Генiй i зладзейства ў сучасным варыянце
Ларыса ЦIМОШЫК
Прэм’ера Дух генiя вiтае па зямлi, дух Моцарта. I хiба не можа здарыцца так, што вялiкiм кампазiтарам можа адчуць сябе звычайны чалавек, ён можа нават праявiць сваю генiяльнасць, адчуваючы повязь вякоў? А потым, адкрыўшы ў сабе дзiўны талент сказаць: «Я Моцарт!» Але не так проста паверыць у такое — усiм жа вядома, што Моцарт нарадзiўся 250 гадоў таму i 215 гадоў як ён памёр. Прасцей абвясцiць новаяўленага «генiя» вар’ятам.Гэта i адбываецца ў спектаклi тэатра iмя Янкi Купалы «Маэстра», прэм’еру якога тэатр прыбярог на заканчэнне сезона. 27 i 28 лiпеня падчас прэм’ер на сцэне можна было ўбачыць два акцёрскiя саставы, якiя занятыя ў спектаклi, у тым лiку i iнтэрпрэтацыю вобраза сучаснага Моцарта ў выкананнi двух маладых артыстаў — Аляксандра Малчанава i Рамана Падалякi. У спектаклi занятая вялiкая частка трупы Купалаўскага тэатра: у п’есе Марыi Ладо ёсць яшчэ адзiн герой — аркестр, якi складаецца з асобных музыкантаў. Як i ў любым калектыве, у аркестры бываюць няпростыя адносiны памiж асобамi. У iм ёсць людзi, якiя пакутуюць ад асабiстых драм; ёсць закаханыя; ёсць, канешне, i тыя, якiя зайздросцяць усiм i ўсяму таму, дзе праяўляецца талент. Аркестр — гэта вельмi асаблiвае злучэнне людзей, якое, здавалася б, здольнае сапраўды станавiцца адзiным арганiзмам, калi iм кiруе генiй. Менавiта гэтага i чакаеш... Але ў аўтара свая, вельмi дзiўная логiка i свой погляд на развiццё падзей. Магчыма, ён мае права на жыццё: каб развеяць сумненнi, галоўны аркестровы скептык-альт трапляе праз стагоддзi на сапраўдную рэпетыцыю ў аркестр да Моцарта. Таго самага. Але тут у гледача можа ўзнiкнуць шмат пытанняў...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта i адбываецца ў спектаклi тэатра iмя Янкi Купалы «Маэстра», прэм’еру якога тэатр прыбярог на заканчэнне сезона
|
|