21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Клуб творчай iнтэлiгенцыi дапамагае самарэалiзавацца горацкiм паэтам i спевакам

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА. Фота Мікалая ЦІТОВА

Клуб творчай iнтэлiгенцыi ў Горках хутка адзначыць свой першы юбiлей: яму спаўняецца 5 гадоў. Яго стварылi для ўсiх творчых асоб, якiя жывуць у раёне i хочуць браць удзел у культурным жыццi Гораччыны. Чалавек можа прыйсцi сюды са сваёй задумкай, а клуб пры садзейнiчаннi ўлады дапаможа яму ў ажыццяўленнi творчай iдэi.




Кiруе клубам Андрэй Мiхайлавiч Пугач, якi працуе старшым выкладчыкам кафедры эканомiкi i мiжнародных эканамiчных зносiнаў у сельскагаспадарчай акадэмii. Ён — творчы чалавек, пiша вершы, i горацкiя чытачы ведаюць яго па кнiжках лiтаратурнага аб’яднання «Парнас».

Клуб — адкрытая арганiзацыя, i як гаворыць яго кiраўнiцтва, дарога сюды нiкому не закрытая, да супрацоўнiцтва запрашаюцца ўсе творчыя людзi. Да клуба далучылiся лiтаратурныя аб’яднаннi Гораччыны i народныя калектывы, якiя плённа працуюць i вядомыя публiцы. Цяжка падлiчыць, колькi сёння ў клубе творчай iнтэлiгенцыi ўдзельнiкаў — прыкладна некалькi соцень.

Не сакрэт, што мясцовым пiсьменнiкам, паэтам, спевакам i кампазiтарам неаднойчы даводзiлася сутыкацца з цяжкасцямi ў правядзеннi творчых вечарын i прэзентацый — не толькi арганiзацыйнымi, але i матэрыяльнымi. Цяпер гэтай справай, з прапановы Горацкага райвыканкама, займаецца клуб творчай iнтэлiгенцыi.

За пяць гадоў удалося зрабiць нямала. Творчыя вечарыны горацкiх спевакоў i паэтаў звычайна рыхтуюцца да юбiлеяў, што прыемна i самiм творчым асобам, i прыхiльнiкам iх талентаў. Падтрымка мясцовых уладаў дазваляе праводзiць iх на прыстойным узроўнi.

— Творчыя людзi — гэта iндывiдуалiсты, i кожны з iх сам па сабе, — прызнае Пугач. — У нашым аб’яднаннi «Парнас» як збяруцца на пасяджэннi, то столькi задумак i планаў панагавораць. А вось як правесцi мерапрыемства — усе занятыя, свае справы... Так што нам патрэбна арганiзацыя, якая б аб’ядноўвала намаганнi i дапамагала творчым асобам прадставiць людзям сваю творчасць.

Клуб звяртаецца ў райвыканкам з просьбай садзейнiчаць паэтам i пiсьменнiкам у справе выдання iх твораў.

— Вось тут ёсць кнiгi, якiя мы дапамаглi выдаць, — паказвае на палiцы шафы ў сваiм кабiнеце куратар клуба, намеснiк старшынi Горацкага райвыканкама Наталля Карнеева. — Можа, i не ўсе яны дацягваюць да планкi высокага мастацтва, але яны дапамагаюць нашым творчым асобам сябе рэалiзаваць. Мы iмкнёмся падтрымаць гэтых людзей, iм гэта патрэбна.

Аднак клуб разам з уладамi гатовы яшчэ i вучыцца. I таму цяпер да выдавецкай справы далучылiся людзi, якiя маюць адпаведную адукацыю i добры густ, каб рэцэнзаваць творы мясцовых паэтаў i пiсьменнiкаў.

Адна з удач клуба — вечарына Вiктара Малчанава. Ён выкладчык гiсторыi ў школе, але даўно спявае ў мастацкай самадзейнасцi i робiць гэта добра. Напярэдаднi 60-годдзя Перамогi зрабiлi вечарыну грамадзянскай музыкi i паэзii. У планах клуба творчай iнтэлiгенцыi — творчыя вечарыны мясцовага паэта i юбiляра Льва Васiльева i ўраджэнца Горацкага раёна кампазiтара Аляксандра Кажурына.

— Што вельмi радуе, — кажа Наталля Васiльеўна,— дык гэта тое, што наша вялiкая зала ў акадэмii на 850 месцаў з кожным разам запаўняецца ўсё больш i больш. Мы даём рэкламу ў мясцовай прэсе, i людзi iдуць на нашы творчыя вечарыны.

Для пасяджэнняў праўлення клуба ёсць кут у раённай бiблiятэцы, але горацкiя iнтэлiгенты мараць i спадзяюцца, што не ў самым далёкiм будучым у iх з’явiцца сваё месца для сустрэч. Iдэальна, лiчыць Аляксандр Пугач i яго калегi, падыходзiла б кавярня, дзе можна было б сабрацца, вольна пасядзець, пагутарыць i паспрачацца.

Перспектыва ў клуба ёсць, лiчаць яго актывiсты, таму што людзi да iх iдуць. Стварэнне клуба разварушыла творчых людзей i ў вёсках: цяпер тэлефануюць з аграгарадкоў i расказваюць, што i ў iх ёсць добрыя людзi, якiя пiшуць песнi i вершы, i хочуць далучыцца да плынi адраджэння культуры.

— З кiм жа нам працаваць у культуры, як не з творчымi людзьмi? — рытарычна пытаецца загадчыца аддзела культуры Горацкага райвыканкама Iрына Белякова. — Мы рады, калi да нас прыходзяць з iнiцыятывамi i новымi iдэямi, таму будзем працягваць сумесную працу з клубам творчай iнтэлiгенцыi.

Горацкі раён.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Клуб творчай iнтэлiгенцыi ў Горках хутка адзначыць свой першы юбiлей: яму спаўняецца 5 гадоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика