21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шчаслiвы нумар Мiхаiла Грабоўскага

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пакаленне NEXT

Лiчба 84 сустракаецца не толькi на форме...

Выхаванец сталiчнага «Юнацтва» Мiхаiл Грабоўскi ўжо рыхтуецца пакаваць чамаданы — едзе ў НХЛ. Аднак, пакуль ёсць час, дапамагае падначаленым Мiхаiла Захарава змагацца за Кубак краiны. Агрэсiўны на лядовай пляцоўцы, у час iнтэрв’ю ён, наадварот, вельмi прыемны, просты ў зносiнах i нават сцiплы нейкi для iграка такога ўзроўню. Аб вялiкiм патэнцыяле Мiшы казала шмат спецыялiстаў, у тым лiку Глен Хэнлан i Уладзiмiр Крыкуноў. Пакуль Грабоўскi не адправiўся ў «Манрэаль Канадзiенс», вырашыла пацiкавiцца, аб чым марыць хакеiст, якi ўжо станавiўся ўладальнiкам Кубка еўрапейскiх чэмпiёнаў у саставе маскоўскага «Дынама», «засвяцiўся» ў нацыянальнай зборнай i гуляў за самы тытулаваны беларускi клуб — мiнскае «Юнацтва». Звяртацца дамовiлiся на «ты», бо рознiца ва ўзросце не такая ўжо i вялiкая.

— Дзесьцi дваццаць дзён таму я заключыў кантракт на два гады з «Манрэалем», — расказвае Мiхаiл. — Зараз чакаю дазволу на выезд. Думаў, што клуб дапаможа хутчэй атрымаць вiзу, але быў вымушаны займацца ўсiм сам.

— Iнфармацыю аб «Манрэалi» дапамагаў хто збiраць? Магчыма, Касцiцын-старэйшы?

— Калi мяне задрафтавалi, стаў сачыць за камандай, змяненнямi ў яе саставе. Мой агент пастаянна трымаў мяне ў курсе, расказваў, як я павiнен гуляць пад iх сiстэму. Вельмi дапамог мой бацька: ён запiсваў матчы i перадаваў мне ў Маскву касеты.

— Як лiчыш: складана будзе звыкнуцца з новым стылем гульнi? У НХЛ i хуткасцi не тыя, як у нашым чэмпiянаце цi расiйскай суперлiзе...

— Шчыра кажучы, наогул не разумею, куды мяне занесла. На першым этапе хутчэй за ўсё будзе цяжка. Калi я ад’язджаў у Нiжнякамск, таксама хваляваўся. Аднак гэта яшчэ адзiн этап у кар’еры i яго трэба прайсцi, каб расцi далей. Павiнны ехаць у НХЛ i не раздумваць аб складанасцях. У Расii я ўжо нагуляўся i хочацца чагосьцi больш сур’ёзнага. У НХЛ i ўзровень арганiзацыi iншы, i канадскi хуткасны хакей мне вельмi iмпануе. Дарэчы, першым чалавекам, якi мне паказаў, як у НХЛ гуляць, быў Глен Хэнлан.

— Можаш параўнаць хакеiста Грабоўскага пры такiх настаўнiках, як Крыкуноў, Захараў, Хэнлан?

— Я проста ўвабраў ад кожнага патрошку. Пры Захараве праяўляў характар, бо дысцыплiна ў яго выдатная. Гэта ён навучыў нiколi не здавацца i гуляць да апошняга. Крыкуноў праклаў мне дарогу ў расiйскi хакей.

— Магчыма, возьмеш на заметку жарты i лозунгi Хэнлана? Кажуць, што менавiта яны стварылi такi добры мiкраклiмат у нацыянальнай зборнай...

— Калi я буду трэнерам, то, хутчэй, больш увагi буду ўдзяляць самой гульнi. Ад Хэнлана я б лепей узяў метады трэнiровак. Ён i касеты нам прывозiў паказваць з гульнямi.

— У цябе 84-ы нумар, i апошнiя дзве лiчбы твайго года нараджэння — 84. Гэта супадзенне?

— Я сапраўды ўзяў нумар пад свой узрост. А нядаўна заўважыў, што i нумар майго тэлефона заканчваецца на 84, i на машыне такi ж. Мяркую, у «Манрэалi» нумар 84 будзе не заняты. Буду за яго змагацца.

— Значыць, ты верыш у магiю лiчбаў? А як ставiшся да таго, што маскоўскае «Дынама» стала 13-м клубам, якi выйграў Кубак еўрапейскiх чэмпiёнаў, а ты тады стаў лепшым нападаючым?

— Не скажу, што я веру ў нейкую магiю. «Дынама» ж доўга не шанцавала выйграць. Напэўна, ракавая лiчба i дапамагла ў нейкай ступенi i iнтрыгу захавала да апошняга матча. Усё дайшло да булiтаў. Аднак мы выйгралi.

— Што адчуваеш, калi ў такiм маладым узросце заваёўваеш Кубак еўрапейскiх чэмпiёнаў?

— Адказнасць, бо нiжэй свайго ўзроўню ўжо нельга апускацца, а наадварот, трэба ўздымацца вышэй i вышэй i гэтым радаваць балельшчыкаў.

— Дарэчы, наколькi цесныя ў цябе адносiны з фанатамi?

— Калi пасля гульнi падыходзяць i просяць картачку, я нiколi не супраць. Больш за ўсё звяртаюцца дзецi, i мне гэта прыемна.

— Неяк чытала, што ты гуляў нават у адной пяцёрцы з прэзiдэнтам...

— Мяне ўзялi, бо ў саставе не хапала iгракоў. Мне тады было 14 цi 15 гадоў. Даводзiлася i перадачы аддаваць i з пасаў прэзiдэнта закiдваць шайбу ў вароты. Ён i руку мне пацiскаў. Галоўнае, не колькi я тады закiнуў, а што нас пачаставалi смачнай ежай у рэстаране.

— Прызнайся, зорная хвароба прагрэсiруе, калi ўсё быццам бы атрымлiваецца, гуляў нават з кiраўнiком краiны?

— Я стану «зоркай» толькi тады, калi Алiмпiяду выйграю, ды i бацька мне не дазваляе зазнацца, бо гэта адлюстроўваецца i на гульнi: дзесьцi не дабягу.

— А бацька вельмi строгi?

— У дачыненнi да школы, так. Заўжды казаў: раз я хакеiст, то i навуку не мею права запускаць. Аднак мяне было ўсё роўна цяжка прымусiць чытаць кнiгi па праграме. Лепей бы на трэнiроўку дадатковую пайшоў. Сачыненнi пiсаў па «шпорах». Што вучыў, дык гэта геаграфiю. Шкадую аб англiйскай мове, якая зараз мне вельмi патрэбна. Прызнацца, i руская мова кульгае: калi нехта чытае мае sms, можа папракнуць за памылкi.

— Галоўнае не дапускаць памылак на лёдзе! У адной школе з табой нехта з хакеiстаў вучыўся?

— Больш за тое. У нас быў спецклас, дзе ўсе займалiся спортам. У хакей гулялi з шостага класа, а ў 10-м нас разбавiлi дзяўчаты, а хакеiсты амаль усе рассеялiся. Адзiны, хто са мной вучыўся i зараз гуляе, — Косця Захараў. Мы вельмi сябруем. Дарэчы, наш аднакласнiк вучыць гуляць у хакей шэйхаў у Арабскiх Эмiратах.

— На сустрэчы выпускнiкоў заглядваеш хоць?

— Вельмi хацеў бы пабачыць настаўнiкаў, але ўжо не атрымлiваецца. З сумам узгадваю аб заканчэннi цудоўнай школьнай пары. Мы, напэўна, былi самымi разбэшчанымi ў школе. Аднак адносiны з настаўнiкамi засталiся добрымi.

— Многiя твае равеснiкi толькi пачынаюць зарабляць першыя грошы, а ты даўно зразумеў, што такое свой хлеб. А калi адчуў сябе самастойным ад бацькоў у фiнансавым плане?

— Добрую зарплату стаў атрымлiваць у 18 гадоў. Вельмi вялiкiя грошы ў мяне з’явiлiся ў Нiжнякамску. Нават не ведаў, куды iх дзяваць. Многiя «добрыя» маскоўскiя сябры параiлi грошы банальна трацiць. Я потым шкадаваў, што не адкладваў. Дасюль дзялюся сваiм капiталам з бацькам, раблю яму падарункi. Першым стала машына. Раней ён у мяне ўкладваў, а зараз я яму дапамагаю. Канешне, гэта кропля ў моры, што я магу яму даць.

— На твой погляд, вялiкiя грошы псуюць чалавека?

— Яны могуць гэта зрабiць. Калi iх хутка трацiць, то не паспеюць (усмiхаецца). Тут усё залежыць ад характару чалавека.

— Нават не ведаю, цi пытацца аб тваiх захапленнях, бо чытаць цябе не прымусiш са школы, а ...

— Не, гэта раней было, — перапыняе Мiша, — а зараз я разумею, што без лiтаратуры не абыдзешся. Мяне цiкавяць ваенныя i гiстарычныя кнiгi.

— А якую кнiгу не раiў бы чытаць нi ў якiм разе?

— «Mein Kampf» Гiтлера.

— Цiкавы ў цябе густ...

— Захацелася пазнаёмiцца...

— А нямецкую мову ведаеш. Ты быццам у Германii нарадзiўся?

— Так. Бацька тады працаваў на будоўлi. У Германii я жыў першыя два гады. I ўсё, што змог за гэты тэрмiн усвядомiць, ёсць, але, разумееш, наколькi мала. Мяркую, калi б я стаў вучыць нямецкую мову, то такiх праблем, як з англiйскай, не ўзнiкла б. Перад ад’ездам вырашыў узяцца за розум i пайшоў да рэпетытара. Праўда, некаторыя базавыя выразы ведаю, бо паездзiў па свеце.

— Хто больш вандруе — хакеiст цi чалавек Грабоўскi?

— Чалавек Грабоўскi наогул — аматар паездзiць. Не магу сядзець дома, хочацца шмат чаго паглядзець.

— Бэкхэм прысвяцiў свае татуiроўкi жонцы i дзецям, а ты сваю на руцэ дзеля чаго зрабiў? — не стрымалася-такi спытаць, заўважыўшы тату.

— Ой, нават не ведаю, як сказаць... Сёння яшчэ адну зрабiў на плячы. Напэўна, у мяне такi характар — захацеў i зрабiў. Першая прысвечана маiм сябрам з iнстытута, па хакею. У нас у кожнага такая, толькi з рознымi надпiсамi. Зрабiў яе чатыры гады таму.

— Сталае пакаленне такiя ноў-хау ўспрымае станоўча?

— Як сына спынiць: ён у Канаду збiраецца, а тут яшчэ нейкая татуiроўка! (смяецца.)

— Табе наогул, я так разумею, падабаецца выдзяляцца iмiджам?

— Сапраўды! Нават шлем у мяне не такi, як ва ўсiх, — Уэйна Грэцкi.

— Памятныя клюшкi, майкi, шайбы захоўваеш?

— Канешне! Бацька нават усе касеты i выразкi з газет збiрае.

— Аб чым зараз марыш?

— Канешне, аб Кубку Стэнлi! А яшчэ хачу, каб здзейснiлася ўсё, што жадаюць мае бацькi.

— А колькi часу выдзяляеш сабе на заваяванне Кубка Стэнлi? У гэтым сезоне наўрад цi паспееш адразу ...

— Пакуль мне не перастануць дурыць галаву дзяўчаты, напэўна, не заваюю Кубак.

— Вось i перастану дурыць табе галаву сваiмi пытаннямi. Дзякуй за гутарку i ўдачы за акiянам!

Гутарыла Iрына ПРЫМАК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лiчба 84 сустракаецца не толькi на форме...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика