21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Белаграпрамбанк» адкрые прадстаўнiцтва ў Мiлане

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Кошт пытання

Прадстаўнiкi каля 80 банкаў, фiнансава-крэдытных устаноў, дзелавых колаў больш як 40 краiн свету — Аўстрыi, Галандыi, Чэхii, Швейцарыi, Мальты, Венгрыi, Лiтвы, Бельгii, Польшчы, Славенii i iншых, а таксама буйнейшыя беларускiя прадпрыемствы i найбольш актыўныя сусветныя вытворцы, пастаўшчыкi тавараў i паслуг на беларускi рынак узялi ўдзел у мiжнароднай канферэнцыi «Знешнегандлёвае фiнансаванне ў Рэспублiцы Беларусь». Абмеркаванне тэмы адбылося ў будынку Нацыянальнай бiблiятэкi i было прымеркавана да 15-годдзя функцыянавання «Белаграпрамбанка» як самастойнай крэдытна-фiнансавай установы. Вiтальны лiст на адрас канферэнцыi i банка даслаў Генадзь НЯВЫГЛАС, кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Дарэчы, «Белаграпрамбанк», якi выйшаў на мiжнародны рынак запазычванняў толькi ў 2005 годзе, прыцягнуў ужо каля 190 мiльёнаў долараў замежных крэдытных рэсурсаў. «Белагра- прамбанк» актыўна супрацоўнiчае больш як з 50 банкамi з 20 краiн свету i сёлета плануе рэалiзаваць знешнегандлёвыя праекты на 200 мiльёнаў долараў. Як адзначыў старшыня праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Сяргей РУМАС, лiтаральна на мiнулым тыднi было прынята рашэнне аб адкрыццi прадстаўнiцтва банка ў Мiлане. «Патэнцыял супрацоўнiцтва яшчэ не вычарпаны, наперадзе — шмат тэм для абмеркавання i планаў для рэалiзацыi», — адзначыў Сяргей Румас.

Як вядома, перад усёй банкаўскай сiстэмай краiны пастаўлена задача прыцягнуць у гэтым годзе ў эканомiку краiны 1 мiльярд долараў замежных крэдытаў. Самi банкi заяўляюць аб гатоўнасцi да выканання такой задачы i адназначнай прыбытковасцi справы для замежных iнвестараў.

Паводле слоў намеснiка прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, старшынi Назiральнага савета ААТ «Белаграпрамбанк» Iвана БАМБIЗЫ, першая мiжнародная банкаўская канферэнцыя аб’ядноўвае iнтарэсы прадстаўнiкоў розных краiн i Беларусi, для якой iвестыцыi застаюцца прыярытэтным накiрункам развiцця айчыннай эканомiкi. Iван Бамбiза адзначыў таксама на адкрыццi канферэнцыi, што Беларусь паспяхова выканала ўсе эканамiчныя паказчыкi на 2001—2005 гады i далей скiравана на далучэнне да лiку высокаразвiтых еўрапейскiх краiн.

Зараз Беларусь, якая не валодае значнымi запасамi сыравiны, стаiць па шляху iнавацыйнага развiцця, у прыватнасцi, фармiруе сучасную матэрыяльна-тэхнiчную базу прадпрыемстваў, забяспечвае выпуск якаснай прадукцыi, iнтэгруецца ў мiжнародную супольнасць, каб рэалiзаваць тавары на замежным рынку. Зразумела, што ў кожнай галiне ёсць патрэба ў абнаўленнi, тэхнiчным пераўзбраеннi, мадэрнiзацыi. Скажам, у тым жа аграпрамысловым комплексе ёсць вялiкiя перспектывы развiцця перапрацоўкi — i ў кансервавай, i ў пiваварнай, у малочнай i мясной вытворчасцях. Без iнвестыцый пастаўленых задач не вырашыць, таму патрэба ў iнвестыцыйных рэсурсах сёлета складае 1,2 мiльярда долараў.

Намеснiк старшынi праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь Васiль МАЦЮШЭЎСКI падкрэслiў, што ў галiне прыцягнення банкамi валютных рэсурсаў можна гаварыць аб змяншэннi колькасцi крэдытаў, якiя прадастаўляюцца пад гарантыi ўрада Беларусi. «Гэта гаворыць аб паляпшэннi фiнансавага становiшча банкаў i ўзмацненнi даверу мiжнародных партнёраў», — сказаў Васiль Мацюшэўскi. Як вядома, прысваенне Беларусi краiнавага рэйтынгу (падрыхтоўку да гэтай падзеi Нацбанк i ўрад плануюць завяршыць напрыканцы гэтага цi на пачатку наступнага года) дазволiць якасна палепшыць доўгатэрмiновыя адносiны з замежнымi партнёрамi, прыцягнуць у краiну больш танныя рэсурсы, выйсцi на рынкi еўрапейскiх аблiгацый i г.д.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнiкi каля 80 банкаў, фiнансава-крэдытных устаноў, дзелавых колаў больш як 40 краiн свету — Аўстрыi, Галандыi, Чэхii, Швейцарыi, Мальты, Венгры
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика