21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Падмаскоўе сустракае паўтаратысячны «беларускi дэсант»

25.08.2009 22:03 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам Дзён Рэспублiкi Беларусь у Маскоўскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi.

У прывiтаннi, у прыватнасцi, адзначаецца: «Беларусаў i расiян аб’ядноўваюць даўнiя гiстарычныя, культурныя, эканамiчныя i проста сяброўскiя сувязi, якiя, як пацвердзiў час, нiхто не ў стане разарваць. Ажыццяўленне курса на цеснае эканамiчнае зблiжэнне паказвае, як на справе можна развiваць адносiны памiж дзвюма незалежнымi дзяржавамi».

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што напоўненыя яркiмi падзеямi Днi Беларусi ў Маскоўскай вобласцi будуць садзейнiчаць умацаванню кантактаў i дасягненню якасна новага ўзроўню ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

З 25 па 30 верасня ў Маскоўскай вобласцi праходзяць Днi Рэспублiкi Беларусь. Цэнтральным мерапрыемствам Дзён стане, бясспрэчна, Нацыянальная выстава Рэспублiкi Беларусь, арганiзаваная ў рамках выставы «Падмаскоўе-2006», адкрыццё якой адбудзецца сёння.

Зразумела, што беларусам ёсць што паказаць i чым пахвалiцца перад сваiмi маскоўскiмi калегамi i сябрамi. Вядучыя беларускiя прадпрыемствы будуць дэманстраваць на выставе сваю лепшую, арыентаваную на экспарт прадукцыю, турыстычныя арганiзацыi — нацыянальны турыстычны прадукт, медыкi — найноўшыя медыцынскiя тэхналогii, педагогi i навукоўцы — апошнiя вучэбна-метадычныя i навукова-тэхнiчныя распрацоўкi, а прадстаўнiкi сродкаў масавай iнфармацыi — свой iнфармацыйны прадукт. На стэндзе «Беларускiя СМI» будуць прадстаўлены ўсе вядучыя сродкi масавай iнфармацыi нашай краiны, а таксама Саюзныя СМI. Мiжнародны цэнтр iнтэграцыйнай iнфармацыi спецыяльна да выставы падрыхтаваў 45-хвiлiнны мультымедыйны ролiк — своеасаблiвую вiзiтоўку беларускiх СМI.

Адзiн з галоўных пунктаў праграмы вiзiту дэлегацыi беларускiх СМI — падпiсанне пагаднення памiж Мiнiстэрствам iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам па справах друку i iнфармацыi Маскоўскай вобласцi аб супрацоўнiцтве ў сферы сродкаў масавай iнфармацыi, палiграфii i выдавецкай дзейнасцi. Акрамя таго запланавана правядзенне «круглага стала» на тэму «Беларусь—Маскоўская вобласць: патэнцыял iнфармацыйнага супрацоўнiцтва ў развiццi эканамiчных i сацыяльна-культурных зносiнаў».

Варта нагадаць, што год таму гасцей з Падмаскоўя прымалi на сваёй зямлi беларусы, i эканамiчны эфект ад вiзiту расiян не прымусiў сябе доўга чакаць. Паводле слоў старшынi Камiтэта па эканомiцы Мiнаблвыканкама Жанны Бiрыч, за сем месяцаў гэтага года знешнегандлёвы абарот памiж Мiнскай i Маскоўскай абласцямi вырас у 2,6 раза ў параўнаннi з адпаведным перыядам 2005 года (экспарт — у 2,9 i iмпарт — у 2,2 раза). Паспяхова экспартуюць сваю прадукцыю ў Маскоўскую вобласць барысаўскi завод «Аўтагiдраўзмацняльнiк» i рэспублiканскае ўнiтарнае прадпрыемства «БелАЗ», ЗАТ «Маладзечнамэбля» i ААТ «Барысаўдрэў», ААТ «БАТЭ» i мясамалочныя прадпрыемствы вобласцi.

Увогуле на Мiншчыне 21 горад i раён супрацоўнiчаюць з гарадамi i раёнамi Маскоўскай вобласцi. Цесныя партнёрскiя сувязi ўстаноўлены памiж Серпухавым i Заслаўем, Жодзiнам i Мыцiшчамi, Барысавам i Падольскам, Вiлейскiм i Мажайскiм раёнамi, Дзяржынскiм i Валакаламскiм, Пухавiцкiм i Дзмiтраўскiм, Бярэзiнскiм i Клiнскiм, Капыльскiм i Чэхаўскiм раёнамi. На думку Жанны Бiрыч, рэзервы для росту тавараабароту яшчэ ёсць.

Сур’ёзныя надзеi i планы звязваюць з паездкай у Падмаскоўе i прадстаўнiкi Мiнiстэрства адукацыi нашай краiны. У праграме iх вiзiту — наведванне адукацыйных устаноў i прытулкаў для дзяцей, правядзенне «круглых сталоў» i падпiсанне пагаднення аб супрацоўнiцтве памiж Камiтэтам па справах моладзi Маскоўскай вобласцi i Упраўленнем па справах моладзi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Акрамя таго з 26 па 29 верасня беларуская маладзёжная дэлегацыя будзе ўдзельнiчаць у Фестывалi сяброўства.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 25 па 30 верасня ў Маскоўскай вобласцi праходзяць Днi Рэспублiкi Беларусь. Цэнтральным мерапрыемствам Дзён стане, бясспрэчна, Нацыянальная выстава Р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика