэнам у якасцi дакумента, што дае права на iльготы, — распiску аб прыёме дакументаў, якую выдаюць у тэхнiчнай прыёмнай у абмен на атэстат i iншыя паперы, патрэбныя пры паступленнi», — пiшаце вы. Чаму ж тады абмяжоўвацца толькi метрапалiтэнам — давайце абiтурыентам адразу iльготы i на гарадскi транспарт, i на электрычкi, i на цягнiкi, i на самалёты, i нiчога, што ў некаторых катэгорый працаўнiкоў зарплата меншая, чым у тых падлеткаў «кiшэнныя грошы»... З павагай, завочнiца-неiльготнiца Марына Краско. Прабачце, калi нагаварыла надта многа. Газету вашу чытаю рэдка, калi выпадкова ў бацькоў убачу. Але гэта тэма мяне, як чалавека, які жыве без iльгот i даплат, зацiкавiла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiчыцца, што я зарабляю дастаткова, каб не толькi не прасiць грошай/стыпендыю ў дзяржавы, а яшчэ i самой плацiць за тое, каб двойчы ў год выбiрацца
|
|