Хроніка апошніх падзей
Мiжэтнiчны канфлiкт разгараецца ў Карэлii
Кiраўнiк Карэлii Сяргей Катанандаў усклаў на выхадцаў з Каўказа ўсю адказнасць за масавыя беспарадкi, якiя адбывалiся на працягу апошняга тыдня, i якiя прывялi да гiбелi некалькiх чалавек. «Галоўнай прычынай стала тое, што на нашых вачах група прадстаўнiкоў iншага народа вяла сябе нахабна, iгнаруючы менталiтэт нашага народа. Людзей Поўначы трэба доўга выпрабоўваць на трываласць, i таму я разумею пачуццi тых людзей, якiя выйшлi на вулiцу. Мы зробiм усё магчымае, каб падбухторшчыкi былi пакараны i правы грамадзян Расii, у тым лiку i ўраджэнцаў Каўказа, захоўвалiся ў поўным аб’ёме», — адзначыў Катанандаў. Аднак у мясцовых жыхароў словы карэльскага кiраўнiка не знаходзяць водгуку. «Мы не верым нi мiлiцыi, нi пракуратуры. Гэта зараз яны нагналi АМОНу, але праз тыдзень ён пойдзе ў казармы, а мы застанемся тут жыць. I мы баiмся: чачэнцы пiшуць у Iнтэрнэце, што зробяць з Кандапогi другi Беслан. Мы баiмся адпраўляць дзяцей у школы», — заявiў адзiн з жыхароў у iнтэрв’ю з карэспандэнтам. I сапраўды, у панядзелак i аўторак школы былi паўпустымi. Так што кiраўнiку рэспублiкi Сяргею Катанандаву давялося асабiста аб’ехаць некалькi навучальных устаноў i супакойваць дзяцей, настаўнiкаў i бацькоў. Каля ўсiх гарадскiх школ выстаўлена мiлiцэйская ахова, узброеная аўтаматамi. САМАЛЁТЫ НАТО НАНЕСЛI ЎДАР ПА СВАIХ Пад ракетны ўдар авiяцыi НАТО трапiлi канадскiя ваеннаслужачыя, якiя праводзiлi аперацыю ў ваколiцах афганскага горада Кандагар. У вынiку гэтага памылковага ўдару адзiн салдат загiнуў, больш як 30 атрымалi раненнi. Гэтымi днямi ў Афганiстане праводзiцца баявая аперацыя «Медуза», якая стала адной з найбуйнейшых з моманту заканчэння вайны ў Афганiстане пяць гадоў таму. Абстрэл вёўся двума штурмавiкамi «Тандэрболт», якiя былi выклiканы для аказання падтрымкi войскам каалiцыi, што задзейнiчаны ў аперацыi супраць баевiкоў руху «Талiбан». Як паведамляе агенцтва IТАР—ТАСС, пачалося расследаванне гэтага трагiчнага iнцыдэнту. За некалькi гадзiн да абстрэлу ў гэтым жа раёне загiнулi чацвёра канадскiх ваеннаслужачых, якiя ўдзельнiчалi ў аперацыi. Як адзначае iнфармацыйнае агенцтва «Канадзiян прэс», гэта «самыя буйныя страты за суткi, панесеныя канадскiмi войскамi з часу разгортвання ў Афганiстане ў 2002 годзе». ФIДЭЛЬ КАСТРА ПАПРАЎЛЯЕЦЦА Кубiнскi лiдар Фiдэль Кастра мае намер прыняць удзельнiкаў самiта руху недалучэння, якi адбудзецца ў Гаване на будучым тыднi. Аб гэтым Кастра аб’явiў асабiста, паведамiла ўчора газета «Гранма», афiцыйны друкаваны орган кампартыi Кубы. У звароце да кубiнскага народа Фiдэль Кастра заявiў, што крытычны момант яго хваробы мiнуў. «Цяпер я iнтэнсiўна папраўляюся, i ў блiжэйшыя днi змагу прыняць высокiх гасцей», — цытуе словы Кастра кубiнская газета. Тым не менш, вядома, што за час хваробы Кастра страцiў у вазе амаль 20 кiлаграмаў. Фiдэль Кастра перанёс 31 лiпеня тэрмiновую хiрургiчную аперацыю ў сувязi з крывацячэннем у кiшэчнiку, i ўпершыню за 47 гадоў бяззменнага кiраўнiцтва краiнай ён перадаў да поўнага выздараўлення свае паўнамоцтвы свайму 75-гадоваму брату Раулю. У ГРЭЦЫI ЗЛАЧЫНЦЫ АБРАБАВАЛI БАНК ПРЫ ДАПАМОЗЕ БУЛЬДОЗЕРА У горадзе Ханья на грэчаскiм востраве Крыт адбылося дзёрзкае абрабаванне банка. Як паведамiла мясцовая палiцыя, група злачынцаў перагарадзiла дарогу пасярод горада двума грузавiкамi, адначасова падагнаўшы да аддзялення Аграбанка Грэцыi вялiзны бульдозер. Разбiўшы вiтрыну, бульдозер захапiў сваiм каўшом банкамат i ададраў яго ад бетоннай падлогi. На гэтым жа бульдозеры злачынцы i знiклi з месца здарэння, забраўшы з сабой стальную скрынку з грашыма. Паводле папярэднiх звестак, урон ад абрабавання склаў больш як 300 тысяч еўра. Паколькi здарэнне адбылося да адкрыцця банкаўскай установы, нiхто не пацярпеў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжэтнiчны канфлiкт разгараецца ў Карэлii
|
|