21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыгажосць стварае дбайны гаспадар

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Добраўпарадкаванне за апошнiя некалькi гадоў набыло статус аднаго з дзяржаўных прыярытэтаў. Навядзенню парадку на зямлi ўздяляецца вялiкая ўвага на розных узроўнях улады. А ў вынiку — беларускiя гарады i вёскi набываюць сучасны выгляд. Прыгажосць стала сапраўднай вiзiтоўкай многiх населеных пунктаў. Пры ўсiх цяжкасцях (у першую чаргу фiнансавых), якiя ўзнiкаюць падчас увасаблення праграм па добраўпарадкаванню, тут удалося шмат чаго дасягнуць.

У кожным рэгiёне ёсць пэўныя адметнасцi выканання гэтай работы. Напрыклад, у Красненскiм сельскiм Савеце, што на Маладзечаншчыне, распрацавана спецыяльная памятка па добраўпарадкаванню, дзе пазначаны абавязкi жыхароў. З гэтай паперай знаёмяць усё тутэйшае насельнiцтва. Пад распiску, каб пасля можна было спытаць. Падворны абход (на тэрыторыi Красненскага сельсавета знаходзiцца 29 вёсак — амаль 2,5 тысячы гаспадарак) робiцца з дапамогай старастаў. Iх тут працуе 34.

— У вялiкiх вёсках ёсць некалькi старастаў, а маленькiя вёскi аб’яднаныя ў своеасаблiвую «акругу», у якой выбiраецца адзiн грамадскi кiраўнiк, — адзначае старшыня Красненскага сельскага Савета Ева Сасноўская. — Усе старасты — вельмi адказныя людзi, энтузiясты, у якiх балiць душа за родную вёску. Я сама не магу штодзённа аб’язджаць усе 29 вёсак. А ў кожнага старасты ёсць тэлефон, i такiм чынам мы пастаянна трымаем сувязь. Калi што здараецца, то я ведаю. Асаблiва важна гэта ўзiмку, калi, напрыклад, дарогу замяце i аўталаўка не можа да вёскi даехаць. Падворныя абходы, пагаспадарчыя кнiгi — усё на старастах. Без дапамогi гэтых людзей сельсавет зараз я i не ўяўляю.

Ева Сцяпанаўна сама родам з Брэстчыны, са Столiнскага раёна. На Маладзечаншчыну прыехала пасля заканчэння Мар’iнагорскага саўгаса-тэхнiкума — працаваць у мясцовую гаспадарку. 10 гадоў была брыгадзiрам, пасля парторгам. «Прыжылася ўжо тут, — кажа Сасноўская, — усiх ведаю, так што па праву магу лiчыцца тутэйшай». Ева Сцяпанаўна карыстаецца ў мясцовых жыхароў заслужаным аўтарытэтам. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляецца тое, што Сасноўская на працягу 19 гадоў працуе старшынёй Красненскага сельскага Савета, дарэчы, самага буйнога ў Маладзечанскiм раёне.

Да навядзення парадку на зямлi тут ставяцца вельмi адказна. Нездарма, напэўна, цэнтрам сельсавета з’яўляецца вёска з красамоўнай назвай — Краснае. Што, як расказвалi тутэйшыя жыхары, значыць менавiта прыгажосць. I гэтую прыгажосць усе па меры сiл ствараюць. Важны ўчастак работы — «барацьба» са смецем, лiквiдацыя несанкцыянаваных звалак. Калi ў цэнтральнай вёсцы такiх звалак стала намнога менш, чым раней, то на «перыферыi» праблема ўсё ж застаецца. Зараз лiвiдавалi 3 звалкi ў Канчанах, 2 — у Мазалях i адну — у Ласях.

— На гэта пайшло больш чым 5 мiльёнаў рублёў, — заўважае Сасноўская. — Прасцей кажучы, столькi грошай мы проста «закапалi» з-за сваёй безгаспадарнасцi. Таму я пастаянна кажу, што трэба фармiраваць у людзей культуру ўжо з дзяцiнства.

На працягу апошнiх некалькiх гадоў у вёсках Краснае, Вiдзеўшчына i Раёўка ўведзены цэнтралiзаваны вываз смецця. Два разы на тыдзень (у «чыстыя» чацвер i панядзелак) работнiкi Чысцінскай жыллёва-камунальнай гаспадаркi робяць спецыяльны аб’езд. Каштуе гэтая паслуга нямнога — па тысячы рублёў з чалавека ў месяц. Машына падыходзiць да кожнага дома ў строга вызначаны час. Вельмi зручна, паколькi, як кажа Сасноўская, вядро смецця за тыдзень усё роўна збiраецца. Вось толькi трэба вырашыць пытанне наконт таго, каб разам з вадзiцелем на «смеццевы» маршрут выязджаў i грузчык, паколькi старыя ўжо не ў сiлах ускiдваць цяжкiя мяхi на машыну. Дарэчы, як паведамiла старшыня Красненскага сельскага Савета, у блiжэйшай перспектыве плануецца набыць дадатковы транспарт i аб’язджаць яшчэ Касцюшкi, Ракуцёўшчыну, Канчаны, Ласi, Баяры i Ушу.

Летась у Краснае правялi прыродны газ. Тутэйшыя жыхары ацанiлi перавагу «блакiтнага палiва». Цяпер чалавек можа сам рэгуляваць тэмпературу ў сваiм доме. «Летась у маi была некалькi дзён халадэча, — расказвалi месцiчы, — дык мы ацяпленне ўключалi». У блiжэйшы час плануецца, што Краснае будзе поўнасцю газiфiкавана, пасля чаго газ прыйдзе i ў блiжэйшыя вёскi.

Але за выгоды трэба плацiць — паводле слоў Евы Сасноўскай, у мiнулым годзе за выкананне работ i абсталяванне кожнаму жыхару неабходна было выкласцi каля 5 мiльёнаў рублёў. Але выдаткi гэта апраўданыя, ды i на газiфiкацыю ў банку зараз можна аформiць спецыяльны крэдыт i разлiчвацца на працягу некалькiх гадоў. За прыродны газ Сасноўскай прыйшлося пазмагацца, аднак у вынiку тутэйшыя жыхары ўсё ж дачакалiся «цывiлiзацыi».

Зараз, калi праводзяць газ, усё навокал раскапана. Зразумела, што пасля заканчэння работ тэрыторыю неабходна будзе добраўпарадкаваць. У першую чаргу — дарогi. На тэрыторыi сельсавета некалькi дарог рэспублiканскага прызначэння, яшчэ некалькi абслугоўвае раённае дарожнае рамонтна-будаўнiчае ўпраўленне. Астатнiя замацаваны за гаспадаркамi i Саветам. Як сказала Ева Сасноўская, гэтую дарожную сетку iмкнуцца даглядаць як мае быць — рамантуюць, падсыпаюць. Iнакш нельга, бо здараецца, што да невялiкай вёсачкi вядзе толькi адна дарога, якая з’яўляецца адзiнай сувяззю з «вялiкай зямлёй».

Летась амаль 30 мiльёнаў рублёў было выдаткавана на асвятленне. Сёлета гэтую справу плануецца поўнасцю завяршыць. Аднак сродкi, як лiчаць у сельскiм Савеце, трэба выкарыстоўваць рацыянальна, паколькi трэба яшчэ шмат чаго зрабiць. Напрыклад, спiлаваць старыя дрэвы, якiя згнiлi i ўяўляюць сапраўдную небяспеку. У гэтым сельсавету актыўна дапамагаюць супрацоўнiкi мясцовага падраздзялення МНС, Чысцінская ЖКГ выдзяляе спецыяльную вышку.

— На тэрыторыi сельсавета маецца пэўная колькасць кiнутых дамоў, — кажа Ева Сасноўская. — Гэта вялiкая праблема. У нас ёсць свае метады работы: калi дом зношаны i там нiхто доўгi час не жыве, выклiкаем спадчыннiка i ён пiша заяву, што адмаўляецца ад гэтай «нерухомасцi», i тады дом мы можам знесцi. Вельмi цяжкая работа — трэба па судах хадзiць, даказваць. Але мы яе праводзiм даволi паспяхова. Зараз па кiнутых дамах 3 справы ў судзе ляжаць, 3 дамы ўжо знеслi.

Кожны год у Красненскiм сельсавеце праводзяцца святы вёсак. Дата «дня нараджэння» вызначаецца на агульным сходзе мясцовых жыхароў. Пасля складаецца план спецыяльных мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню той цi iншай вёскi. Кожны чалавек iмкнецца давесцi да ладу сваю сядзiбу. У вызначаны дзень уся вёска збiраецца разам... Такiя мерапрыемствы, лiчыць Ева Сасноўская, згуртоўваюць людзей. Ды i карысць прыносяць — да свята вёска пераўтвараецца. Тры гады таму 500-годдзе адзначыла Краснае. Таксама прайшлi святы ў Вiдзеўшчыне, Мазалях, Баярах.

Красненскi сельскi Савет пастаянна перамагае ў штогадовых конкурсах-аглядах па добраўпарадкаванню. Прычым, як у раённых, так i ў абласных. Па вынiках 2004 года ў рэгiянальным конкурсе лепшай была прызнана вёска Вiдзеўшчына. За дыплом першай ступенi атрымалi вялiкую грашовую прэмiю — 57 мiльёнаў рублёў. Гэтыя сродкi былi ўкладзены ў добраўпарадкаванне Вiдзеўшчыны — зрабiлi агароджу, паклалi асфальт.

Калi праязджалi па Краснаму, то не маглi абмiнуць падворак Леанiда Кезiка. Да чаго ж тут усё прыгожа — буслянка, кветнiкi, акуратненькiя газоны, нават невялiчкая сажалка з рыбкамi. Як расказаў Леанiд Леанiдавiч, дом ён будаваў 10 гадоў, iмкнуўся ўсё тут зрабiць як мае быць. «Здаецца, атрымалася», — усмiхаецца Кезiк.

— Летась я ездзiла ў Кiеў, i аж сэрца балела ад таго, наколькi там непрыбрана паўсюль, — узгадвае Ева Сасноўская. — Калi вярнулася ў Беларусь, дык, што называецца, адчула рознiцу — у нас чыста i прыгожа. Наша зямля — быццам ружа, за якой трэба старанна даглядаць, толькi тады адкрыецца яе прыгажосць. Вось толькi хацелася б, каб была тут зона адпачынку. Побач з Красным знаходзiцца маляўнiчае возера, ля яго карабельныя сосны растуць. У 1987 годзе, калi пачынала працаваць старшынёй сельскага Савета, на возеры была зона адпачынку, нават катамараны можна было напракат узяць. Цяпер неабходна зрабiць нешта падобнае. Тым больш, што ёсць людзi, якiя жадаюць гэтым заняцца, укласцi грошы.

Маладзечанскi раён.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Добраўпарадкаванне за апошнiя некалькi гадоў набыло статус аднаго з дзяржаўных прыярытэтаў. Навядзенню парадку на зямлi ўздяляецца вялiкая ўвага на р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика