21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бабёр у смокiнгу на памяць

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Бабруйск рыхтуецца прыняць гасцей рэспублiканскага свята «Дажынкi-2006»

Горад цяпер нагадвае вялiзную будаўнiчую пляцоўку. Людзi параўноўваюць яго з мурашнiкам, дзе кожная працалюбiвая iстота цягне сваю крупiнку на карысць грамадства. Лiхаманка будаўнiцтва i рамонту ахапiла Бабруйск.

Галоўная плошча «Дажынак», i не толькi

Гэтым часам у Бабруйску завяршаюцца работы на цэнтральнай плошчы iмя Ленiна. Дарэчы, самi бабруйчане вызнаюць гэтую плошчу як самую вялiкую ў Еўропе, i нiбыта толькi Елiсейскiя палi могуць «паспрачацца» ў памерах з бабруйскай плошчай iмя Ленiна. На свяце «Дажынкi» менавiта тут будзе знаходзiцца цэнтральная сцэнiчная пляцоўка. Дзеля таго, каб выглядала яна прыгожа i гарманiчна (у тым лiку i на тэлевiзiйных экранах) давялося апусцiць помнiк Ленiну — паменшыць пастамент помнiка на шэсць метраў. Перад помнiкам Ленiна паставяць сцэну i глядацкiя рады на 1,5 тысячы месцаў.

Акрамя галоўнай пляцоўкi, на «Дажынках» плануецца яшчэ шэсць дадатковых. Уваход на цэнтральную плошчу будзе абмежаваны, а людзям трэба недзе адпачываць. Таму на дадатковых пляцоўках арганiзуюць выступленнi артыстаў i мастацкiх калектываў, работу гандлю. У раёне гасцiнiцы «Турыст» будзе выстава сельскагаспадарчай тэхнiкi.

На цэнтральных вулiцах Бабруйска адрамантаваны фасады дамоў. Цагляныя будынкi затынкавалi звонку i пафарбавалi ў прыемныя колеры. Прыстойна выглядаюць цяпер дахi i балконы. У дварах зрабiлi дзiцячыя гульнявыя пляцоўкi i ўсталявалi малыя архiтэктурныя формы, якiя радуюць вока.

Падрыхтоўка да «Дажынак» вядзецца ў самых розных накiрунках. Напрыклад, у Бабруйскiм раёне, паблiзу вёскi Вербкi, праходзiць пленэр «Арт-Жыжаль-2006». Керамiсты сабралiся тут у чацвёрты раз: паводле традыцыi, яны ўсталёўваюць на беразе ракi печку, жывуць i працуюць на прыродзе. А сёлета ўдзельнiкi пленэра зробяць выставу да «Дажынак». Дваццаць майстроў з Беларусi, Латвii, Лiтвы, Балгарыi i Малдовы прадставяць на ёй свае аўтарскiя работы.

Гэтым часам рыхтуюцца сувенiры да «Дажынак». Будзе нават зроблена асобная выстава сувенiраў. Узоры можна пабачыць у гарвыканкаме: сярод iншых вылучаюцца бабры ў смокiнгах i званы вясёлых колераў з надпiсамi «Дажынкi-2006».

Вялiзная фiгура бабра, ад якога, мяркуецца, i названы горад Бабруйск, будзе ўсталявана да свята на вулiцы Дзяржынскага, у пешаходнай зоне.

Новая гасцiнiца

У Бабруйску пабудавана новая гасцiнiца «Турыст». Гэта «недабуд» 15-гадовай даўнiны, якому нарэшце пашанцавала, i ён увайшоў у праграму падрыхтоўкi да «Дажынак».

У нумарах ужо ўстанаўлiваюць мэблю светлых колераў, якая выраблена на бабруйскiх прадпрыемствах. Жанчыны мыюць вялiзныя вокны, ля ўваходу тоўпяцца людзi, якiя хочуць атрымаць працу: у гасцiнiцы ўжо камплектуюцца штаты пакаёвак i адмiнiстратараў.

«Турыст» будзе першай трохзоркавай вялiкай гасцiнiцай у Магiлёўскай вобласцi. I, напэўна, лепшай у Бабруйску. Яе жыллёвая частка гатова поўнасцю. Цяпер праца iдзе ў забаўляльным блоку, дзе, паводле планаў, павiнны быць не толькi рэстаран i дыскатэка, але яшчэ боўлiнг i сауна.

Бабруйчане спадзяюцца, што новая гасцiнiца не будзе пуставаць i пасля «Дажынак». Улады плануюць, што развiццё сферы турызму i, асаблiва, спорту прыцягне ў горад гасцей. Тым больш, што ў Бабруйску будзе будавацца самы вялiкi ў Беларусi Лядовы палац спорту. Цяпер жа ў новай гасцiнiцы, разлiчанай амаль на 200 месцаў, з камфортам размесцяцца госцi рэспублiканскага свята.

Мяркуецца, што ў «Дажынках» возьмуць удзел, разам з арганiзатарамi, каля 10 тысяч чалавек, i палове з iх трэба прадаставiць жыллё. Акрамя новай гасцiнiцы «Турыст», рамантуюцца яшчэ дзве — «Бабруйск» i «Юбiлейная». У iх размесцяцца афiцыйныя дэлегацыi, ганаровыя госцi, дэпутаты i iншыя. Артысты, калектывы мастацкай самадзейнасцi, работнiкi сферы абслугоўвання будуць жыць падчас «Дажынак» у загарадных лагерах i гарадскiх iнтэрнатах, якiя цяпер таксама абнаўляюцца.

Новы корпус бальнiцы

Бабруйск атрымае да «Дажынак» i важныя аб’екты сацыяльнай сферы. Адзiн з iх — новы тэрапеўтычны корпус гарадской бальнiцы хуткай медыцынскай дапамогi.

Гэта быў стары будынак бальнiцы, якая адкрылася на сродкi яўрэйскай грамады ў 1923 годзе. З-за небяспечнага стану перакрыццяў у 1997 годзе вырашана было зрабiць рэканструкцыю, але сродкаў не хапала, планы ажыццявiлiся толькi сёлета.

— I што цiкава: выявiлася, што вонкавыя сеткi каналiзацыi ў будынку драўляныя! — расказвае галоўны ўрач Бабруйскай бальнiцы ХМП Мiкалай Жукаў. — Яны працуюць: труба зроблена як бочка, прасмаленая, з клёпкамi i апутана дротам. I драўляную каналiзацыю пакiнулi. Навошта яе ламаць, калi нармальна працуе?..

Мiкалай Жукаў гаворыць, што бальнiцы гэты будынак вельмi патрэбны. Бо цяперашняе тэрапеўтычнае аддзяленне перанапоўнена пацыентамi. Тым больш, што ў новым будынку будзе ўсталяваны новы рэнтгенапарат i зроблены дыягнастычны блок з сучаснай апаратурай ультрагукавых даследаванняў.

Горад будуецца для людзей

На буйных аб’ектах Бабруйска штодня працуюць валанцёры, якiх дасылаюць арганiзацыi i прадпрыемствы горада. Яны працуюць над азеляненнем i выконваюць у асноўным ручную працу там, куды немагчыма падагнаць тэхнiку. Рабочыя, чыноўнiкi, школьнiкi i студэнты працуюць бясплатна.

У горадзе перакрыты некаторыя ўчасткi вулiц, праехаць немагчыма, кладуць плiтку i асфальт, усюды пыл i шум. Але бабруйчане гатовы ахвяраваць зручнасцямi жыцця i нейкi час трываць, каб iх горад стаў прыгажэйшым.

Гарвыканкам, гарсавет i каардынацыйны савет грамадскiх аб’яднанняў Бабруйска звярнулiся да жыхароў горада. Яны заклiкаюць усiх уключыцца ў падрыхтоўку да рэспублiканскага свята. У звароце гаворыцца, што планы «Дажынак» унушальныя i маштабныя, па сiлах бабруйчанам. Тым больш, што iх выкананне зробiць горад больш прыгожым i ўтульным i створыць лепшыя ўмовы для жыцця людзей.

— Канешне, народ пераўтварэннямi задаволены, — каментуе намеснiк старшынi Бабруйскага гарвыканкама Мiхаiл Кавалевiч. — Вялiкая гiстарычная частка горада змянiлася да лепшага. Практычна ўвесь Ленiнскi раён добраўпарадкаваны. Кошт кватэр у раёне цэнтральнай плошчы павялiчыўся амаль удвая. Раней там былi двары з хлявамi, а цяпер — плiтка i кветнiкi. Горад мяняецца на вачах, i гэта бачыць кожны бабруйчанiн.

Паспець у тэрмiн

Назваць дакладна колькасць аб’ектаў, якiя будуюцца i рамантуюцца ў Бабруйску, нiхто не ў стане. Калi браць агулам усе формы ўласнасцi, то пад тысячу. I хоць работы вядуцца хуткiмi тэмпамi, але ж за якасцю сочаць i iмкнуцца падтрымлiваць на належным узроўнi.

У горадзе цяпер працуе каля чатырох тысяч будаўнiкоў — не толькi мясцовыя, але i з iншых гарадоў i абласцей. Начальнiк упраўлення капiтальнага будаўнiцтва Бабруйскага гарвыканкама Мiхаiл Пенязь i яго падначаленыя штодзень пачынаюць працу а палове сёмай ранiцы i завяршаюць недзе ў 22 гадзiны.

— У такiм рэжыме працуе большасць будаўнiкоў, — гаворыць Мiхаiл Арсеньевiч. — I прагнозы аптымiстычныя: паспеем у тэрмiн. Людзi настроены зрабiць наш горад прыгожым.

Аднак хуткiя тэмпы не азначаюць, што Бабруйск будуецца i рамантуецца хаатычна. Архiтэктары пiльна сочаць, каб не страцiлася асноўная iдэя пераўтварэнняў: захаваць у аблiччы горада яго гiсторыю.

— Цэнтральная частка горада i плошча iмя Ленiна фармiравалiся ў 1950—60-х гадах, i мы хацелi захаваць характар застройкi, аздаблення фасадаў, колеры i стыль азелянення таго часу, — тлумачыць галоўны архiтэктар Бабруйска Iгар Ахметшын. — Гiстарычная частка горада — 1920-х гадоў, i там мы таксама хочам паказаць, якi тады быў Бабруйск. Мы iмкнёмся прадэманстраваць нашым гасцям гiсторыю горада, архiтэктуру розных часоў у сучаснай апрацоўцы.

Шмат аб’ектаў, прымеркаваных да «Дажынак-2006», ужо здадзены. Засталiся бадай што самыя працаёмкiя i аб’ёмныя. Да 1 верасня мяркуецца завяршыць асноўныя, брудныя будаўнiчыя работы, каб хапiла часу навесцi парадак, упрыгожыць горад i зрабiць моцнае ўражанне на ўдзельнiкаў i гасцей «Дажынак-2006».

г. Бабруйск.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бабруйск рыхтуецца прыняць гасцей рэспублiканскага свята «Дажынкi-2006»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика