Апублiкаваны новыя фотаздымкi камандантэХроніка апошніх падзей Цэлую серыю новых пасляаперацыйных фотаздымкаў Фiдэля Кастра апублiкавала кубiнская газета Granma. На фота, якiя былi зроблены ў суботу, побач з ложкам кубiнскага лiдара стаяць яго брат Рауль i прэзiдэнт Венесуэлы Уга Чавес, якi спецыяльна прыбыў у Гавану, каб павiншаваць Фiдэля з днём нараджэння.На iншых фотаздымках Фiдэль нешта запiсвае ў блакнот, усмiхаецца, прымае з рук Чавеса падарункi: кiнжал нацыянальнага героя Венесуэлы Сiмона Балiвара i кубачак для кавы, якi належаў Напалеону. У нядзелю яшчэ адна кубiнская газета — Juventud Rebelde — апублiкавала першыя пасляаперацыйныя фотаздымкi кубiнскага лiдара. На iх ён зняты ў палову росту. Фiдэль сядзiць у чырвона-белым спартыўным касцюме Adidas у спальнi. На адным са здымкаў Кастра размаўляе па тэлефону, на другiм — трымае суботнi выпуск газеты Granma. Гаворачы пра сваё здароўе, кубiнскi лiдар заявiў, што яго стан значна палепшыўся, але застаецца пагроза. «Тым, хто непакоiцца за маё здароўе, я абяцаю за яго змагацца», — падкрэслiў Кастра. ПЕРАСТРЭЛКА ПАДЧАС ПЕРАМIР’Я Iзраiльскiя войскi i ўзброеныя фармiраваннi шыiцкай групоўкi «Хiзбала» спынiлi баявыя дзеяннi па поўднi Лiвана. У 8 гадзiн у панядзелак афiцыйна ўступiла ў сiлу перамiр’е. Як сцвярджаюць вiдавочцы, iзраiльскiя самалёты працягвалi налёты i бамбёжкi лiтаральна да апошняга моманту. I раптам неба над Лiванам ачысцiлася. Хутка пасля гэтага першы кантынгент iзраiльскiх войскаў пачаў пакiдаць тэрыторыю паўднёвага Лiвана. Тым не менш, большая частка войскаў застанецца i будзе пакiдаць Лiван у залежнасцi ад абстаноўкi. Аднак перамiр’е захоўвалася нядоўга: прыкладна праз гадзiну пасля яго пачатку iзраiльскiя салдаты застрэлiлi баевiка «Хiзбалы». Пазней у раёне населенага пункта Рандурыя быў забiты яшчэ адзiн баявiк тэрарыстычнай арганiзацыi. НА ПАСАДУ ГУБЕРНАТАРА КАЛIФОРНII ВЫЛУЧАЕЦЦА... ПОРНАЗОРКА Амерыканская порназорка Мэры Кэры зноў уступiла ў барацьбу з Арнольдам Шварцнэгерам за пасаду губернатара штата Калiфорнiя. Тры гады таму паўнагрудая дзiва ўжо спрабавала заняць крэсла кiраўнiка «залатога штата» i нават увайшла ў першую дзесятку спiса са 135 кандыдатаў. Падчас агiтацыi Кэры прапаноўвала ўвесцi падатак на сiлiконавыя грудзi, каб справiцца з дэфiцытам бюджэту, а таксама абменьваць зброю на парнаграфiю, каб знiзiць узровень злачыннасцi. Сёлета, паводле слоў порназоркi, шанцаў на перамогу ў яе значна больш. Яна пахудзела, уставiла новыя зубы i абзавялася большым бюстам. Застаецца толькi нагадаць, што губернатарскiя выбары пройдуць у Калiфорнii ў лiстападзе 2006 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэлую серыю новых пасляаперацыйных фотаздымкаў Фiдэля Кастра апублiкавала кубiнская газета Granma
|
|