У Беларусi ўзрасла нараджальнасць. Больш чым на 4 працэнты
Сяргей ГРЫБ
Паводле звестак Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, па стану на 1 жнiўня ў Беларусi пражывала 9 млн 724,8 тыс. чалавек, што складала 99,6 працэнта ад узроўню мiнулага года.
Як адзначылi ў мiнiстэрстве, асноўнай прычынай скарачэння колькасцi жыхароў па-ранейшаму заставалiся натуральныя страты. У прыватнасцi, за сёлетнiя студзень—лiпень у цэлым па краiне памерла 82.555, тады як нарадзiлася — 53.829 чалавек. Праўда, адначасова нельга не адзначыць пэўнае паляпшэнне суадносiнаў гэтых лiчбаў. Адносна аналагiчнага перыяду мiнулага года паказчык смяротнасцi за студзень—лiпень сёлета склаў 97,7 працэнта. I з iншага боку, паказчык нараджальнасцi павялiчыўся на 4,6 працэнта.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, па стану на 1 жнiўня ў Беларусi пражывала 9 млн 724,8 тыс. чалавек, што складала 99,6 працэнта ад у |
|