Армiя мая... вiртуальнаяПаWWWуцiнне ад Вiкторыi Захаравай З сярэдзiны лiпеня ў беларускiм сектары Iнтэрнэт па адрасе www.deti.mil.by пачаў працаваць новы праект для дзяцей — сайт «Дзецям аб армii».Яго распрацавалi спецыялiсты Мiнiстэрства абароны, а педагогi i псiхолагi ад Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь адаптавалi iнфармацыю для дзiцячага ўспрымання. (Заўважым, па аналагiчнай схеме працуе расiйскi сайт «Прэзiдэнт Расii грамадзянам школьнага ўзросту».) Наведвальнiкаў сустракае «праваднiк» — радавы Армейкiн, якi праз спецыяльны кантрольна-прапускны пункт праводзiць дзяцей на вiртуальную экскурсiю па ваеннаму гарадку. У адрозненне ад сапраўднай армii, тут вялiкiх сакрэтаў няма: гасцям дазволена зазiрнуць як у казармы, так i ў штаб. Дарэчы, напаўненне сайта мае дзве версii: адна, з невялiкiмi простымi тэкстамi i мноствам карцiнак, прызначана для дзяцей 6—12 гадоў, а другая, больш сур’ёзная i падрабязная — для 12—18-гадовых. Напрыклад, першых у экскурсii суправаджае хлопчык Алесь з сабакам Трэзорам, а другiх — тынэйджары Лёха i Свецiк. Адпаведна, кожнай катэгорыi наведвальнiкаў зразумелай для iх мовай расказваецца пра значэнне геральдычных сiмвалаў Узброеных Сiл РБ, пра нагрудныя i нарукаўныя знакi па родах войскаў, пра ордэны i медалi, якiмi ўзнагароджваюцца грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, пра абелiскi i мемарыялы, якiя ёсць у нашай краiне, i г.д. Раздзел «Бiблiятэка» знаёмiць з сучаснай беларускай армiяй, яе кiраўнiцтвам i структурай; «Ваенная азбука» вучыць карыстацца найбольш распаўсюджанымi вайсковымi тэрмiнамi i паняццямi; «Фотаальбом», зразумела, прадстаўляе сучаснае жыццё беларускiх Узброеных Сiл. Зрэшты, сайт «Дзецям аб армii» не абцяжараны адной толькi тэорыяй. Замацаваць атрыманыя веды дзецям дазволiць серыя флэш-гульняў. Скажам, «Артылерыйскi разлiк» праверыць вашу дакладнасць, «Умелыя рукi», як некалi ўрокi па ваеннай падрыхтоўцы, прапануюць сабраць i разабраць зброю на хуткасць, а «Трапны спецыялiст» папярэдзiць паход у цiр. Кожны пастаянны наведвальнiк сайта, калi зарэгiструецца, зможа стварыць персанальную старонку, на якой будуць падсумоўвацца вынiкi гульняў i заданняў. Найлепшыя юныя знаўцы армii будуць перыядычна адзначацца падарункамi — змогуць адпачыць у ваенна-патрыятычных летнiках, наведаць вайсковыя часцi, паехаць з экскурсiяй па месцах баявой славы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З сярэдзiны лiпеня ў беларускiм сектары Iнтэрнэт па адрасе www.deti.mil.by пачаў працаваць новы праект для дзяцей — сайт «Дзецям аб армii»
|
|