21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мiнск разлiчвае прымаць да паўмiльёна замежных турыстаў

25.08.2009 21:53 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

У блiжэйшы час жыхарам i гасцям беларускай сталiцы плануецца прапанаваць новы вiд паслуг — аглядныя экскурсii па Мiнску, якiя будуць рэгулярна адпраўляцца з гарадскiх вакзалаў.

Як паведамiў дырэктар iнфармацыйна-турыстычнага цэнтра «Мiнск» Вiталь Машачкоў, экскурсii павiнны працягвацца прыкладна 3,5 гадзiны i праходзiць па маршруту плошча Незалежнасцi — праспект Пераможцаў — Траецкае прадмесце — плошча Перамогi. Пры гэтым прыкладны разлiковы кошт азнаямляльнай паездкi складае каля 100—120 долараў на групу ў межах 40 чалавек. Хоць не выключана, што ў канчатковым варыянце гэтыя лiчбы зменшацца — у сувязi з намерам прадастаўляць спецыяльныя датацыi з бюджэту.

Дарэчы, на працягу мiнулага года толькi праз турыстычныя арганiзацыi сталiцу Беларусi наведала каля 70 тысяч iншаземцаў. Разам з тым, паводле слоў Вiталя Машачкова, гэты паказчык усё яшчэ нельга назваць дастатковым. У прыватнасцi, чакаецца, што ў 2010 годзе колькасць турыстаў з iншых краiн павiнна ўзрасцi да 150 тысяч. А ўвогуле цяперашнi патэнцыял горада ацэньваецца прыкладна ў паўмiльёна замежных гасцей у год.

Праўда, мяркуе Вiталь Машачкоў, для гэтага яшчэ неабходна папрацаваць над iнфраструктурай. Так, сёлета ў Мiнску плануецца здаць у эксплуатацыю два пяцiзоркавыя атэлi — гасцiнiцы «Еўропа» i «Атэль Прынцэс». Наступным крокам будзе стварэнне дадатковых аўтастаянак i з’яўленне ўказальнiкаў на англiйскай мове. Аднак не менш важным напрамкам прызнана iнфармаванне змежных грамадзян. У прыватнасцi, ужо сёлета на вакзалах, у аэрапортах i гасцiнiцах сталiцы будзе ўсталявана 10 спецыяльных iнфармацыйных тэрмiналаў. Столькi ж тэрмiналаў плануецца ўсталяваць i ў наступным годзе. Плюс да таго, адзначыў Вiталь Машачкоў, у блiжэйшы час ёсць намер зняць рэкламныя вiдэафiльм i вiдэаролiк аб магчымасцях адпачынку ў Беларусi. Прычым у якасцi варыянтаў iх трансляцыi разглядаюцца шэраг мiжнародных тэлеканалаў, i ў тым лiку — каналы «Еўраньюс» i «Еўраспорт».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшы час жыхарам i гасцям беларускай сталiцы плануецца прапанаваць новы вiд паслуг — аглядныя экскурсii па Мiнску, якiя будуць рэгулярна адпраўл
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика