21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сумленна працаваць, захоўваць законнасць, ганяць лайдакоў —

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Запiсала Iлона IВАНОВА

ПЕРАД ВЫБАРАМ

з гэтымi i iншымi абяцаннямi звярнулiся б да выбаршчыкаў сённяшнiя дэпутаты мясцовых Саветаў

Людмiла ДВУЖЫЛЬНАЯ, дэпутат Вайнiлаўскага сельскага Савета дэпутатаў i ўпаўнаважаная вёскi Капанi Чавускага раёна:

— Я не планую зноў выстаўляць сваю кандыдатуру на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў, але сама галасаваць пайду. Кандыдатам я б пажадала жыць жыццём сваiх выбаршчыкаў. Гэта значыць ведаць iнтарэсы людзей, iх клопаты i трывогi.

Ведаеце, у аграгарадках людзi ўладкоўваюцца, а трэба глядзець i на аддаленыя, неперспектыўныя вёскi, дзе жывуць старыя людзi. Дэпутату тут шырокае поле для дзейнасцi: прасачыць за апрацоўкай прысядзiбных участкаў, за нарыхтоўкай дроў, за рамонтам, за вясковай культурай i асаблiва — за арганiзацыяй медыцынскага абслугоўвання.

Вось мы ў Капанях дамаглiся, каб да нас вясной i восенню прыязджаў на 10 дзён медык з суседняй сельскай амбулаторыi, каб можна было ўсiм, старым i маладым, на месцы абследавацца i падлячыцца. Людзi вельмi гэтым задаволеныя.

А яшчэ мясцоваму дэпутату трэба не забывацца на простыя гутаркi з людзьмi. Гэта вялiкая справа — уважыць чалавека. I, канешне, дапамагчы справай. Вось у нашых Капанях дзед жыў, ветэран вайны, 95 гадоў. Жонка памерла, i ён з’ехаў да дачкi ў сталiцу. Але там не прыжыўся вясковы чалавек: мы яго тут выслухалi i ўладкавалi ў бальнiцу сястрынскага догляду, дзе яму нядрэнна жывецца. I такiх людзей, якiм патрэбны дэпутацкi клопат, шмат.

Наталля ЗАХАРАВА, старшыня Талкачоўскага сельскага Савета дэпутатаў Шклоўскага раёна:

— Я выстаўлю сваю кандыдатуру на блiжэйшых выбарах. Што паабяцаю людзям? Працаваць. Тут яшчэ столькi ўсяго не зроблена! Канешне, сацыяльныя станадарты ў нас усе выкананы, але час не стаiць на месцы. Трэба працягваць добраўпарадкаванне i рамонт дарог. Нам трэба зрабiць штучны вадаём: у нашых мясцiнах няма месца адпачынку для людзей. Спадзяёмся, што ў наступны дэпутацкi тэрмiн мы гэты праект ажыццявiм.

Пакуль не хапае грошай i сiл на ўсё. Але спадзяюся, што ў будучым у нас i штаты пашырацца, i бюджэт павялiчыцца, i будзе магчымасць зрабiць для людзей больш. Каб былi толькi дробныя пытаннi, а не глабальныя — накшталт дарог цi водазабеспячэння.

Трэба, каб у нашых людзей былi добрыя ўмовы жыцця. Канешне, ёсць у нашым сельсавеце тры вёскi, дзе засталося толькi некалькi двароў. Але ёсць i пасёлак перасяленцаў Гавяды, дзе цяпер жыве каля 600 чалавек i якi будуецца, пашыраецца. Хочацца, каб маладыя людзi, якiя да нас прыязджаюць, замацавалiся ў вёсцы i тут засталiся.

Iгар ЧАЧКО, завуч Чачэвiцкай сельскай школы ў Быхаўскiм раёне:

— Ведаю, што дэпутаты мясцовых Саветаў нярэдка фармальна ставяцца да сваёй грамадскай працы. Усiм кандыдатам у дэпутаты я параiў бы дайсцi да кожнага чалавека на вёсцы. Вёска iмклiва старэе, тут жыве шмат адзiнокiх састарэлых людзей. Здараецца, што той бабулi няма каму i кубак вады падаць. Трэба, каб старыя былi забяспечаныя. Таму i дэпутатам неабходна ведаць патрэбы людзей. Нават да таго, дзе ў каго лямпачка пагасла. Трэба, каб кожны чалавек мог звярнуцца да дэпутата па дапамогу i атрымаць яе.

Сцяпан БАЙЦОЎ, старшыня Лапацiцкага сельскага Савета дэпутатаў Слаўгарадскага раёна:

— Калi шчыра, нам тут няма калi пра выбары думаць. У Лапацiчах будуецца аграгарадок, дзяржава выдаткоўвае грошы на добраўпарадкаванне, дарогi, прывядзенне ў парадак усёй сацыяльна-культурна-бытавой сферы паводле сучасных патрабаванняў. I ў вытворчай сферы таксама адбудуцца перамены: плануецца будаўнiцтва жывёлагадоўчага памяшкання, акультурванне зернетакоў i мехдвара.

Я, канешне, планую балатавацца ў дэпутаты. Паабяцаў бы людзям проста працаваць, сумленна выконваць свае абавязкi, сачыць за захаваннем законнасцi. Але разам з тым паабяцаў бы ганяць лайдакоў, каб прыбiралi сваю тэрыторыю i жылi, як людзi.

Фёдар ГАНЧАРОЎ, старшыня Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў:

— Мяркую, што я выстаўлю сваю кандыдатуру на выбарах у мясцовыя Саветы. Паабяцаю выбаршчыкам прадаўжаць навядзенне парадку на зямлi. Трэба ствараць нармальныя ўмовы для пражывання насельнiцтва — у гарадскiм пасёлку Краснаполле i асаблiва ў сельскай мясцовасцi. Усiм вёскам аграгарадкамi не стаць, таму на добраўпарадкаванне патрэбны сродкi. Я спадзяюся, што пасля ўнясення змяненняў у нарматыўна-прававую базу сiстэмы мясцовага самакiравання пашырацца паўнамоцтвы старшынь сельвыканкамаў i ў iх з’явяцца сродкi, якiмi можна было б распарадзiцца на карысць людзей. А я нават прапанаваў, каб у чарнобыльскiх раёнах былi створаны рэзервовыя фонды старшынь сельвыканкамаў, якiя б фiнансавалiся з рэпублiканскага бюджэту i выкарыстоўвалiся для вырашэння пытанняў жыццязабеспячэння людзей. Напрыклад, для забеспячэння чыстай пiтной вады: водаправоды будавалiся пасля Чарнобыльскай аварыi ў хуткiм тэмпе, праз 20 гадоў яны патрабуюць рамонту... Асабiста я паабяцаў бы выбаршчыкам зрабiць усё магчымае, каб узмацнiць ролю ў грамадстве органаў мясцовага самакiравання.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
з гэтымi i iншымi абяцаннямi звярнулiся б да выбаршчыкаў сённяшнiя дэпутаты мясцовых Саветаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика