Рознiца — у вазе, а не ў памеры
Надзея НІКАЛАЕВА
Патлумачце, калi ласка, рознiцу памiж курынымi яйкамi першай i другой катэгорыi. На мой асабiсты погляд, рознiца заключаецца толькi ў цане. А калi iх пакладзеш на стале побач, то наўрад цi заўважыш нейкае адрозненне. Таксама як i памiж яйкамi другой катэгорыi i дробнымi яйкамi. Хацелася б таксама даведацца, колькi дзён яйкi застаюцца дыетычнымi i калi яны пераходзяць у разрад сталовых?
Ганна Граковiч, г. Мiнск. Пачнём задавальняць iнтарэс пакупнiцы адразу з другога пытання. Тэрмiн годнасцi яек можа дасягаць 30 дзён, аднак дыетычнымi яйкi застаюцца на працягу 7 сутак, а затым пераходзяць у разрад сталовых. Зразумела, што кошт сталовых яек павiнен быць меншым, чым кошт дыетычных. Да таго ж дыетычныя i сталовыя яйкi, у залежнасцi ад сваёй вагi, падзяляюцца на тры катэгорыi — адборная, першая i другая катэгорыi. Вага аднаго яйка адборнай катэгорыi павiнна быць не менш за 65 грамаў, першай катэгорыi — 55, а другой — 45 грамаў. Вага дзесяцi яек адборнай катэгорыi павiнна быць не менш за 660 грамаў, першай — не менш за 560, а другой — не менш за 460 грамаў. Акрамя таго, у гандлёвых кропках можна сустрэць таксама i яйкi пад найменнем «Дробныя» — маса кожнага дробнага яйка можа вагацца ад 35 да 45 грамаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патлумачце, калi ласка, рознiцу памiж курынымi яйкамi першай i другой катэгорыi
|
|