А хто ж пiсаў паэму — гэту?..
Таццяна ПАДАЛЯК, рэдактар аддзела культуры газеты «Звязда»
Паэма ... з канверта Рэдактар аддзела пiсьмаў прынесла вялiкi канверт:— «Заказное пiсьмо». На ваша iмя. Калi гэты лiст «не вельмi» асабiсты — зарэгiструю... Справа ў тым, што, бывае, на iмя канкрэтнага журналiста прыходзяць пiсьмы не толькi дыялогава-спавядальныя, але i такiя, у якiх чытачы закранаюць важныя грамадска-палiтычныя, сацыяльна-эканамiчныя, культурныя, маральна-духоўныя пытаннi; раяць газеце, якiя тэмы варта было б закрануць у перспектыве i г.д. У такiм выпадку пiсьмы не лiчацца «асабiстымi» i абавязкова рэгiструюцца. ... На канверце ў графе «Адрас адпраўшчыка i iндэкс прадпрыемства сувязi» чытаю: Мiнская вобл., Мiнскi раён, п/а М. Валоўшчына, З. В. — Лысагорскаму. Не веру вачам — Лысагорскаму?!. Распячатваю канверт — так i ёсць, яшчэ адна ананiмная паэма. Дакладней, паэма-пародыя: пра ўсё тую ж Лысую гару i сiтуацыю «вакол яе», добра вядомую чытачам «Звязды» i ўсiм прыхiльнiкам прыгожага пiсьменства. Мяркую, многiя («звяздоўцы» — таксама не выключэнне) паспрабуюць «вылiчыць» аўтара. ...Хоць «новы ананiм» i адзначыў: Бо цi магчыма, каб пiсака мы, тым не менш, мусiм нагадаць пра ганарар. Прасiлi б паведамiць, куды накiраваць аўтарскае ўзнагароджанне. I апошняе. Спрабавалi звязацца з Мiколам Аўрамчыкам — старэйшым беларускiм паэтам, якому прысвечаны твор (нагадаем, падрабязная гутарка з iм была змешчана ў «Звяздзе» 11, 12 i 13 мая 2004 года). Але Мiкола Якаўлевiч зараз на роднай Бабруйшчыне. Так што ўсе каментарыi-меркаваннi з’явяцца ўжо пасля гэтай публiкацыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Распячатваю канверт — так i ёсць, яшчэ адна ананiмная паэма. Дакладней, паэма-пародыя: пра ўсё тую ж Лысую гару
|
|