Чаму вы чытаеце «Звязду»?Пытанне да чытача Людмiла АГЕЙЧЫК, начальнiк паштовага аддзялення сувязi «Заслаўе-1».— Па абавязку службы мне даводзiцца штодзень праглядаць шмат газет. Сярод цэнтральных выданняў я не ў апошнюю чаргу заўсёды вылучаю i «Звязду». Лiчу газету цiкавай. Па-першае, мяне задавальняе яе перыядычнасць — пяць разоў на тыдзень, па-другое, беларуская мова, на якой яна выдаецца, па-трэцяе, шматлiкiя бясплатныя дадаткi, у якiх можна знайсцi шмат цiкавага на любы густ. Асабiста я чытаю ў «Звяздзе» практычна ўсё — ад навiнаў палiтыкi да культуры. З асаблiвай цiкавасцю адсочваю любую iнфармацыю аб рабоце пошты, найперш калi гаворка iдзе аб нейкiх новых, нетрадыцыйных формах паслуг, што прапануюць нашы калегi ў iншых рэгiёнах. Атрымлiваецца такое своеасаблiвае перайманне вопыту. Уважлiва чытаю ўсе спартыўныя навiны, паколькi раней на працягу пяцi гадоў сур’ёзна займалася ў Мiнску шэйпiнгам. Што б хацела параiць газеце надалей, дык гэта разгледзець магчымасць друкавання тэлепраграмы ўсiх каналаў па канкрэтных рэгiёнах. Скажам, у нашым выпадку — па Мiнскай вобласцi, каб мясцовы жыхар, дачнiк маглi без праблем азнаёмiцца з тымi тэлеканаламi, якiя прымаюцца ў нашай мясцовасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Людмiла АГЕЙЧЫК, начальнiк паштовага аддзялення сувязi «Заслаўе-1»
|
|