У сталiчнай вобласцi будзе перанос тэрмiнаў палявання?
Сяргей РАСОЛЬКА
Як вядома, з мiнулай суботы, згодна з Правiламi палявання, у краiне распачаўся чарговы сезон палявання — на дзiкую птушку.
Аднак, як стала вядома карэспандэнту «Звязды», не выключана, што ў Мiнскай вобласцi тэрмiны яго пачатку неўзабаве могуць быць перанесены на больш познi час. У розных крынiцах нам быў агучаны час адтэрмiноўкi ад двух тыдняў (калi павiнны быць завершаны масавыя ўборачныя работы) да трох (канчатковага заканчэння жнiва). Мяркуемая прычына пераносу тэрмiнаў пачатку палявання — спакойна правесцi якраз гэтыя сельскагаспадарчыя работы (нагадаем, такая сiтуацыя назiралася i летась). Праўда, на момант падрыхтоўкi публiкацыi ў Мiнiстэрстве лясной гаспадаркi i Мiнiстэрстве прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя нiякiх афiцыйных дакументаў з аблвыканкама яшчэ не бачылi. Паводле прагнозаў, адпаведнае рашэнне можа быць прынята ў пачатку наступнага тыдня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як вядома, з мiнулай суботы, згодна з Правiламi палявання, у краiне распачаўся чарговы сезон палявання — на дзiкую птушку
|
|