«Алё, народ...»? У народзе!
Валянцiна ДОЎНАР
Афiшуем! Без перабольшвання, вiдаць, адны з самых любiмых звяздоўскiх рубрык «Хто каго?» i «Алё, народ на провадзе!» будуць годна прадстаўлены на пятым Усебеларускiм фестывалi народнага гумару «Аўцюкi-2005». Сабраныя разам, дасцiпныя подпiсы да фотаздымкаў, вясёлыя i праўдзiвыя гiсторыi з жыцця чытачоў можна будзе яшчэ раз убачыць на спецыяльна аформленых стэндах, перачытаць, а таксама (калi пашчасцiць)... пачуць у выкананнi вядучай...Нагадаем: пачаўся фестываль учора, 21 лiпеня (асноўныя мерапрыемствы праводзяцца ў вёсках Вялiкiя i Малыя Аўцюкi), прадоўжыцца сёння — на цэнтральнай плошчы Калiнкавiчаў i ў гарадскiм парку культуры i адпачынку. Прыязджайце: свет захаваўся таму, што смяяўся.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Без перабольшвання, вiдаць, адны з самых любiмых звяздоўскiх рубрык «Хто каго?» i «Алё, народ на провадзе!» будуць годна прадстаўлены на пятым Усебе |
|