«Аксамiт ночы» — ласунам
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Новы асартымент салодкiх прысмакаў хутка з’явiцца ў сталiчных крамах. Ласункi будуць выпякаць па новай рэцэптуры. Хлебазаводы прапаноўваюць тарты з натуральнай ягаднай начынкай, пiрожныя, рулеты, якiя выраблены на iтальянскай лiнii. Прысмакi будуць мець новую гандлёвую марку — яе мяркуемая назва «Майстар бiсквiч». Галоўны тэхнолаг прадпрыемства «Мiнскхлебпрам» Нiна Лушчык расказала, што кандытары iмкнуцца да таго, каб смак i знешнi выгляд ласункаў быў лепшы за расiйскi.
Новы знешнi выгляд будзе не толькi ў кандытарскiх вырабаў. Пакуль вялiкую колькасць хлеба вырабляюць у празрыстай плёнцы. «У перспектыве мы плануем фасаваць хлеб у папяровыя пакеты з «акенцам», — паведамiла Нiна Лушчык. Хлебазаводы актыўна засвойваюць вырабы, якiя ўтрымлiваюць натуральныя валокны i раслiнную клятчатку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы асартымент салодкiх прысмакаў хутка з’явiцца ў сталiчных крамах. Ласункi будуць выпякаць па новай рэцэптуры
|
|