На ўсiх пунктах пропуску гранiцы ўводзiцца сiстэма «зялёнага» i «чырвонага» каналаў
Фiзiчныя асобы будуць перасякаць дзяржаўную гранiцу i перамяшчаць асобныя катэгорыi тавараў i аўтатранспартных сродкаў ва ўмовах дзеяння тэхналагiчнай сiстэмы «чырвонага» i «зялёнага» каналаў на ўсiх пунктах пропуску. Адпаведны ўказ № 507 прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка падпiсаў 8 жнiўня.
«Зялёны» канал можа быць выбраны фiзiчнымi асобамi, якiя маюць медыцынскую страхоўку i перамяшчаюць тавары не для камерцыйных мэтаў i якiя не падлягаюць абавязковаму пiсьмоваму дэклараванню, а таксама ветэрынарнаму i фiтасанiтарнаму кантролю. У iншых выпадках фiзiчныя асобы павiнны перамяшчацца па «чырвонаму» каналу. Пры праходжаннi фiзiчнымi асобамi «зялёнага» канала ажыццяўляецца толькi пагранiчны кантроль, што iстотна скарачае час, якi затрачваецца на перасячэнне дзяржаўнай гранiцы. Аднак за мытнымi органамi захоўваецца права праводзiць у «зялёным» канале выбарачны мытны кантроль, калi ёсць прыметы неадпаведнасцi ўмовам перамяшчэння тавараў i аўтатранспартных сродкаў па «зялёнаму» каналу. У «чырвоным» канале прадугледжваюцца ўсе вiды кантролю, устаноўленыя заканадаўствам. У сувязi з тым, што аўтатранспартныя сродкi могуць перамяшчацца па «зялёнаму» каналу без мытнага кантролю, указ ускладае на службовых асоб пагранiчных войскаў i ДАI абавязак у выпадку выяўлення парушэнняў правiл часовага ўвозу аўтатранспартных сродкаў затрымлiваць iх, аб чым iнфармаваць мытныя органы для прыцягнення парушальнiка да адказнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Указ уступае ў сiлу праз 30 дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фiзiчныя асобы будуць перасякаць дзяржаўную гранiцу i перамяшчаць асобныя катэгорыi тавараў i аўтатранспартных сродкаў ва ўмовах дзеяння тэхналагiчнай |
|