Запрашаем у «Сялянскую хатку»
Марына ПЫРКОВА
Мы часам нават не здагадваемся аб тым, якiя цiкавыя рэчы хаваюцца пад дахам бабулiнай хаты. Але, калi вам няма да каго ехаць, каб пазнаёмiцца з гэтымi рэчамi, то прапануем наведаць музей Цэнтра беларускай нацыянальнай культуры мiнскай гiмназii № 4 — «Сялянская хатка», пра асаблiвасцi якога нам паведамiла iнiцыятар яго стварэння, педагог-арганiзатар гiмназii Валянцiна БЫЛIНА.
— Валянцiна Iванаўна, адкуль у вас узнiкла iдэя стварыць такi цiкавы музей? — Справа ў тым, што iдэю стварыць менавiта такi музей мне падказала нешта ўнутры. Я не адзiн год выношвала ў сэрцы гэтую iдэю, думала аб тым, як ператварыць яе ў жыццё, як зрабiць так, каб мая задума атрымалася сапраўды арыгiнальнай i цiкавай не толькi для мяне, але i для iншых. I ў 1998 годзе, калi я прыйшла на працу ў гiмназiю, дырэктар цалкам падтрымаў мяне, i ўжо 26 лiстапада 1999 года адбылося афiцыйнае адкрыццё музея, што пацверджана спецыяльным пашпартам. — Што можна ўбачыць у вашым музеi? — Калi да нас прыходзяць госцi, то мы сустракаем iх з песнямi i хлебам-соллю. У самiм музеi вучнямi 9 класа, нязменнымi экскурсаводамi ўжо чатыры гады, праводзiцца экскурсiя «Традыцыйнае жыццё беларусаў другой паловы ХIХ стагоддзя», падчас якой можна пазнаёмiцца i даведацца пра шмат чаго новага, пра незнаёмыя, нават не бачаныя дагэтуль, рэчы. Найбольш каштоўнымi экспанатамi музея з’яўляюцца курная печ, вырабы з iльну (ручнiкi, посцiлкi, абрусы), вырабы з дрэва (калодзеж, ступа), глiняныя рэчы (гладышы, гаршкi), вырабы з жалеза (прасы, сярпы, ухваты) i саломы. Гонар музея — кросны, на якiх дзецi ткуць ручнiк гiмназii. — Дзе вы набылi ўсе гэтыя экспанаты? — Усе экспанаты музея сабраны намаганнямi настаўнiкаў, вучняў i iх бацькоў. Некаторыя экспанаты я прывезла з хаты сваiх бацькоў. Экспанаты прывозiлi адусюль. Можа недзе яны былi нiкому не патрэбныя, але для нас усе гэтыя рэчы ўяўляюць сабой вялiкую каштоўнасць, якая дапамагае дасягаць нам тых мэтаў, якiя мы ставiлi перад сабой ствараючы такi музей. — I што гэта за мэты? — Па-першае, гэта, канешне ж, выхаванне ў вучняў нацыянальнай самасвядомасцi, далучэнне iх да каштоўнасцяў беларускага народа. Па-другое, трэба зрабiць так, каб вучнi адчулi неабходнасць ведання беларускiх традыцый i абрадаў, каб зразумелi тое, што без ведання беларускай гiсторыi i культуры немагчыма далейшае духоўнае развiццё беларускага народа. I каб дасягнуць гэтых мэтаў, мы праводзiм тэматычныя ўрокi па музыцы, гiсторыi, беларускай лiтаратуры, адзначаем фальклорна-абрадавыя святы, сустракаемся са знакамiтымi людзьмi. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы часам нават не здагадваемся аб тым, якiя цiкавыя рэчы хаваюцца пад дахам бабулiнай хаты
|
|