Вучыцца ў лепшых, каб стаць лепшымi
Таццяна ШУПЕНЬКА
Учора ў Мiнску пачаў работу першы Мiжнародны семiнар выдаўцоў i распаўсюджвальнiкаў СМI. Форум праходзiць пад патранатам Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi i сабраў больш за 50 удзельнiкаў з нашай краiны, Расii, Украiны.
Лiлiя АНАНIЧ — першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi: — На сённяшнi дзень, Беларусь i Расiя ўзаемадзейнiчаюць ва ўмовах адзiнай iнфармацыйнай прасторы, якая працягвае фармiравацца i ўдасканальвацца. Перад беларускай прэсай сёння стаiць актуальнае пытанне выхаду на расiйскi рынак, перад беларускiмi распаўсюджвальнiкамi — пытаннi ўкаранення новых формаў работы, i мы бачым, што такi вопыт ужо накоплены расiйскiмi калегамi. Разам з тым, мы захавалi цэласную сiстэму распаўсюджвання СМI, якую у Расii зараз вымушаны аднаўляць, а гэта патрабуе часу, сродкаў, i, зноў-такi, вопыту. Рынак прэсы развiваецца, i мы бачым, што ўмовы выхаду на яго новых выданняў у Расii i Беларусi — розныя. Нашы масавыя выданнi больш арыентаваныя на распаўсюджванне па падпiсцы, i недаацэньваюць ёмкую нiшу рознiчнага продажу. У той жа час выдавецтвы суседнiх краiн, прадстаўляючы разнастайную прадукцыю праз беларускую сетку распаўсюджвання, маюць тут шырокае кола прыхiльнiкаў i iмкнуцца пашырыць сваю прысутнасць. Вiдавочна, што рынак патрабуе ад айчынных выданняў i выдавецтваў большай гiбкасцi, больш шырокага i разнастайнага асартыменту, новых праектаў... Вiталь ВАДЗЮЦIН — генеральны дырэктар ТАА «Юнiсэрвiс-прэс», г. Масква: — Калi ацэньваць работу першага дня семiнара, то мы як арганiзатары з задавальненнем можам канстатаваць, што мерапрыемства ўдалося. Шчыра кажучы, мы разлiчвалi, што праходзiць яно будзе больш сцiпла, асаблiва ўлiчваючы той кароткi час, у якi былi праведзены падрыхтоўчыя работы. Тут трэба адзначыць грунтоўнасць падыходу i вялiкую зацiкаўленасць, праяўленую беларускiмi калегамi. Мэтай семiнара мы ставiлi аб’яднанне выдаўцоў i распаўсюджвальнiкаў Расii, Беларусi, Украiны для наладжвання кантактаў, абмену вопытам. Яшчэ адна важная мэта — распрацоўка рэкамендацый па унiфiкацыi заканадаўчай базы ў частцы распаўсюджвання СМI. Сёння на беларускiм рынку створаны больш спрыяльныя ўмовы для работы расiйскiх выдаўцоў, чаго нельга сказаць пра рынак Расii ў адносiнах да беларускiх...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнску пачаў работу першы Мiжнародны семiнар выдаўцоў i распаўсюджвальнiкаў СМI. Форум праходзiць пад патранатам Мiнiстэрства iнфармацыi Белар
|
|