Уладзiмiр Навумаў: «Скарачэнне не азначае звальненне»
Аляксандр ПУКШАНСКI
Мiнiстр унутраных спраў Беларусi Уладзiмiр Навумаў, знаходзячыся ў рабочай паездцы ў Вiцебску, адзначыў, што ён ужо даўно не ацэньвае работу мiлiцыi, як яе кiраўнiк, а прыслухоўваецца да вывадаў простых людзей аб рабоце сваiх падначаленых.
Адказваючы на пытанне ўласнага карэспандэнта «Звязды» наконт скарачэння колькасцi супрацоўнiкаў апаратаў кiравання МУС i УУС у рэгiёнах, Уладзiмiр Навумаў падкрэслiў, што скарачэнне гэтых супрацоўнiкаў не азначае, што яны будуць звольненыя. «Гэта — вельмi цяжкае i актуальнае пытанне, — адзначыў мiнiстр. — Усiм жадаючым мы прапануем iншую работу ў мiлiцыi, пры гэтым у iх пасады будуць не горшыя, чым яны займалi раней. А мо i лепшыя. Як было: ва УУС прыходзiлi лепшыя супрацоўнiкi, а ў РАУС заставалiся працаваць супрацоўнiкi «ва ўзросце», альбо маладыя... Напрыклад, ва УУС Вiцебскага аблвыканкама плануецца скарацiць каля 70 чалавек, пры гэтым у РАУС не хапае мiнiмум 200 супрацоўнiкаў. За лiк пераводу мы ўкамплектуем i ўзмоцнiм раённыя структуры мiлiцыi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстр унутраных спраў Беларусi Уладзiмiр Навумаў, знаходзячыся ў рабочай паездцы ў Вiцебску, адзначыў, што ён ужо даўно не ацэньвае работу мiлiцыi,
|
|