21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што такое кубел, жлукта i рэптух — раскажуць у вясковым музеi на Кiраўшчыне

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА. Фота Мiкалая ЦIТОВА

Старыя разумныя рэчы




Iван Адамавiч Салановiч — сельскi энтузiяст. У вёсцы Любонiчы ён стварыў вясковы ансамбль «Спадчына» i музей побыту мясцовых жыхароў.

У Любонiцкiм сельскiм Доме культуры мы не заблудзiлi ў пошуках музея. На самым верхнiм паверсе залiвiста граў гармонiк Салановiча. Iнструмент Iвана Адамавiча — таксама музейны экспанат. На iм ёсць i паметка: 1942 год.

— Гэты гармонiк я набыў на рынку перад Вялiкаднем, у сярэдзiне 70-х гадоў ужо мiнулага стагоддзя, — расказвае гаспадар Любонiцкага музея. — Стаiць дзед з гармонiкам: я не здолеў устрымацца i ўзяў яго, зайграў. «Сынок, купляй, мне грошы патрэбныя». Я сказаў, што не магу, бо еду за аўчынай i грошай можа не хапiць на справу. Гармонiк гэты каштаваў нятанна. Але дзед быў упарты, паехаў са мной, i калi грошы сапраўды засталiся, я выкупiў iнструмент.

Iван Адамавiч Салановiч — мясцовы жыхар, цяпер пенсiянер. Бацькi яго былi вясковымi iнтэлiгентамi: мацi працавала ў гандлi, а бацька — у сельсавеце. Бацьку хутка пасля нараджэння сына Iвана рэпрэсавалi як ворага народа. Усяго ў сям’i Салановiчаў было шасцёра дзяцей. Iван Адамавiч працаваў у мясцовай гаспадарцы: у розныя часы яна называлася па-рознаму — спачатку калгасам iмя Сталiна, потым «Радзiмай». Там ён прайшоў працоўны шлях ад пастуха да загадчыка фермы.

Салановiч, якому цяпер больш за 70 гадоў, i сам выглядае як тыповы вясковы iнтэлiгент. Нават па-кiношнаму: у спякотны дзень ён апрануты ў строй з нябеленага льнянога палатна, элегантны капялюш ад сонца. Як гасцiнны чалавек, Iван Адамавiч iмкнецца больш расказаць пра сваю справу жыцця.

— Я — iнвалiд, хварэю, i аднойчы, будучы ў бальнiцы, — шчыра расказвае ён, — я ляжаў i думаў (балазе там часу хапае): i што гэта за людзi ў Беларусi, «бульбашамi» завуцца, а так хутка «пераквалiфiкавалiся» на рускую мову. Атрымлiваецца, што мы, беларусы, саромеемся сваёй мовы i культуры? I стала мне страшна i крыўдна. Я вырашыў, што калi Гасподзь працягне мне жыццё, то я абавязкова займуся адраджэннем нацыянальнай культуры.

Iвану Адамавiчу ўжо тады было больш за 50 гадоў. Неўзабаве пачалася перабудова, па тэлебачаннi сталi паказваць «Вячоркi». Салановiч тым часам iграў на гармонiку па ўсёй акрузе на вяселлях, хрэсьбiнах i iншых сямейных святах. Разам з iм вяскоўцы вырашылi стварыць свой народны ансамбль. Упершыню ён выступiў на свяце вёскi Любонiчы, куды Iван Адамавiч звёз на сваiм матацыкле пявунняў з навакольных вёсак, i канцэрт спадабаўся i людзям, i самiм выступоўцам. З гэтага часу ў Любонiцкiм сельскiм Савеце з’явiўся вясковы гурт «Спадчына».

— А мой музей пачаўся з таго, што я збiраў будучыя экспанаты на сваiм падворку, — гаворыць Салановiч. — Вясковыя з мяне смяялiся: маўляў, ламачча назбiраў. А з гэтага ламачча ўсё i пачалося.

Рэчаў, якiя па ўсёй акрузе збiраў Iван Адамавiч, стала так многа, што яму далi пакой у сельскiм Доме культуры, але цяпер i там музею цесна. «Трэба прарывацца на гарышча», — смяецца загадчык музея i паказвае, што пакой лiтаральна «забiты» экспанатамi.

Вось, напрыклад, прыгожае вялiкае люстэрка ў драўлянай раме з узорамi, якое датуецца прыкладна 1900 годам.

— У мястэчку Любонiчы здаўна жылi яўрэi, — тлумачыць Iван Адамавiч. — Бабруйск, як вядома, быў iх сталiцай, а гэта вёска — нiбыта дачны пасёлак. Яўрэi не былi раўнапраўныя, iм давалi паўгектара зямлi i кiдалi тут жыць. У асноўным яны займалiся рамёствамi: рабiлi сталярку, пяклi хлеб, лячылi людзей. Тут была ўзаемная выгада: мясцовыя мужыкi зямлю даглядалi, а яўрэi — абслугоўвалi жыццё людзей. I гэта люстэрка, я так мяркую, засталося безгаспадарным пасля таго, як яўрэяў расстрэльвалi ў вайну. Новыя гаспадары дома, дзе яно захоўвалася, хацелi выкiнуць яго на сметнiк, але я аднёс у музей.

Саматканыя i вышываныя ручнiкi, жаночыя кашулi i спаднiцы — гэта канец XIX—пачатак XX стагоддзя. Даты на старую сялянскую вопратку выстаўлены прыблiзна: яе аддавалi бабулi са сваiх куфэркаў. Напрыклад, мужчынская матроская кашуля засталася яшчэ з японскай вайны i на ёй прастаўлена дата — 1900 год. Дзядуля з суседняй вёскi браў удзел у той далёкай ваеннай кампанii, i яго пляменнiк падараваў кашулю музею.

Дзiцячы ложак-качалка — хоць фарба i аблупiлася, але ад такога прыстасавання не адмовiлася б нiводная сучасная мацi. Стары, але дзеючы патэфон з памятным надпiсам: «На памяць класнаму кiраўнiку ад выпускнiкоў 10 «А» класа Любонiцкай сярэдняй школы. Чэрвень 1954 года». Нават мiшка, сiмвал Алiмпiйскiх гульняў 1980 года ў Маскве, знайшоў сваё месца ў музеi: гэта цяпер i сапраўды рарытэт.

Многа экспанатаў музея зроблены рукамi членаў сям’i Салановiча. Абраз Мiкалая Выратавальнiка вышыты жонкай Марыяй Iванаўнай амаль паўстагоддзя таму, калi яшчэ атэiстычная савецкая ўлада змагалася з вернiкамi. Жонка Iвана Адамавiча — вялiкая майстрыха. У цэнтры музейнага пакоя — старажытны ткацкi станок, якi належыць жанчыне.

У пошуках цiкавых рэчаў Салановiч аб’ездзiў Кiраўскi i суседнiя раёны. Адны экспанаты людзi аддавалi яму «за так», iншыя ён набываў, i, здаралася, за прыстойныя грошы. А вопратку з футра вырабiў i пашыў сам Iван Адамавiч.

— Вось гэты драўляны ложак «надыбаў» у вёсцы Сяргеевiчы, — расказвае ён. — Было там сялянскае лецiшча, i старую мэблю вывалаклi на двор. На дровы пасеклi, а ложак застаўся, я i ўзяў.

Кубел — нешта падобнае на бочку. У старыя часiны, калi ў сялянскай сям’i нараджалася дачка, то замаўлялi майстрам кубел. У яго складалiся тканыя i вышываныя рэчы, адзенне i бялiзна. I калi дзяўчына ў 17 гадоў збiраецца замуж, то ў яе кубле назапашаны гатовы пасаг. Потым кублы змянiлi куфры. У музеi Салановiча ёсць нямала куфраў, i аднаму з iх, мяркуе Iван Адамавiч, больш за 300 гадоў. Прыкладна з такiм куфрам iшла замуж сястра Салановiча ў час апошняй вайны.

Самавары — упрыгажэнне музея. Адзiн з iх — 1850 года, на самавары шмат медалёў. Чайнiк «лiмiнавы», дубовая бочачка. Лодка, якую называюць «душагубкай»: яна няўстойлiвая — не кожны рыбак на ёй паплыве, гэта трэба ўмець — iнакш «кулдык», тлумачыць Салановiч. Побач — рэптух, якi выкарыстоўвалi сяляне для лоўлi рыбы ўзiмку ў палонцы. А жлукта — гэта, аказваецца, бочка для адбельвання бялiзны. У музеi столькi рэчаў, што падрабязная экскурсiя можа доўжыцца некалькi гадзiн.

У музеi побыту мясцовых жыхароў, створаны Салановiчам, прыходзяць людзi. Шмат дзяцей: са школы i лагераў. Старшыня Любонiцкага сельскага Савета Валянцiна Драчова лiчыць музей важным для выхавання маладога пакалення.

— Гэта наша гiсторыя, i гэта каштоўна, — гаворыць яна. — Няхай нашы дзецi бачаць, як жылi продкi ў мiнулым. I я ўдзячная Iвану Адамавiчу за яго працу. Сельскi Савет падтрымлiвае яго i, чым можа, дапамагае. Музей — гэта наша багацце.

— Мая справа вельмi патрэбная, — упэўнены Iван Адамавiч. — Гэта сведчанне таго, што прагрэс шырока крочыў уперад. У нас жа людзi стогнуць: ой, цяжка жыць! Тады трэба прыйсцi сюды i паглядзець, як нашы продкi жылi. Гаравалi! Сем’i былi па 15—16 душ. I мужыкi, i жанчыны працавалi няспынна, каб хлеб быў на стале, усе былi ў лапцi абутыя. А цяпер жывём ў раi, толькi гэтага не заўважаем.

Салановiч вучыць наведвальнiкаў музея не скардзiцца на жыццё, а радавацца яму i разумець, што лёс i Бог дасылаюць нам дабро.

Кiраўскi раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iван Адамавiч Салановiч — сельскi энтузiяст. У вёсцы Любонiчы ён стварыў вясковы ансамбль «Спадчына» i музей побыту мясцовых жыхароў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика