Дарогу — пакупнiкуПытальнiк Мне неаднойчы даводзiлася спрачацца з прадаўцамi, якiя не жадаюць пускаць пакупнiкоў у магазiн перад яго закрыццём. Здараецца, што прадаўцы саступаюць пад маiм напорам, але не ўсе i не заўсёды. У сувязi з гэтым хацелася б даведацца, хто з нас мае рацыю?Г.Ф. Мялешка, г. Баранавiчы. Згодна з Правiламi ажыццяўлення рознiчнага гандлю асобнымi вiдамi тавараў i грамадскага харчавання, забараняецца спыняць доступ пакупнiкоў у гандлёвую залу ў сувязi з наблiжэннем абедзеннага перапынку цi заканчэннем часу працы гандлёвай арганiзацыi. За 10 хвiлiн да закрыцця прадавец можа папярэдзiць пакупнiкоў аб тым, што час работы наблiжаецца да заканчэння i абслугоўванне пакупнiкоў спыняецца. Пры закрыццi на абедзенны перапынак i напрыканцы працоўнага дня каса спыняе работу дакладна з устаноўленым рэжымам працы гандлёвай арганiзацыi. Аднак усе пакупнiкi, якiя маюць на руках касавыя i таварныя чэкi, павiнны быць абслужаныя. Калi размова iдзе пра арганiзацыi грамадскага харчавання, то ўваход клiентаў у рэстараны i кафэ можа быць спынены за 30 хвiлiн да iх закрыцця, а ў iншыя аб’екты грамадскага харчавання — за 15 хвiлiн да iх закрыцця.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мне неаднойчы даводзiлася спрачацца з прадаўцамi, якiя не жадаюць пускаць пакупнiкоў у магазiн перад яго закрыццём. Здараецца, што прадаўцы саступаюць
|
|