Дагавор ёсць? Выпiска з прапiскай цалкам магчымы
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне Я з сынам жыву ў кватэры, якая належыць маёй матулi. Дзве другiя ў нашым трохкватэрным доме (ён знаходзiцца ў зоне капiтальнай забудовы) пустуюць. I адну б мы неяк купiлi... Iх уласнiк згодзен прадаць, але кажа, што без права прапiскi. Што ж гэта тады за продаж?Алена Паўловiч. Адносiны па куплi-продажу кватэр (дамоў) рэгулююцца Палажэннем, якое зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 31 жнiўня 1993 года № 589. Палажэнне не змяшчае забароны на продаж кватэр у дамах прыватнага фонду грамадзян, якiя размешчаны ў раёнах капiтальнай забудовы. Дагавор куплi-продажу памiж грамадзянамi павiнен быць натарыяльна засведчаны i зарэгiстраваны ў мясцовым выканаўчым i распарадчым органе па месцу знаходжання кватэры, пасля чаго грамадзянiн, якi купiў кватэру, набывае права ўласнасцi на яе. Уладальнiкам кватэр, набытых ва ўласнасць, ва ўстаноўленым парадку выдаюцца тэхнiчныя пашпарты i дамавыя кнiгi. Парадак прапiскi грамадзян вызначаны Метадычнымi рэкамендацыямi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Рэспублiкi Беларусь ад 26 мая 1997 года № 40/661. У адпаведнасцi з гэтым дакументам грамадзяне прапiсваюцца па пашпартах па месцы жыхарства (у дадзеным выпадку на падставе дагавора куплi-продажу жылога памяшкання). Грамадзяне, якiя не маюць у пашпартах адзнак аб выпiсцы з ранейшага месца жыхарства, прапiсцы па новаму месцу жыхарства не падлягаюць. Прапiска грамадзян у кватэры (дамы), якiя набыты iмi на падставе дагавора куплi-продажу, ажыццяўляецца пасля выпiскi з дадзенага жылога памяшкання былога ўласнiка з членамi сям’i. Метадычныя ўказаннi не змяшчаюць забароны на прапiску грамадзян у набытыя па дагавору куплi-продажу кватэры (дамы), якiя размешчаны ў раёнах капiтальнай забудовы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я з сынам жыву ў кватэры, якая належыць маёй матулi. Дзве другiя ў нашым трохкватэрным доме (ён знаходзiцца ў зоне капiтальнай забудовы) пустуюць. I а
|
|