Хованкi як клопат пра сям’ю
Ларыса ЦIМОШЫК
Вяртання на радзiму 10-гадовай дзяўчынкi Вiкi Мароз цяпер дабiваюцца iншыя iтальянскiя сем’i, якiя вырашылi ўсынавiць дзяцей з Беларусi.
Каля 50 такiх сем’яў сабралiся ў нядзелю ў горадзе Кагалета пад Генуяй, дзе жывуць муж i жонка Джуста-Барначын, якiя вырашылi пакiнуць у сябе дзяўчынку, грэбуючы юрыдычнымi нормамi. На гэты раз тут адбылася дэманстрацыя ў падтрымку закона, якi абавязвае вярнуць дзяўчынку. Людзi, якiя доўга i руплiва збiралi i рыхтавалi неабходныя дакументы на ўсынаўленне беларускiх дзяцей, адстойваюць i свае правы: адзiн выпадак несумленнага ўсынаўлення можа скасаваць усе iх надзеi. Але пакуль што сям’я не рэагавала нi на довады закона, нi на звароты сваiх суграмадзян, матывуючы гэта тым, што цяпер назаўсёды можа страцiць для сябе Вiку. Тым часам епiскап Савоны Даменiка Кальканьа не губляе надзеi паўплываць на сумленне сям’i Джуста-Барначын, пры гэтым падкрэслiваючы: вельмi важна, каб гэтая дзяўчынка i далей мела магчымасць прыязджаць у Iталiю i падтрымлiваць адносiны з людзьмi, якiя да яе прывязалiся. Зрэшты, для гэтага яе спачатку трэба вярнуць. За апошнiя гады iтальянскiя сем’i ўсынавiлi некалькi дзесяткаў беларускiх дзяцей. З 1986 года 300—400 тысяч маленькiх беларусаў з’ездзiлi ў Iталiю на аздараўленне, з iх прыкладна 20 працэнтаў былi сiротамi. I раней бывалi выпадкi, калi дзецi затрымлiвалiся ў Iталii дзеля медыцынскага абследавання цi лячэння. Але пазней яны ўсё роўна вярталiся на радзiму. У панядзелак Вiку Мароз прад’явiлi тым, хто выказваў клопат аб яе стане. Пакуль — толькi на вiдэазапiсу, якi атрымала пракуратура Генуi. Але вiдэа зроблена так, каб не было зразумела, дзе канкрэтна знаходзiцца дзяўчынка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вяртання на радзiму 10-гадовай дзяўчынкi Вiкi Мароз цяпер дабiваюцца iншыя iтальянскiя сем’i, якiя вырашылi ўсынавiць дзяцей з Беларусi
|
|