21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Моладзь памежных дзяржаў зноў сустракаецца на Кургане Дружбы

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юлiя БАРЫСЕВIЧ, БЕЛТА

Мiжнародны маладзёжны лагер «Бе-Lа-Русь-2006» у 15-ы раз адкрыецца 26 лiпеня ў Верхнядзвiнскiм раёне Вiцебскай вобласцi. Па традыцыi ён збярэ прадстаўнiкоў Беларусi, Латвii i Расii ля Кургана Дружбы. Сёлета ў iм возьмуць удзел звыш 500 юнакоў i дзяўчат, паведамiў начальнiк аддзела студэнцкай i навучэнскай моладзi Цэнтральнага камiтэта Беларускага рэспублiканскага саюза моладзi Дзмiтрый Ждановiч.

У гэтым годзе заснавальнiкi лагера прадставяць гасцям i ўдзельнiкам новую цiкавую праграму. Так, у лагеры пройдзе песенны фестываль «Бе-Lа-Русские зори», адбудзецца «круглы стол», дыскусiя «Якiм мы бачым будучае лагера «Бе-Lа-Русь», конкурсная праграма «Латвiя вачамi замежных гасцей» i iнш. На працягу чатырох дзён юнакi i дзяўчаты будуць спаборнiчаць у сiле, спрытнасцi i хуткасцi ў розных спартыўных мерапрыемствах. Напрыклад, iм трэба будзе вызначыць мацнейшую каманду ў футболе, валейболе, перацягваннi каната i сiлавым мнагабор’i, а таксама прайсцi жартаўлiвую эстафету «мяшочныя баi».

Яркай падзеяй стане грандыёзны феерверк i творчае прадстаўленне дэлегацый краiн-удзельнiц на афiцыйным адкрыццi лагера, расказаў Дзмiтрый Ждановiч.

Мерапрыемства праводзiцца з мэтай рэалiзацыi праграм маладзёжнага мiжнароднага супрацоўнiцтва, а таксама ўмацавання i развiцця сяброўскiх кантактаў памiж маладзёжнымi арганiзацыямi трох краiн.

Паводле слоў Дзмiтрыя Ждановiча, у самой назве гэтага лагера, якая складаецца з першых складоў назваў трох краiн, закладзе iдэя адзiнства моладзi памежных дзяржаў, прадаўжэння традыцый старэйшых пакаленняў. У гэтым годзе, як i ў папярэднiя, мiжнародны маладзёжны лагер традыцыйна пройдзе на гiстарычным месцы пад назвай Курган Дружбы. Курган быў насыпаны ў 1959 годзе ў памяць аб баявой садружнасцi партызан Беларусi, Латвii i Расii. На вяршынi Кургана расце дуб, якi сiмвалiзуе добрасуседскiя адносiны трох народаў. На гэтым месцы штогод праходзiць традыцыйная сустрэча ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны Беларусi, Расii i Латвii, прысвечаная сумеснай барацьбе жыхароў трох некалi саюзных рэспублiк за вызваленне тэрыторыi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.

Арганiзатарамi лагера выступiлi грамадскае аб’яднанне «Саюз за прагрэс моладзi Латвii», ЦК грамадскага аб’яднання «Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi» i ЦК усерасiйскай грамадскай арганiзацыi «Расiйскi саюз моладзi».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародны маладзёжны лагер «Бе-Lа-Русь-2006» у 15-ы раз адкрыецца 26 лiпеня ў Верхнядзвiнскiм раёне Вiцебскай вобласцi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика