21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вельвет i штрокс у школе дазволены...

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

...пад забаронай толькi джынсавыя тканiны

Паважаная «Звязда»! Звяртаецца да цябе жыхарка пасёлка Новапалескi Салiгорскага раёна Нiна Уладзiмiраўна Чорная. Вельмi спадзяюся праз газету атрымаць адказ на пытанне: што трэба разумець пад дзелавым стылем адзення для школы? Цi трапляе джынсавае адзенне пад дзелавы стыль? I калi старшакласнiк апранае ў школу джынсавы касцюм, цi мае права настаўнiк не дапусцiць яго да вучэбных заняткаў? Па меркаванню многiх школьнiкаў, джынсавыя i штроксавыя тканiны з’яўляюцца iдэальным варыянтам для школьнага адзення, дык чаму б не пашыць з iх класiчныя мадэлi i дазволiць насiць у школу?

Ад сябе зазначым, што ўвядзенне дзелавога стылю адзення ў беларускiх школах пачалося год таму. Тым не менш увесь прайшоўшы навучальны год працягвалiся спрэчкi i дыскусii наконт таго, што адпавядае дзелавому стылю i як можна спалучыць у школьных мадэлях элегантнасць, шматфункцыянальнасць, камфортнасць i прывабнасць. Дарэчы, уяўленнi старшакласнiкаў i педагогаў пра дзелавы стыль нярэдка iстотна разыходзiлiся: апошнiм маглi не спадабацца як фасон спаднiцы ў дзяўчат, так i колер кашулi ў хлопцаў. Аднак адмаўляцца ад намеру ўзяць знешнi выгляд школьнiкаў пад строгi кантроль у Мiнiстэрстве адукацыi не збiралiся, таму ўвесь год у яго сценах «кiпела» работа. Яе вынiкам стала пастанова «Аб некаторых пытаннях увядзення адзення дзелавога стылю для навучэнцаў устаноў, што забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi». Гэты дакумент быў зацверджаны адразу трыма рэспублiканскiмi ведамствамi: Мiнiстэрствам адукацыi, Мiнiстэрствам аховы здароўя i Мiнiстэрствам гандлю. Усе пытаннi ўвядзення дзелавога стылю адзення, яе вытворчасцi i рэалiзацыi былi ўскладзены на Каардынацыйны савет, у якi ўвайшлi акрамя вышэйзгаданых мiнiстэрстваў таксама прадстаўнiкi канцэрна «Беллегпрам», Белкаапсаюза, Мiнгарвыканкама i Мiнаблвыканкама.

Вядучы iнспектар упраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Святлана ПРАСТАКОВА паведамiла журналiсту «Звязды», што ў iнструктыўна-метадычным пiсьме Мiнiстэрства адукацыi, якое было адпраўлена ў абласныя ўпраўленнi адукацыi i Камiтэт па адукацыi Мiнгарвыканкама напрыканцы навучальнага года, было дадзена наступнае азначэнне паняццю «дзелавы стыль»:

«Дзелавы стыль адзення — гэта строгi вытрыманы стыль адзення, прызначаны для наведвання навучэнцамi вучэбных заняткаў у агульнаадукацыйных установах. Увядзенне дзелавога стылю адзення мае на мэце выхаванне правiлаў этыкету ў падрастаючага пакалення, уменне ранжыраваць адзенне на розныя стылi i разумець значэнне па яго прымяненню.

Камплект адзення дзелавога стылю павiнен быць шматфункцыянальным, гiгiенiчным, зручным i адпавядаць сучасным накiрункам моды. Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект уваходзяць пiнжак, камiзэлька, штаны, кашуля з кароткiмi i доўгiмi рукавамi, гальштук. У зiмовы час у камплект могуць уваходзiць трыкатажны свiтэр цi камiзэлька.

Для дзяўчынак — пiнжак, камiзэлька, спаднiца, штаны, блуза з кароткiмi цi доўгiмi рукавамi, сарафан. У зiмовы час у камплект могуць уваходзiць трыкатажны свiтэр цi камiзэлька.

Адзенне дзелавога стылю можа быць выканана з тканiн рознай структуры: шэрсцi, паўшэрсцi, бавоўны цi камбiнаваных тканiн. У вучэбны час не дапускаецца нашэнне адзення з джынсавых тканiн.

Адзенне можа быць выканана ў рознай каляровай гаме, уключаць элементы з тканiн у клетку, але не быць стракатым i занадта яркiм».

— Як бачыце, выбар у школьнiкаў ёсць. Мы не навязваем iм нейкiя канкрэтныя мадэлi. Да таго ж iм зусiм неабавязкова набываць поўны камплект адзення. Можна набыць толькi асобныя элементы i тым самым абнавiць свой школьны гардэроб i ўнесцi ў яго пэўную разнастайнасць. Балазе, беларускiя вытворцы падрыхтавылi да новага навучальнага года вельмi шырокi мадэльны рад. Мы не маем нiчога супраць штроксавых i вельветавых тканiн, калi, канешне, адзенне, пашытае з iх, не выходзiць за рамкi дзелавога стылю. Але джынсавае адзенне — гэта адназначна не дзелавы стыль, — патлумачыла Святлана Прастакова.

Узброiўшыся гэтай iнфармацыяй, мы адправiлiся на сталiчныя школьныя кiрмашы, каб пераканацца, што ў школьнiкаў, якiя любяць iндвiдуальнасць, i сапраўды ёсць прастора для выбару. Адразу зазначым, што выбраць «здаровую» школьную форму там вельмi праблематычна, калi, канешне, абапiрацца на гiгiенiчныя патрабаваннi, што былi зацверджаны ў сакавiку гэтага года Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь. Згодна з iмi, школьнае адзенне павiнна забяспечваць дзiцяцi цеплавы камфорт (з улiкам сезона) i мець зручны крой, якi выключае сцiсканне паверхнi цела i забяспечвае свабоду рухаў.

Школьнае адзенне i тэкстыльныя матэрыялы для яго вырабу па паказчыках гiграскапiчнасцi i паветрапранiкальнасцi павiнны адпавядаць аптымальным гiгiенiчным нарматывам, паколькi гэта адзенне носiцца штодня. Самыя жорсткiя патрабаваннi прад’яўляюцца па паказчыку «укладанне хiмiчных валокнаў»: дапушчальныя ўкладаннi сiнтэтычных валокнаў i нiтак у тэкстыльных матэрыялах для адзення ўсiх узроставых груп не павiнны перавышаць 30—35 працэнтаў у вырабах блузачнага i кашульнага асартыменту i 55 працэнтаў — у вырабах касцюмнага i сукенкавага асартыменту. Падкладка павiнна быць з натуральных i (цi) штучных валокнаў (вiскозы). Сто працэнтаў укладання сiнтэтычных валокнаў дапускаецца толькi ў блузах, якiя трапляюць у катэгорыю «святочнае адзенне» i не прызначаны для штодзённага нашэння.

Мiж iншым, нават калi вам i ўдасца знайсцi на школьным кiрмашы адзенне з «правiльным» складам тканiны, наўрад цi яно будзе зручным для маленькага гарэзы. Блузы i кашулi, у пераважнай сваёй большасцi, адпавядаюць вышэйпералiчаным патрабаванням. А вось з касцюмчыкамi, асаблiва для хлопчыкаў, — вялiкая праблема... Да таго ж i цэны «кусаюцца»: толькi за касцюм бацькам трэба выкласцi ад 60 да 125 тысяч рублёў. Плюс кашуля цi блуза, плюс пара чаравiкаў. Сярэднi кошт абутку складае 50 тысяч за пару. А калi ў сям’i выхоўваюцца адразу некалькi дзяцей школьнага ўзросту?

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...пад забаронай толькi джынсавыя тканiны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика