Дарыць дабро
«Я, Курыла Валянцiна Фёдараўна, жыхарка вёскi Старое Сяло Мiнскага раёна, хачу праз вашу газету падзякаваць дэпутату Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Дзялендзiку Уладзiмiру Вiктаравiчу за аказаную дапамогу.
Хочацца пажадаць Вам, паважаны Уладзiмiр Вiктаравiч, моцнага здароўя, у рабоце — натхнення, у сям’i — душэўнай цеплынi i дабрынi, а таксама жыццёвай энергii i мiрнага неба. Вялiкi Вам дзякуй, што не застаяцеся раўнадушным да дзяцей-сiрот»... Гэтае пiсьмо ад нашай чытычкi рэдакцыя атрымала зусiм нядаўна. Вера Васiльеўна, вiдаць, хвалявалася, не раскрыўшы падрабязнасцi свайго паслання. Праўда, нам удалося высветлiць, што крыху больш месяца таму яна звярнулася з пiсьмовай просьбай да спадара Дзялендзiка аказаць грашовую дапамогу ў пакрыццi расходаў на падрыхтоўку да школы яе прыёмнай 12-гадовай дачкi Крысцiны. Уладзiмiр Вiктаравiч не адмовiў... Такiя пiсьмы ўдзячнасцi дэпутату Дзялендзiку ў рэдакцыю прыходзяць даволi часта. Прыемна ўсведамляць, што ён не змяняе сваiм жыццёвым прынцыпам дапамагаць людзям. Тым, каму гэта так неабходна. Наш. кар.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Я, Курыла Валянцiна Фёдараўна, жыхарка вёскi Старое Сяло Мiнскага раёна, хачу праз вашу газету падзякаваць дэпутату Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнаг |
|