Спецыяльны стажМне 51 год, я настаўнiца. Хацела пайсцi на пенсiю па выслузе гадоў, але ў райсабесе мне сказалi, што для назначэння пенсii ў мяне не хапае педагагiчнага стажу. Пры яго падлiчэннi мне не залiчылi 2 гады работы пiянерважатай у школе ў 1973—1974 гадах. Цi правiльна гэта? Н.М., Докшыцы Як устаноўлена артыкулам 48 Закона, права на пенсiю за выслугу гадоў маюць асобныя катэгорыi педагагiчных работнiкаў: мужчыны — пры дасягненнi 55 гадоў i пры наяўнасцi спецыяльнага стажу работы не менш за 30 гадоў; жанчыны — пры дасягненнi 50 гадоў i пры наяўнасцi спецыяльнага стажу работы не менш за 25 гадоў. Пералiк устаноў, арганiзацый i пасад, праца ў якiх дае права на пенсiю за выслугу гадоў, зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Такi пералiк быў зацверджаны пастановай Савета Мiнiстраў ад 1 снежня 1992 года № 724. Згодна з пастановай у спецыяльны стаж работы, якi дае права на пенсiю за выслугу гадоў, залiчваецца праца, прадугледжаная зацверджаным пералiкам, якая выконвалася на працягу поўнага працоўнага дня. Пры гэтым у названым пералiку ў спiсе пасад педагагiчных работнiкаў, праца на якiх дае права на пенсiю за выслугу гадоў, пасада пiянерважатай або важатай не прадугледжана. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мне 51 год, я настаўнiца. Хацела пайсцi на пенсiю па выслузе гадоў, але ў райсабесе мне сказалi, што для назначэння пенсii ў мяне не хапае педагагiчна
|
|