Уласнасць на домТры гады таму мы з мужам развялiся, быў таксама суд па раздзелу сумесна нажытай маёмасцi, у тым лiку дома, якi мы пабудавалi за гады шлюбу. Цяпер былы муж мае другую сям’ю i пагаворвае, што хоча прадаць сваю частку дома. Растлумачце, цi мае ён права зрабiць гэта без згоды сына (яму дзевяць гадоў), калi не, то як гэту згоду ён павiнен афармляць, i яшчэ — цi мае права сын на якую-небудзь долю дома. Камарова Л.Г., Баранавiцкi раён. Згоду сына на продаж сваёй часткi дома, якая была выдзелена былому мужу ва ўласнасць пры раздзеле маёмасцi, ён атрымлiваць не павiнен, паколькi сын з’яўляецца непаўналетнiм, а такая згода патрабуецца толькi ад паўналетнiх членаў сям’i ўласнiка. Але, у адпаведнасцi з часткай 2 артыкула 123 Жыллёвага кодэкса, адчужэнне жылога памяшкання, у якiм пражываюць непаўналетнiя члены сям’i ўласнiка, дапускаецца толькi са згоды органаў апекi i папячыцельства, ролю якiх выконваюць раённыя аддзелы адукацыi мясцовых распарадчых i выканаўчых органаў па месцы жыхарства. Акрамя таго, у сувязi з тым, што пры раздзеле захоўваецца права агульнай долевай уласнасцi на падсобныя памяшканнi, пры заключэннi дагавора куплi-продажу павiнны захоўвацца патрабаваннi артыкула 253 Грамадзянскага кодэкса РБ аб пераважным праве набыцця долi ў праве агульнай уласнасцi. У адпаведнасцi з гэтым артыкулам, пры продажы сваёй долi ў праве агульнай уласнасцi пабочнай асобе ваш былы муж павiнен паведамiць вам аб гэтым у пiсьмовай форме з указаннем кошту i iншых умоў, на якiх прадае сваю долю. Вы маеце пераважнае права набыць прадаваемую долю за той кошт, па якому яна прадаецца, i на iншых роўных умовах. Калi вы гэтым правам не скарыстаецеся на працягу месяца з дня паведамлення, былы муж мае права прадаць сваю долю любой асобе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры гады таму мы з мужам развялiся, быў таксама суд па раздзелу сумесна нажытай маёмасцi, у тым лiку дома, якi мы пабудавалi за гады шлюбу. Цяпер былы
|
|