21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Беларусi крэдытаванне рэальнага сектара эканомiкi за 8 месяцаў узрасло на 32 працэнты

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi ў студзенi—жнiўнi 2006 года крэдытаванне рэальнага сектара эканомiкi iшло паскоранымi тэмпамi. У прыватнасцi, за 8 месяцаў рост склаў Br4,3 трлн, або 32 працэнты. Аб вынiках грашова-крэдытнай i цэнавай палiтыкi Прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнку праiнфармаваў Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч.

Пётр Пракаповiч таксама далажыў, што асаблiвая ўвага ўдзялялася iнвестыцыйнаму i доўгатэрмiноваму крэдытаванню. Аб’ём доўгатэрмiновых крэдытаў за гэты перыяд павялiчыўся ў 1,4 раза, iльготных крэдытаў для будаўнiцтва жылля — у 1,7 раза, звычайных — у 1,5 раза. Хуткiмi тэмпамi iшло крэдытаванне на спажывецкiя патрэбы — за студзень—жнiвень такiя крэдыты выраслi больш як у 2 разы. У цэлым тэмпы крэдытавання эканомiкi былi ў 2,6 раза вышэйшыя, чым рост ВУП.

«Працэнтная палiтыка беларускiх банкаў застаецца нязменнай i накiравана на прыцягненне сродкаў прадпрыемстваў i насельнiцтва i знiжэнне ставак па крэдытах», — сказаў Пётр Пракаповiч. У жнiўнi сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах у беларускiх рублях склала 13,3 працэнта i знiзiлася ў параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года на 3,7 працэнтнага пункта.

У цэнтры ўвагi ў час даклада знаходзiлiся пытаннi цэнавай палiтыкi. Кiраўнiк Нацбанка паведамiў, што цэны ў рэспублiцы за 8 месяцаў выраслi на 2,9 працэнта. У параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года рост цэн запаволiўся ў 1,6 раза. У цэлым цэны ў Беларусi за студзень—жнiвень раслi ў 2,6 раза марудней, чым у Расii. Аляксандр Лукашэнка быў таксама праiнфармаваны, што ў Беларусi ў гэтым годзе курс нацыянальнай валюты застаецца стабiльны. У прыватнасцi, за 8 месяцаў курс беларускага рубля адносна долара ЗША ўмацаваўся на 0,4 працэнта.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб вынiках грашова-крэдытнай i цэнавай палiтыкi Прэзiдэнта краiны Аляксандра Лукашэнку праiнфармаваў Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Прака
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика