21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Зноў пра чэкі «Жыллё»

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 верасня г.г. Канстытуцыйны Суд прызнаў канстытуцыйным парадак вылiчэння падатку пры продажы чэкаў «Жыллё» з прымяненнем iндэкса спажывецкiх цэн, якi iснаваў да 1 студзеня 2006 г.

21 верасня г.г. Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь вынес рашэнне па справе аб адпаведнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь шэрагу нормаў, якiя рэгулююць падаткаабкладанне пры продажы чэкаў «Жыллё».

Грамадзянiн пры продажы гэтых чэкаў атрымлiвае пэўны даход, з якога выключаюцца раней панесеныя выдаткi. Сума выдаткаў уплывала на памер падатку: чым большыя выдаткi, тым меншая база, якая абкладаецца падаткам, i, адпаведна, падаходны падатак.

Да выдаткаў, якiя нёс грамадзянiн, што атрымаў чэк «Жыллё», магла быць аднесена дзяржаўная пошлiна, а таксама кошт самога чэка «Жыллё». З улiкам iнфляцыйных працэсаў намiнальны кошт чэка «Жыллё» (цана, якая ўказана ў чэку) мяняўся i яго трэба было асучаснiваць. Разлiк новай цаны залежаў ад методыкi: Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу лiчыла, што пры гэтым варта зыходзiць з iндэкса росту кошту будаўнiча-мантажных работ, а не з iндэкса спажывецкiх цэн, як было ўказана ў Палажэннi, прынятым мiнiстэрствамi. Разлiчаны ў гэтым выпадку аб’ём выдаткаў быў бы значна большым, што змяншала б памер падатку.

Канстытуцыйны Суд адзначыў, што, згодна з дзеючым заканадаўствам, прымяненне iндэкса росту кошту будаўнiцтва жылля, прадугледжанага нарматыўнымi прававымi актамi аб прыватызацыi, магчыма толькi ў выпадках выкарыстання чэкаў «Жыллё» пры прыватызацыi жылых памяшканняў, а таксама пры ажыццяўленнi жыллёвага будаўнiцтва, у тым лiку шляхам долевага ўдзелу ў iм, рэканструкцыi дамоў, пры пагашэннi ўзятых на ўказаныя мэты крэдытаў банкаў.

Канстытуцыйны Суд прызнаў адпавядаючым Канстытуцыi i iншым актам заканадаўства Рэспублiкi Беларусь прынятае мiнiстэрствамi Палажэнне ў частцы вызначэння для мэтаў вылiчэння падатку выдаткаў з выкарыстаннем iндэкса спажывецкiх цэн.

Пры гэтым звярнуў увагу на тое, што чэкi «Жыллё» былi выдадзены грамадзянам бязвыплатна, з улiкам iх працоўнага ўкладу ў стварэнне жыллёвага фонду, якi да прыватызацыi з’яўляўся дзяржаўным. Таму, хоць чэкi «Жыллё» i адносяцца да каштоўных папер, аднак з-за спецыфiкi прававы рэжым гэтых чэкаў можа мець асаблiвасцi.

У сувязi з гэтым Канстытуцыйны Суд станоўча ацанiў пазiцыю Мiнiстэрства па падатках i зборах, калi ў выпадку несвоечасовай выплаты падатку пры пярвiчным продажы чэкаў падатковыя органы абмяжоўвалiся толькi папярэджаннем у якасцi адмiнiстрацыйнай меры спагнання замест прымянення штрафу. Разам з тым многiя грамадзяне былi аштрафаваныя.

Канстытуцыйны Суд указаў, што не мае права разглядаць пытаннi аб пераглядзе прынятых рашэнняў аб прыцягненнi да адказнасцi такiх грамадзян. Аднак магчымасцi канстытуцыйнага правасуддзя маглi б быць больш эфектыўнымi пры ўмове своечасовай пастаноўкi пытанняў перад Канстытуцыйным Судом упаўнаважанымi суб’ектамi аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў. Гэта дазволiла б Канстытуцыйнаму Суду своечасова ў перыяд дзеяння такiх актаў уздзейнiчаць на прававую сiтуацыю, якая склалася.

Таксама Канстытуцыйны Суд у сваiм рашэннi адзначыў, што разгляд дадзенай справы сведчыць аб тым, што пры дэлегiраваннi Парламентам i Урадам паўнамоцтваў iншым органам па пытаннях, якiя закранаюць правы, свабоды i абавязкi грамадзян, мэтазгодна вызначаць межы прававога рэгулявання падзаконнымi актамi. Гэта дазволiць выключыць выпадкi прыняцця рашэнняў, якiя не ў поўнай меры адказваюць мэтам заканадаўчага рэгулявання.

Людмiла МУРАШКА, памочнiк Старшынi Канстытуцыйнага Суда.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 верасня г.г. Канстытуцыйны Суд прызнаў канстытуцыйным парадак вылiчэння падатку пры продажы чэкаў «Жыллё» з прымяненнем iндэкса спажывецкiх цэн, як
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика