21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пясок шапоча па-беларуску...

25.08.2009 21:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

Cвая справа

Дзецi лепяць кулiчы, дарослыя «лепяць» гiсторыю

Хто з нас у дзяцiнстве не прападаў у пясочнiцы, абклаўшыся савочкамi-формачкамi, каб «наварыць кашы-малашы» i зляпiць кулiч? Хто не карыстаўся магчымасцю «збудаваць» у паласе прыбою з пяска i водарасцяў казачны замак?.. Але мы павырасталi, а тыя кулiчы i замкi даўным-даўно расцерушылiся на дробны пыл. Зрэшты, гэта не самае галоўнае. Прынамсi так сцвярджае мiнскi настаўнiк Генадзь Лойка, для якога пясок — толькi сродак абуджэння нацыянальнай самасвядомасцi.

Некалi Генадзь Лойка настаўнiчаў у школе-iнтэрнаце для адораных дзяцей, у прыватнасцi, выкладаў скульптуру. I падчас апошняй практыкi навучэнцаў вырашыў даць нейкае арыгiнальнае заданне, каб дзецi маглi самастойна зрабiць штосьцi хуткае i вялiкае. Прыгадаў, што ў Заслаўi ёсць цэлыя кар’еры з пяском — чым не матэрыял? Праўда, тую практыку ў старшакласнiкаў так i не прынялi...

Затое праз два гады, акурат у 2000 годзе, адзначалася важная ў беларускай гiсторыi дата — 1000 гадоў з дня смерцi Рагнеды. «Праiгнараваць такi юбiлей было нельга. Яшчэ ўзiмку я сабраў дзяцей з нашай школы i расказаў, што летам будзе вельмi цiкавая акцыя, i хто будзе размаўляць па-беларуску, той паедзе са мной», — з усмешкай узгадвае Генадзь. Тады i прайшоў, зноў жа ў Заслаўi, першы адмысловы пленэр пясчанай скульптуры пад назвай «Легенды з пяску». Група энтузiястаў «адкапала» вялiзную, амаль на 25 метраў, Рагнеду. У наступныя гады пленэры прайшлi таксама ў Магiлёве, Наваградку, Крэве — а зусiм нядаўна i ў Гомелi.

Каб трапiць у вучнi да скульптара, не абавязкова мець энцыклапедычныя веды па фальклору цi гiсторыi Беларусi. А вось размаўляць па-беларуску — спрабаваць, нават калi не вельмi атрымлiваецца — гэта неабходная ўмова. Дарэчы, на тых жа прынцыпах Генадзь Лойка кантактуе i з прэсай: хочаце аб нечым спытаць? калi ласка, на беларускай! З-за гэтага аднойчы нават «праляцеў» сюжэт тэлевiзiйнiкаў, бо дзяўчына-карэспандэнт нiяк не хацела прытрымлiвацца ўмоў гульнi: «У вас игра, а у меня работа!».

Ужо колькi гадоў запар прадумваецца праект «Шлях з варагаў у грэкi». Удзел у iм, паводле задумкi Генадзя Лойкi, павiнны ўзяць тыя, хто сапраўды не ўяўляе жыцця без матчынай мовы. Мяркуецца зрабiць «Шлях з варагаў у грэкi» мiжнародным, запрасiць прадстаўнiкоў 10 краiн на поўдзень i на поўнач ад Беларусi: творцаў са Скандынавii, Прыбалтыкi, Украiны, Малдовы, Грэцыi... Усе яны будуць размаўляць на родных мовах (ну, можа, яшчэ на англiйскай як мiжнароднай), усе прадставяць свае скульптуры з пяску — як прэзентацыю краiны, яе гiсторыi, яе легендаў i па-данняў. З ланцужка скульптур i атрымаецца шлях.

***

Зараз у маладзёжнай суполцы «пясочных скульптараў» — каля пастаянных удзельнiкаў, i яшчэ мноства тых, хто не ездзiць на пленэры рэгулярна, але па магчымасцi далучаецца. Скажам, сын Генадзя, 11-гадовы Яраш Лойка, фактычна правёў дзяцiнства ў пяску. Гэтаксама актыўна «адкопваюць» гiсторыю Вiктар Старухiн, Андрусь Такiнданг, Змiцер Захарэвiч, Веранiка Аляксеева, Стась Крукоўскi, Валерыя Вiкторчык, Аляксандр Навасёлаў i многiя iншыя. Падчас пленэраў «Легенды з пяску» ўяўляюцца асобнай краiнай са сваiм неафiцыйным гiмнам, гербам, сцягам i дэвiзам. Гучыць ён так: Arena volant mitus manet — «Пясок злятае, мiф застаецца». «I калi нейкiя замiлаваныя цёткi ўздыхаюць, гледзячы на нашы скульптуры, маўляў, ах, як шкада, што яны рассыплюцца, я адказваю: не пра гэта трэба лiць слёзы. Гэта ўсё мiражы, фантомы. Самае галоўнае — цвёрдая аснова. Гэта наша мова. Не трэба яе губляць!» — тлумачыць фiласофiю «Легендаў з пяску» Генадзь Лойка.

Дзе вы маглi бачыць нашых беларускiх «сфiнксаў» — узоры творчасцi незвычайнай суполкi? Ды прыгадайце: Мiндоўг у Наваградку, Кейстут у Крэве, Рагнеда ў Заслаўi, Машэка ды Наталка ў Магiлёве. Спадзяюся, i Цмок у Гомелi з дапамогай мясцовых актывiстаў i маладога гiсторыка Яўгена Малiкава атрымаўся ўражлiвым. Крыху пазней запланаваны пленэр у Заслаўi — вiдаць, апошнi, бо кар’еры пацiху зарастаюць; там будуць «адкапаны» легендарныя 12 залатых апосталаў, якiя знiклi ў Нясвiжы са скарбнiцы Радзiвiлаў.

— Генадзь, з чыста прагматычнага iнтарэсу: з якога пяску лепш лепiцца скульптура?

— Не ведаю нават. У нас пытаюцца, маўляў, чым мацуеце, чым палiваеце — адказваем, што палiваем слязьмi i потам (смяецца). Вельмi добры пясок у Заслаўi — ён калiсьцi злiваўся з завода разам з вадой, цяпер злежаны i цвёрды. У Магiлёве пясок рачны — шурпаты, даволi буйны, няблага ўтрымлiваецца вадой. А ў Наваградку, памятаю, мы паставiлi на пясок з глiнай апалубку, няправiльна залiлi — i Мiндоўг развалiўся, давялося наноў рабiць толькi галаву.

— А як наконт тэхналогii «кансервацыi» — крыўдна ўсё ж, калi твая праца рассыпаецца i застаецца толькi на фотаздымках?

— Можа, нехта i ведае якiя растворы, каб замацоўваць пясок надоўга. Замежныя скульптары, напрыклад, у Бельгii наўмысна занатоўваюць свае творы, каб гледачы маглi прыйсцi ў любы момант. Але ў нас iншая мэта, якая абазначана ў дэвiзе. Пясок развейваецца, а легенды ж — застаюцца! Пясок — гэта толькi форма выхавання любовi да сваёй культуры.

Чаму ж, спытаецеся, абмяжоўвацца толькi пяском? Ёсць жа снег, лёд — у свеце нават праходзяць фестывалi лядовай скульптуры. «Iдэя добрая, але ж мне надта холадна працаваць з лёдам!» — смяецца Генадзь. Невялiкiя снежныя скульптуры ён з вучнямi тым не менш робiць — але яны атрымлiваюцца бляклымi (ва ўсiх сэнсах) i не такiмi выразнымi, як пясочныя.

***

Самай любiмай скульптурай Генадзь называе адну — дзяўчыну-рыцара Гражыну, постаць якой была злеплена ў Наваградку. Але гэта не значыць, што найлепшае ўжо зроблена — у планах-марах яшчэ «Жалезны воўк» у Вiльнi, «Лабiрынты» Ластоўскага i «Сiняя-сiняя» паводле Караткевiча — «магчыма, мы зробiм гэта на Канарах», — паўжартам мяркуе суразмоўца. У Гомелi пасля ўдалага эксперыменту «Легендаў з пяску» мясцовыя мастакi задумалi наладзiць на пляжы пастаянныя конкурсы пясочнай скульптуры — а значыць, iдэя «пайшла ў народ» i знайшла прыхiльнiкаў-пашыральнiкаў. «Гэта мяне, натуральна, вельмi радуе. Адно засмучае, што гэтыя праекты будуць на ўзроўнi чыстага мастацтва, а мы са сваёй беларускасцю ўсё роўна застанемся унiкальнымi», — уздыхае Генадзь. Вельмi спадзяюся, што ён памыляецца...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзецi лепяць кулiчы, дарослыя «лепяць» гiсторыю
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика